Прафілактычную акцыю "Жыццё даражэй за шыны" правядзе Дзяржаўтаінспекцыя з 18 па 22 снежня. Мерапрыемства скіравана на прафілактыку дарожна-транспартных здарэнняў і прапаганду выкарыстання зімовых шын. Такі "абутак" абавязковы на колах аўтамабіляў з 1 снежня да 1 сакавіка.
На дарогах узмоцняць кантроль за транспартнымі сродкамі. Вадзіцелям, чые аўтамабілі "не пераабуты", пагражае адміністрацыйная адказнасць.
Нагадваем кіроўцам падчас галалёду, туману і снегападаў выбіраць бяспечны хуткасны рэжым, трымаць дыстанцыю, абыходзіцца без рэзкіх рухаў і лішніх манеўраў.
Аляксандр САВЕЙКА,
старшы дзяржаўтаінспектар аддзялення
ДАІ Міёрскага РАУС.