Авторизация
 

Чым жыве ФПБ на Міёршчыне

 Пытанне "Аб рабоце Міёрскага раённага аб'яднання прафсаюзаў, пярвічных прафсаюзных арганізацый па рэалізацыі Праграмы дзейнасці ФПБ на 2015-2020 гады і задачах на бягучы перыяд" стала асноўным у парадку пасяджэння Савета райаб'яднання, якое адбылося 10 лістапада. 

Дакладчык, старшыня райаб'яднання прафсаюзаў Аляксандр Барэйка падкрэсліў, што праблемы сённяшняга дня ў гэтым напрамку павінны быць абмеркаваны ва ўсіх пярвічных арганізацыях сумесна з наймальнікамі, каб забяспечыць канструктыўнае ўзаемадзеянне ўсіх удзельнікаў сацыяльнага партнёрства.


У нашым раёне ўзровень зарэгістраванага беспрацоўя невысокі, не дапушчана масавага скарачэння працуючых у рэальным сектары эканомікі. Аднак па ўзроўні заработнай платы мы ў ліку апошніх у вобласці. Толькі ў ААТ "Туркова" сярэднямесячны заробак вышэйшы сярэдняраённага. Але ёсць калектывы, дзе зарплата ніжэйшая за мінімальную і выплачваецца з парушэннем тэрмінаў. Павялічваецца запазычанасць па падатках, крэдытах, у ФЗАН. На прадпрыемствах здараюцца прастоі, вымушаныя водпускі, праца ў рэжыме няпоўнага рабочага дня. Прафсаюзны маніторынг сведчыць, што занепакоенасць насельніцтва выклікае рост цэн на некаторыя прадукты харчавання. Адным словам, на першае месца па актуальнасці выходзяць пытанні занятасці і заработнай платы.


Прафсаюзы ўносяць прапановы па карэкціроўцы адпаведных заканадаўчых актаў. У прыватнасці, кантракты з работнікамі, якія не дапускаюць парушэнняў працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны, неабходна заключаць на максімальны тэрмін; нормы Генеральнага пагаднення павінны быць мінімальнымі для тарыфных і мясцовых пагадненняў, калектыўных дагавароў; трэба ўвесці страхаванне ад беспрацоўя і рызыкі нявыплаты заробку пры банкруцтве прадпрыемства; пажадана прыраўняць тарыфную стаўку першага разраду для бюджэтнікаў да МЗП; унесці дапаўненні ў пенсіённае заканадаўства.


На Міёршчыне дзейнічаюць трохбаковае пагадненне паміж райвыканкамам, раённым аб'яднаннем прафсаюзаў і аддзяленнем Саюза наймальнікаў, галіновыя пагадненні, на прадпрыествах і ў арганізацыях—калектыўныя дагаворы. Гэта садзейнічае сацыяльнай стабільнасці і вырашэнню вострых пытанняў працаўладкавання пры скарачэннях і аптымізацыі калектываў. А непасрэдна калектыўныя дагаворы неабходна прыводзіць у адпаведнасць з Генеральным пагадненнем.


Важнымі напрамкамі прафсаюзнай работы застаюцца ахова працы, а яна лепшай на прадпрыемствах раёна не становіцца, юрыдычная кансультацыя работнікаў, узаемадзеянне для аператыўнага рашэння праблемных пытанняў на месцах, рэалізацыя маладзёжнай палітыкі, папулярызацыя рабочых прафесій, навучанне прафактыву, правядзенне розных акцый і агляду-конкурсу на лепшую пастаноўку спартыўна-масавай і фізкультурна-аздараўленчай работы.


Па ўсіх гэтых і іншых напрамках прафсаюзнай работы даклад дапоўнілі старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі Алена Фёдарава, старшыні прафсаюзных пярвічак Святлана Карпеза з ЦРБ і Лада Сушко з УП ЖКГ. Галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва прааналізаваў намаганні прафарганізацый па скарачэнні вытворчага траўматызму і пракансультаваў па найбольш злабадзённых пытаннях. Рознабаковае асвятленне рэальнай дзейнасці прафсаюзных арганізацый дало падставу намесніку старшыні райвыканкама Таццяне Стальмачонак пры падвя-дзенні вынікаў адзначыць, што пасяджэнне стала своеасаблівым метадычным семінарам для запрошаных прафсаюзных актывістаў і асабліва — для маладых. Іх Таццяна Алегаўна нацэліла перш за ўсё на ўсебаковую падтрымку рабочага чалавека.


На пасяджэнні прыняты рашэнні па абнаўленні складу Савета і прэзідыума Савета раённага аб'яднання прафсаюза. Падведзены вынікі раённага агляду конкурсу на лепшую пярвічную прафсаюзную арганізацыю. Дыпломам за першае месца адзначана прафсаюзная пярвічка УП ЖКГ, за другое — цэнтральнай раённай бальніцы, за трэцяе — Туркоўскай дзіцячы сад-сярэдняй школы.


У заключэнне прадстаўнік турыстычна-аздараўленчага ДУП "Браслаўскія азёры" Надзея Дударонак пазнаёміла міёрскі прафсаюзны актыў з турыстычнымі, экскурсійнымі, адпачынкавымі і аздараўленчымі магчымасцямі прафсаюзных устаноў краіны і непасрэдна свайго ўнітарнага прадпрыемства. 

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 987
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 69 872
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 35 525
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 34 268
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 33 646
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 977
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 991
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 декабря 2018
Андрей, Иван

Именины 12 декабря 2018
Даниил, Денис, Иван, Николай, Парамон, Сергей, Федор

Госці краін
free counters
Партнеры сайта