Гарадское аддзяленне паштовай сувязі без пастаянных наведвальнікаў і чэрг — гэта ўтопія. Разам з тым, калі ведаць рэжым работы кас, свае справы на пошце можна вырашыць хутчэй.
У ПАШТОВЫМ аддзяленні "Міёры-1" з кліентамі працуюць тры касы. Дзве абслугоўваюць фізічных асоб. Каса №3 займаецца арганізацыямі, прадпрыемствамі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі. Калі прадстаўнікоў юрасоб на чарзе няма, то і ў гэтым акенцы можна пакласці грошы на мабільны, аплаціць камунальныя, забраць пасылку і так далей. Нагадвае кліентам начальнік Міёрскага раённага вузла паштовай сувязі Андрэй Масла.
У БУДНІЯ дні ўсе касы пачынаюць работу ў 9.00 і заканчваюць у 18.00. Графік тэхнічных перапынкаў у кожнай асобны.
Каса №1. Тэхнічныя перапынкі — 11.00-11.30; 15.00-15.30.
Каса №2. Тэхнічныя перапынкі — 11.30-12.00; 15.30-16.00.
Каса №3. Тэхнічныя перапынкі — 12.00-12.30; 14.00-14.30.
Такім чынам, з 9.00 да 11.00 і з 16.00 да 18.00 наведвальнікаў абслугоўваюць усе тры касы. На працягу дня пастаянна працуюць дзве касы.
ТАКСАМА ў АПС "Міёры-1" ёсць плацёжна-даведачны тэрмінал, на якім можна аплаціць камунальныя паслугі, папоўніць рахунак на мабільным тэлефоне, правесці іншыя плацёжныя аперацыі. Разабрацца з тэхнікай дапамогуць аператары аддзялення.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.