В Миорах состоялось районное совещание руководителей
gazeta 17-01-2018, 08:30 1 291 Афіцыйна12 студзеня адбылася раённая нарада кіраўнікоў, галоўных заатэхнікаў і ветэрынарных урачоў сельгаспрадпрыемстваў па пытаннях развіцця жывёлагадоўлі.
Старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў адзначыў, што апошнія два гады вытворчасць прадукцыі ферм на Міёршчыне толькі памяншаецца. Пры гэтым выдаткі на развіццё галіны і заробкі работнікаў прыкладна з такой жа хуткасцю павялічваюцца. Складваецца сітуацыя, якую далей нельга цярпець. У той жа час нашы спецыялісты дастаткова вопытныя і ведаюць, як і чым забяспечваецца рост надояў і прываг. Каб зусім не застацца без сродкаў на развіццё вытворчасці і выплату заробку, неабходна неадкладна аднавіць прадуктыўнасць статка не ніжэй мінулагодняга ўзроўню.
Начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Вячаслаў Бялько прадоўжыў: цяпер "куюцца" грошы толькі на фермах. Патрэбны пастаянны кантроль за арганізацыяй працы работнікаў і спецыялістаў, захаваннем тэхналогіі ўтрымання і кармлення статка. Прыклады, калі ў няпростых умовах забяспечваецца павелічэнне надояў і прываг, на Міёршчыне таксама ёсць, найперш гэта УП "Цітова".
Намеснік начальніка райсельгасхарчу, начальнік аддзела вытворчасці сельгаспрадукцыі Андрэй Батура падвёў вынікі развіцця жывёлагадоўлі ў мінулым годзе. Яны не радуюць, бо валавы надой у гаспадарках паменшыўся на 4,4%, у сярэднім ад каровы атрымана па 3119 кілаграмаў малака, што на 242 кг менш, чым за 2016-ы. Палепшылі пазіцыі толькі УП "Цітова" і "Павяцце", ААТ "Наўгароды" і "Чэрасы", ВУПКУ "Юбілейны". Імкліва губляюць высокія пазіцыі ААТ "Туркова" і "Дрыгучы", вялікае адставанне дапусцілі "Гвардзейскі", "Любінова" і "Пад'ельцы".
Летась рэалізацыя малака паменшылася на 6%, таварнасць склала 85,8%, калі годам раней была 87,3%.
Прыкладна такая ж сітуацыя ў мясной жывёлагадоўлі.
Андрэй Віктаравіч спыніўся перш за ўсё на задачах спецыялістаў галіны. Ім трэба забяспечыць захаванне тэхналогіі на ўсіх этапах догляду прадуктыўнага статка ад правільнага запуску кароў, належнага ўтрымання сухастойнага пагалоўя і арганізацыі раздою. У іншым выпадку зніжаецца аддача кармоў, павялічваюцца выдаткі на лячэнне статка, более няякаснага малака, увогуле, растуць страты. У якасці адмоўнага прыкладу назваў не толькі ААТ "Папшулі". Яшчэ адна праблема нашай жывёлагадоўлі—неапраўдана вялікае непрадукцыйнае выбыццё жывёлы, асабліва кароў, нават маладняку на дарошчванні.
Сярод першачарговых задач жывёлаводаў—узмацненне кантролю за абыходжаннем з нованароджанымі цялятамі і падрыхтоўка плёначнікаў для маладняку да перыяду масавых цяленняў; сартаванне кароў па прадуктыўнасці з арганізацыяй належнага кармлення і прагулак; паляпшэнне пакрыцця матачнага пагалоўя; інвентарызацыя кармоў. Мэта адна—надоі і прывагі павінны павялічвацца, а не зніжацца!
За арганізацыю ўзнаўлення статка пакрытыкаваў спецыялістаў і кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў "Язна", "Пад'ельцы", "Міёрскі", "Гвардзейскі" і шэрагу іншых дырэктар райплемстанцыі Анатоль Клубань. Актуальна для многіх гаспадарак павелічэнне намаганняў па захаванні прыплоду, паляпшэнні ўтрымання рамонтных цялушак і наогул работы па ўзнаўленні пагалоўя.
На паляпшэнне ўмоў утрымання і кармлення статка, прафілактыку хвароб звярнуў увагу галоўны ветэрынарны ўрач раёна Мікалай Масал. Гэтыя напрамкі дзейнасці ў жывёлагадоўлі патрабуюць значна меншых выдаткаў, чым наступная барацьба з масцітамі, інфекцыямі, паталогіямі.
На нарадзе пэўная ўвага была нададзена іншым пытанням дзейнасці аграрнага сектара. Намеснік начальніка аддзела вытворчасці сельгаспрадукцыі Аляксандр Мышко прааналізаваў арганізацыю рамонту тэхнікі. Падрыхтоўку глебаапрацоўчых машын і пасяўных агрэгатаў да веснавой сяўбы трэба паскараць. Асаблівай увагі патрабуюць корманарыхтоўчыя камбайны, гэта складаная тэхніка, на яе наладку патрабуецца нямала часу.
Пры падвядзенні вынікаў нарады начальнік райсельгасхарчу Вячаслаў Бялько паставіў задачы па распрацоўцы дакладных і прадуманых мерапрыемстваў не толькі да веснавых палявых работ, але і наступнай корманарыхтоўкі.
Леанід МАТЭЛЕНАК.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.