Авторизация
 

У Палацы культуры прафсаюзаў ушанавалі лепшых работнікаў Міёршчыны

 10 кастрычніка ў Палацы культуры прафсаюзаў ушанавалі лепшых работнікаў жывёлагадоўлі краіны. У сталіцу з'ехалася каля 250 перадавікоў рэспублікі, якія ўнеслі важкі ўклад у галіну. У склад дэлегацыі Віцебшчыны ўваходзілі і прадстаўнікі Міёрскага раёна: аператары машыннага даення Алена Ганчарова з ААТ "Дрыгучы" і Валянціна Мілашэвіч з СУП "Павяцце".

На рэспубліканскую ўрачыстасць адбіралі па выніках акцыі "Наш жывёлавод", якую прафсаюз работнікаў АПК праводзіць з 2015 года. За гэты перыяд многія адзначаліся граматамі за працоўныя дасягненні. У Палац накіраваліся тыя, хто з году ў год забяспечвае высокія паказчыкі, захоўвае працоўную дысцыпліну і вытворчую тэхналогію, расказаў кіраўнік райкама прафсаюза АПК Леанід Хахель. — Перадавікоў узнагароджвалі Ганаровымі граматамі і падзякамі ад Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, Беларускага аграпрамысловага саюза, навукова практычнага-цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук па жывёлагадоўлі, Беларускага саюза жанчын, БРСМ. А нашы жывёлаводы атрымалі каштоўныя падарункі.


— Я неаднойчы заслугоўвала ўзнагароды. Удзельнічала ў злёце перадавікоў сельскай гаспадаркі Міёршчыны. Мой здымак заносіўся на раённую Дошку гонару, — расказвае даярка МТФ "Рыкуны" Алена Чарнова. — На ўрачыстасці такога маштабу пабывала ўпершыню. Уражанні лепшыя. Наведалі музеі, паўдзельнічалі ў дэгустацыі мясных і малочных прадуктаў. Пасля паглядзелі канцэрт. Па выніках мерапрыемства адчула значнасць прафесіі. Нашы паказчыкі не надта высокія, калі параўноўваць з дасягненнямі аператараў машыннага даення ў рэспубліцы. Давядзецца падрасці. Толькі не ўсё залежыць ад даярак. Каб атрымліваць гадавы надой ад каровы да дзесяці тысяч літраў і больш, неабходна жывёла з высокімі племяннымі задаткамі, рацыён кармлення павінен быць збалансаваным па ўсіх пажыўных рэчывах і элементах. Уплываюць умовы ўтрымання, ветабслугоўвання. Нават надвор'е адыгрывае пэўную ролю. На Гомельшчыне і ў Гродненскай вобласці, адкуль шмат перадавікоў, клімат цяплей, таму і статак на пашы выганяюць раней. І восенню не так халодна як у нас. Зернефуражу больш маюць, бо збажына дае высокі ўраджай.


 Алена Мікалаеўна працуе ў ААТ "Дрыгучы" 6 гадоў. На МТФ "Рыкуны" ў яе групе 70 падапечных. Летам надойвала штодзённа прыкладна па паўтары тоны малака ад іх. Намерана і далей працаваць з энтузіязмам і стараннем.
Валянціна Мілашэвіч уражана тым, што радавых работнікаў ферм ушаноўвалі з асаблівым гонарам.


— Было па-сапраўднаму святочна і ўзнёсла. Асабліва запомніліся словы намесніка старшыні Федэрацыі прафсаюза Беларусі Аляксандра Мікшы, які звярнуў увагу, што доўгі час праца жывёлаводаў заставалася незаслужана забытай. Даўней перадавым даяркам прысвойвалі званне Героя Сацыялістычнай працы, узнагароджвалі ордэнамі "Знак пашаны", "Чырвонага Працоўнага сцяга", з гонарам сустракалі на сходах і ставілі ў прыклад маладым. Выступоўца падкрэсліў, што змяніўся час, але праца жывёлаводаў, засталася такой жа нялёгкай і вартай пашаны. Гэтыя словы асаб-ліва ўзрушылі, бо адчуваецца большая значнасць сваёй работы, — гаворыць Валянціна Мілашэвіч.
Прыйшла на ферму 17-гадовай і амаль тры дзясяткі адданая прафесіі. Работа адказная — раздойвае пяршачак. На МТФ "Павяцце" ў группе Валянціны Анатольеўны цяпер 60 кароў, пасля раздою яны папоўняць асноўны гурт сельгаспрадпрыемства. У тым, што СУП "Павяцце" ў апошнія гады забяспечвае высокую прадукцыйнасць дойнага статка і павышае валавую вытворчасць малака ёсць і яе важкі ўклад.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Эліза БЛАЖЭВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 83 518
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 49 421
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 21 829
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 21 140
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 20 017
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 18 835
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 11 643
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 февраля 2018
Александр, Анатолий, Арсений, Василий, Дмитрий, Иван, Максим, Севастьян, Юлиан, Кристина, Мария, Марфа

Именины 18 февраля 2018
Антон, Макар, Михаил, Александра, Василиса

Госці краін
free counters
Партнеры сайта