Авторизация
 

Вырашае праблемы прававы прыём

 Больш за сотню прававых інспектараў Федэрацыі прафсаюзаў штомесяц выязджаюць у рэгіёны, каб аказаць бясплатную юрыдычную дапамогу грамадзянам па пытаннях, што звязаны з абаронай іх працоўных правоў і сацыяльна-эканамічных інтарэсаў.

Такая форма работы мае пэўныя перавагі ў параўнанні з юрыдычнай кансультацыяй традыцыйнага фармату. Кансультацыі праходзяць непасрэдна на месцах і людзям з аддаленых населеных пунктаў не трэба губляць час, каб дабрацца да абласнога цэнтра ці сталіцы і пабываць на прыёме ў высокакваліфікаванага юрыста. Усё, што неабходна зрабіць для атрымання прафесійнай юрыдычнай дапамогі, — прыйсці ў вызначаны час прыёму ў раённае аб'яднанне прафсаюзаў ці ў арганізацыю ў сваім раённым цэнтры.

У 2017 годзе праведзена дзевяць прафсаюзных прыёмаў. Прафсаюзныя прававыя інспектары працы пракансультавалі каля 4000 чалавек.
Як сведчыць практыка, у рамках прафсаюзных прыёмаў асноўная маса зваротаў адносіцца да прававых пытанняў, што закранаюць працоўную дзейнасць грамадзян, — іх 64%. Другімі па актуальнасці з'яўляюцца асаблівасці прымянення жыллёвага заканадаўства — 13%. На трэцім месцы па колькасці, але не менш значымыя для насельніцтва, — праблемы пенсіённага заканадаўства, іх 10%.


Міёрскае раённае аб'яднанне прафсаюзаў у 2017 годзе арганізавала прыём грамадзян на раённых вузлах паштовай і электрычнай сувязі, у ААТ "Міёрскі льнозавод", Міёрскім РЦГЭ, ДУК "Міёрская цэнтральная бібліятэчная сістэма", філіяле "Міёрскі мясакамбінат" ААТ "Полацкі КХП", ААТ "Чэрасы", ДКУБП "Міёрская ПМК-55". У іх удзельнічалі прававыя інспектары Віцебскіх абласных арганізацый Беларускіх прафсаюзаў работнікаў аграпрамысловага комплексу Міхаіл Генадзьевіч Казлоўскі, работнікаў аховы здароўя — Аліна Іосіфаўна Каралёва, работнікаў будаўніцтва і прамысловасці — Дзяніс Уладзіміравіч Фурсаў, работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў — Дзмітрый Віктаравіч Сіўцоў, загадчык юрыдычнага аддзела Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Святлана Русланаўна Супрунчук.
З лістапада ў 66 раёнах краіны ў час прававых прыёмаў да прафсаюзных юрыстаў далучыліся супрацоўнікі пракуратуры, разам яны вырашылі праблемы больш чым паўтысячы чалавек. На Міёршчыне нам дапамагала больш аператыўна рэагаваць і разруліваць цяжкасці грамадзян памочнік пракурора Вольга Барысенка. Сумесная дзейнасць дазваляе прама на месцы абмеркаваць усе нюансы і выпрацаваць план далейшых дзеянняў па абароне правоў работнікаў. Мяркуецца, што такая форма работы будзе працягвацца.


Нагадаю, 22 верасня Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь і Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі падпісалі пагадненне аб узаемадзеянні. Таму ўжо праходзяць сумесныя мерапрыемствы па наглядзе і грамадскім кантролі за захаваннем заканадаўства аб працы, ахове працы і прафсаюзах, сумесныя прыёмы грамадзян, а таксама абмен інфармацыяй і прапановамі па ўдасканаленні заканадаўства і права-прымяняльнай практыкі.


Толькі за мінулы год прафсаюзнымі юрыстамі выяўлена больш за 30 тысяч парушэнняў заканадаўства аб працы. Пры непасрэдным удзеле прафсаюзаў адноўлена на рабоце каля 100 чалавек. Па патрабаванні прававых інспектараў і прадстаўнікоў прафсаюзаў работнікам вернута каля 2 мільёнаў рублёў незаконна ўтрыманых ці не выплачаных грашовых сум.


У Міёрскім раёне на прафсаюзны прыём за кансультацыямі за мінулы год звярнуўся 41 чалавек. Усе атрымалі тлумачэнні па зададзеных пытаннях.


Аляксандр БАРЭЙКА, старшыня
раённага аб'яднання прафсаюзаў.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 90 584
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 64 471
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 31 369
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 177
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 29 568
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 289
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 18 586
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 16 октября 2018
Денис, Иван, Павел, Петр

Именины 15 октября 2018
Андрей, Борис, Василий, Георгий, Давид, Иван, Константин, Михаил, Петр, Степан, Федор, Анна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта