У сераду, 29 лістапада, часова выконваючы абавязкі начальніка аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Сяргей Іванавіч Бержанін правядзе прыём грамадзян па асабістых пытаннях у будынку Узмёнскага сельскага Савета. Звяртайцеся з 9.00 да 11.00.
***
У пятніцу, 1 снежня, "прамую лінію" з жыхарамі Міёршчыны правядзе Дзмітрый Леанідавіч Хома, начальнік упраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама. Звяртайцеся з 14 да 17 гадзін на нумар 8(0212) 47 40 87.
***
У суботу, 2 снежня, кіраўнік спраў райвыканкама Валерый Анатольевіч Драба адкажа на хвалюючыя пытанні жыхароў раёна. Тэлефануйце з 9 да 12 гадзін на нумар 4 20 31.
***
У суботу, 2 снежня, на сувязі з насельніцтвам Дзяніс Сцяпанавіч Леановіч, галоўны ляснічы ДЛГУ "Дзісенскі лясгас". Звяртайцеся з 9 да 12 гадзін на нумар 3 72 64.
***
У суботу, 2 снежня, звяртайцеся да Іны Валянцінаўны Акулінічавай, першага намесніка начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Полацкім раёне. Тэлефануйце з 9 да 12 гадзін на нумар 8(0214) 42 79 18.