Авторизация
 

Дапаўненні ў кодэксы

 Закон №53-3 "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Крымінальны і Крымінальна-працэсуальны кодэксы Рэспублікі Беларусь" прыняты сёлета 18 ліпеня і ўступіў у сілу 6 верасня. Унесеныя змяненні ўстанаўліваюць прававое рэгуляванне вытворчасці па матэрыялах і крымінальнай справе ў выпадку смерці падазронай ці абвінавачваемай асобы; удакладняюць парадак праверкі па заявах і паведамленнях пра злачынствы, парадак накладання арышту на маёмасць і прымянення спецыяльнай канфіскацыі.

НЕ ДАПУСКАЕЦЦА адмова ва ўзбуджэнні ці спыненне крымінальнай справы ў адносінах да памерлага, калі яго родныя або законныя прадстаўнікі падалі заяву аб нязгодзе з адмовай ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ці спыненні вытворчасці па ёй і прыцягненні да ўдзелу ў вытворчасці па матэрыялах і крымінальнай справе ў якасці прадстаўніка памерлага.


Замацаваны прававы статус указаных удзельнікаў працэсу як прадстаўнікоў памерлай падазронай ці абвінавачваемай асобы. Крымінальна-працэсуальны кодэкс (КПК) дапоўнены артыкулам 492 "Вытворчасць па матэрыялах і крымінальнай справе ў выпадку смерці падазронай, абвінавачваемай, асобы, якая належыць прыцягненню ў якасці падазронай, абвінавачваемай".


КПК дапоўнены артыкуламі 1731-1733. Прадугледжана магчымасць злучаць у адной вытворчасці некалькі заяў і паведамленняў пра злачынствы і матэрыялаў праверкі па іх. А таксама вылучаць у асобную вытворчасць заяву ці паведамленне і матэрыял праверкі. Замацаваны парадак спынення ці аднаўлення праверкі па заяве ці паведамленні пра злачынства.


АРТЫКУЛ 1781 КПК устанаўлівае права асобы, у адносінах да якой прынята рашэнне аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ці спыненні праверкі па заяве ці паведамленні пра злачынства, звярнуцца ў орган крымінальнага праследавання для азнаямлення з матэрыяламі праверкі ў межах тэрміну даўнасці прыцягнення да крымінальнай адказнасці.


НОВАЯ рэдакцыя артыкула 132 КПК рэгламентуе парадак накладання арышту на маёмасць. Орган дазнання ці следчы па санкцыі пракурора або яго намесніка, суд могуць накласці арышт на маёмасць, што знаходзіцца ва ўласнасці іншых асоб, каб праверыць яе фактычную прыналежнасць, крыніцы паходжання і законнасць адчужэння. Пры гэтым павінны быць дастатковыя падставы, што маёмасць адчужана з мэтай утаіць крыніцу яе паходжання або для фінансавання тэрарызму, экстрэмізму, арганізаванай групы, незаконнага ўзброенага фарміравання, распаўсюджання зброі масавага паражэння. Калі не пацвярджаецца фактычная прыналежнасць маёмасці абвінавачваемай асобе ці адчужэнне ў вышэйназваных мэтах, рашэнне аб накладанні арышту адмяняецца.

Фота для ілюстрацыі.
Уладзімір ЛАПЫР, намеснік начальніка
Міёрскага РАУС па ідэалагічнай рабоце

і кадравым забеспячэнні.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 80 074
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 42 637
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 17 748
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 16 810
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 15 687
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 15 378
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 8 214
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 декабря 2017
Алексей, Андрей, Борис, Владимир, Дмитрий, Иван, Кирилл, Константин, Кузьма, Матвей, Моисей, Николай, Павел, Сергей, Степан, Федор, Вера, Маргарита, Мария, Мирра, Тамара, Афанасий

Именины 14 декабря 2017
Дмитрий, Наум, Порфирий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта