Авторизация
 

Дэпутат сельскага Савета, старэйшына вёсак Старыя і Новыя Крукі

 Здавалася б, размова з  бібліятэкарам будзе ісці пераважна пра кніжныя справы. Пра іх Валянціне Пальчэўскай ёсць што расказаць. Будучую прафесію яна абрала для сябе сама яшчэ ў школе, старанна  вучылася ў Крукаўскай базавай і СШ №3. Там жа набывала першы вопыт грамадскай работы, з'яўлялася старастам класа. 

Пасля заканчэння Мінскага інстытута культуры Валянціна Мікалаеўна ў 1993 годзе вярнулася ў родныя мясціны, каб прапагандаваць літаратуру сярод землякоў са Старых Крукоў і навакольных вёсак. У маі летась замяніла ля кніжных паліц у аграгарадку Чэрасы калегу-ветэрана Надзею Аркадзьеўну Федуковіч, якая пай-шла на заслужаны адпачынак. Аформіла новыя кніжныя выставы "Жыву і дыхаю, мой родны край з табою", "Мая сям'я", "Чэрасы. Вёска майго лёсу", папоўніла бібліятэчны музей прадметамі сялянскага побыту і невыкарыстоўваемымі ўжо прыладамі працы. Нешта знаходзіць сама, штосьці прыносяць сяльчане.


Пры гэтым не забылася Валянціна пра сваіх пастаянных чытачоў са Старых Крукоў. На працу летам штодзень дабіралася на веласіпедзе з рукзачком, каб назад вяртацца з заказанай літаратурай для інвалідаў Анатоля Капусцёнка і Віктара Рудзёнка, ветэранаў Міхаіла Іванавіча і Святланы Сцяпанаўны Сушко, сацыяльнага работніка Ліі Кудрашовай і іншых вяскоўцаў.


У зоне абслугоўвання Чэраскай сельскай бібліятэкі жыве 859 чалавек, з іх 260 чытачоў. Найбольш актыўныя, вядома, школьнікі, потым —пенсіянеры. Але і працуючых у мясцовай гаспадарцы таксама хапае. Часта звяртаюцца за літаратурай ветэраны Аляксандр Мікалаевіч Кабылінскі і Даната Эдуардаўна Жмакіна, работніцы сельскай гаспадаркі Анжэліка Рынкевіч і Аксана Матэленак, выхавальніца дзіцячага сада Раіса Крэнь. Сумна жыць без новых выданяў і былой гаспадыні гэтага кніжнага багацця Надзеі Аркадзьеўне Федуковіч. Вучням патрэбны кнігі, прадугледжаныя школьнай праграмай, і для задавальнення цікавасці да навакольнага свету. Дарослыя звяртаюцца за даведнікамі, калі ўзнікае нейкая праблема ці з'явілася новае захапленне. Звычайна жанчыны чытаюць пераважна раманы пра моцныя пачуцці, мужчыны—прыгоды, фантастыку, баявікі і дэтэктывы.


 Рукзачок з літаратурай для землякоў: гэта службовы абавязак, асабістая ініцыятыва ці памкненне душы?
—Я дэпутат сельскага Савета, старэйшына вёсак Старыя і Новыя Крукі, Малая Кавалеўшчына, — кажа Валянціна Мікалаеўна. — З людзьмі сустракаюся часта, ведаю іх настрой і патрэбы, імкнуся падтрымаць, дапамагчы кожнаму. Нядаўна зноў наведала кожную хату: як член ініцыятыўнай групы збірала подпісы за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты мясцовага Савета Галіны Шынкевіч, крыху раней — за вылучэнне ў склад участковай выбарчай камісіі бухгалтара філіяла "Чэрасы" ААТ "Полацкі КХП" Святланы Сардыка. Гэтак жа актыўна ўдзельнічала ў прэзідэнцкай выбарчай кампаніі.


Толькі што па даручэнні Міёрскага сельвыканкама займалася перапісам статка ў асабістых падсобных гаспадарках сяльчан. Вясной звычайна абыходжу ўсе сядзібы, разам з гаспадарамі вызначаем, што патрэбна зрабіць па добраўпарадкаванні жылля, пабудоў, двароў. Планы і заўвагі запісваю, каб потым праз вызначаны час пракантраляваць рэалізацыю. Як правіла, людзі з разуменнем ставяцца да навядзення парадку, хаця зрэдку даводзіцца выдаваць прадпісанні. Адначасова збіраю сродкі самаабкладання, якія потым накіроўваюцца на добраўпарадкаванне грамадскіх месц, найперш могілкаў. Летась атрымалася самая вялікая сума за апошняе пяцігоддзе — 200 рублёў.
Дадаткова папярэджваю пра суботнікі і іншыя масавыя мерапрыемствы.


Перад ацяпляльным сезонам зноў пабывала ў кожным доме, каб нагадаць вяскоўцам, асабліва лю-дзям у гадах, пра патрабаванні пажарнай бяспекі. А сабе для памяці зрабіць запісы ў сшытачак, што кожны гаспадар ці гаспадыня хочуць зрабіць па рамонце печы або пліты, дзе неабходна замяніць прытопачны металічны ліст, батарэйку ў пажарным апавяшчальніку.


І ў гэтых справах адзначу разуменне ўласнай адказнасці і старанне людзей, напрыклад, жыхароў Малой Кавалеўшчыны. У Новых Круках замяніла старую рускую печ на сучасную пліту Валянціна Варонька, у Старых Круках тое ж зрабіла Вея Толава і сцвярджае, што ў хаце стала цяплей.


Адначасова па просьбе работнікаў сельвыканкама нагадвала вяскоўцам пра неабходнасць своечасова заплаціць падаткі — зямельны і на нерухомасць. А тым, хто мог гэта зрабіць адразу, нават выпісвала квіты. Людзі мяне даўно ведаюць і давяраюць, я ніколі нікога не падвяла.


 Давер — гэта і адказнасць, імкненне быць карысным для іншых…
— Таму бяру на сябе частку грамадскіх клопатаў: калі не я, то хто людзям дапаможа, праявіць ініцыятыву? Па ўласным жаданні рыхтую стравы для нашага падвор'я на фестывалі "Жураўлі і журавіны Міёрскага краю". Узяла шэфства над абеліскам у гонар землякоў, што не вярнуліся з вайны. Калі наводзім парадак на вясковых могілках у Старых Круках, а там ёсць і воінскае пахаванне, непасрэдна прашу шэфа — начальніка ДРБУ-203 Алега Сівіцкага — завезці пяску. Дзякуй, на просьбу заўсёды адгукаецца. У добраўпарадкаванні падтрымлівае і Міёрскае лясніцтва.


Калі ў састарэлых, адзінокіх напярэдадні ацяпляльнага сезону ёсць патрэба ў паліве, прасачу, каб яна была задаволена. Пастаянна ўдзельнічаю ў сесіях сельскага Савета, узнімаю на іх пытанні, якія непакояць мясцовае насельніцтва. Гэта найперш вулічнае асвятленне, на якое пастаянна не хапае сродкаў. Разбітая дарога да Старых Крукоў, па якой ужо не можа праехаць школьны аўтобус. І дзецям даво-дзіцца ў цемры пераадольваць калдобіны да аўтобуснага прыпынку па асфальтаванай шашы. Да слова, з восені яе пачалі падсыпаць, але спыніліся: лепш гэта рабіць як будзе суха.


Клопаты на рабочым месцы, грамадскія даручэнні, уласная ініцыятыва патрабуюць намаганняў і часу. А яшчэ ў вясковай жанчыны нямала хатніх спраў, сям'я. Сіл хапае?
—Стараюся. Раней было яшчэ больш складана. Калісь з мужам набылі хату ў Старых Круках, давялі яе да ладу. Трымалі дамашні статак, расцілі дзетак. Цяпер стала крыху свабадней, бо жыўнасці паменела. Сын ужо самастойны. Ён пайшоў па шляху бацькі, працуе майстрам лясной гаспадаркі ў Міёрскім лясніцтве. Яны забяспечваюць сям'ю грыбамі і ягадамі. Сёлета абодва разам з іншымі работнікамі Дзісенскага лясгаса дапамагалі ў барацьбе з жукамі-караедамі на Гомельшчыне. Сын працаваў у Жлобінскім, а муж—у Мазырскім раёнах. Расказвалі, што выразалі пашкоджаныя сасоннікі і абавязкова спальвалі лесасечныя рэшткі, каб не было чым пажывіцца шкоднікам.
Дачка вучыцца на другім курсе Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Будзе юрыстам. Вырастае змена, спадзяюся, такая ж працавітая і адказная.


Расказаць пра чалавека ўсё не заўсёды ўдаецца. Пасля размовы з Валянцінай Мікалаеўнай даведаўся, што яна яшчэ і народны засядацель. Чым не тэма для наступнай публікацыі. 

Фота аўтара. 

Леанід МАТЭЛЕНАК.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 82 932
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 47 590
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 21 028
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 20 226
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 19 102
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 18 215
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 11 070
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 января 2018
Галактион, Илья, Макар, Петр, Татьяна

Именины 24 января 2018
Виталий, Владимир, Иосиф, Михаил, Николай, Степан, Терентий, Федор

Госці краін
free counters
Партнеры сайта