У чацвер, 30 лістапада, у ААТ "Чэрасы" правядуць прыём па асабістых пытаннях галоўны прававы інспектар працы Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Міхаіл Генадзьевіч Казлоўскі і памочнік пракурора Міёрскага раёна Вольга Рыгораўна Барысенка. Звяртайцеся з 11 да 13 гадзін.
Спецыялісты растлумачаць нормы заканадаўства, якія рэгулююць сферу працоўных і звязаных з імі праваадносін.
З 13 да 15 гадзін прыём правядуць у раённым аб'яднанні прафсаюзаў. Звяртайцеся ў кабінет №29 у райвыканкаме. У гэты ж час можна пракансультавацца па тэлефоне 4 98 94.