Авторизация
 

Аператыўная абстаноўка на Міёршчыне

 Аператыўная абстаноўка на тэрыторыі раёна ў бягучым годзе заставалася падкантрольнай праваахоўчым органам. Аднак захоўваецца тэндэнцыя росту злачыннасці па ўсіх лініях служб, у тым ліку крымінальнага вышуку. Найперш у Міёрскім, Перабродскім, Узмёнскім і Туркоўскім сельсаветах. Асабліва паболела крадзяжоў асабістай маёмасці грамадзян.

З выступлення начальніка Міёрскага РАУС Андрэя ПАТАПЕНКІ на сесіі раённага Савета дэпутатаў.

Раскрываемасць злачынстваў па лініі крымінальнага вышуку склала 70,8%, што больш, чым за аналагічны перыяд летась.


Аддзел унутраных спраў прымаў меры па ранняй прафілактыцы правапарушэнняў. Праведзены мэтавыя адпрацоўкі сельсаветаў з найбольш складанай крымінагеннай абстаноўкай. Ажыццёўлены 23 комплексныя мерапрыемствы і спецпраграмы. Як вынік, не дапушчана вымагальніцтваў, махлярства, наўмыснага знішчэння ці пашкоджання маёмасці, крадзяжоў транспартных сродкаў і крадзяжоў з магазінаў. Менш адзначана забойстваў і хуліганстваў, дарожна-транспартных здарэнняў і пацярпелых у іх. Памяншаецца колькасць рэцыдыўных правапарушэнняў.


Пры гэтым насцярожвае ўстойлівы рост цяжкіх, асабліва цяжкіх відаў злачынстваў і колькасці грамадзян, якія ад іх пацярпелі. Паболела разбояў, угонаў транспартных сродкаў, наўмыснага нанясення менш цяжкіх цялесных пашкоджанняў, незаконных дзеянняў адносна агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў, крадзяжоў з жылля насельніцтва, у тым ліку непаўналетнімі і пры іх удзеле, групай асоб. Неспакойна ў сферы сямейна-бытавых адносін.


Увагі патрабуюць абарот наркотыкаў і супрацьдзеянне гандлю людзьмі. Аб тым сведчыць факт, што ў рамках рэалізацыі спецпраграмы "Мак" складзена 26 пратаколаў. Пры гэтым знішчана 62,9 квадратнага метра пасеваў расліны агульнай вагой 22,9 кг. Былі выяўлены "насвай"і гашыш. Па гэтых нават адзінкавых выпадках ідзе расследаванне крымінальных спраў. Варта нагадаць, што толькі з'яўленне ў грамадскім ці на рабочым месцы ў стане наркатычнага ап'янення караецца штрафам у 5-15 базавых велічынь.


Крыху паспакайнела на дарогах: зарэгістравана шэсць ДТЗ, у якіх пакалечана шэсць чалавек. Аднак статыстыка па лініі ДАІ не суцяшае, бо выяўлена 3218 парушэнняў правіл дарожнага руху. У тым ліку складзена 985 пратаколаў за перабольшванне хуткасці і затрымана 37 нецвярозых вадзіцеляў. Увагі патрабуюць пешаходы, веласіпедысты і фурманы гужавых павозак, якія найбольш часта з'яўляюцца як пацярпелымі, так і віноўнікамі ДТЗ. У адносінах іх ужо запоўнены 492 пратаколы (летась—543), 70 тычацца матацыклістаў.
Насцярожвае, што на дарогах яшчэ выяўляюцца няспраўныя транспартныя сродкі, тэхніка, што не прайшла тэхагляд, ды і прэтэнзій да ўтрымання вулічна-дарожнай сеткі дастаткова. Менавіта яны далі падставы прыцягнуць да адказнасці 24 адказныя асобы. Асабліва недапушчальна, калі работнікам, якім суд забараніў кіраваць транспартнымі сродкамі, зноў давяраюць руль, як гэта здарылася ў ААТ "Гвардзейскі". Цяпер крымінальныя справы ўзбуджаны ў адносінах работніка і галоўнага інжынера гаспадаркі.


Праваахоўчыя органы сёлета выявілі 13 эканамічных злачынстваў. Гэта крадзяжы, перабольшванне ўлады, службовыя падлогі, фальшываманецтва. Вядзецца следства. Кантралюем захаванне заканадаўства пры ажыццяўленні дзяржаўных закупак, выкарыстанні бюджэтных сродкаў у будаўніцтве, пры капітальным і бягучым рамонце. Вынікам нашых намаганняў стала паляпшэнне сітуацыі па захаванасці дзяржаўнай маёмасці і маёмасці юрыдычных асоб. Да адміністрацыйнай адказнасці за знаходжанне на рабочых месцах у нецвярозым стане прыцягнута восем вартаўнікоў. Выяўлена 39 дробных крадзяжоў, накіравана больш за 80 прадстаўленняў па выпраўленні прычын і ўмоў, што спрыяюць учыненню правапарушэнняў. У адносінах адказных асоб складзены 22 адміністрацыйныя пратаколы.
А вось вынікі яшчэ аднаго напрамку сумеснай работы. Суд раёна ўжо разгледзіў 48 пратаколаў па незаконным абароце алкагольнай прадукцыі. Адабрана звыш 618 літраў самагону і брагі, 20 самагонных апаратаў. За распіццё спіртных напояў, з'яўленне ў грамадскіх месцах нецвярозымі да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 661 чалавек, з іх 55 выяўлены непасрэдна на рабочых месцах. Штрафныя санкцыі па гэтых выпадках — амаль 13 тысяч рублёў. Імкненнем кіраўніцтва ўмацаваць працоўную дысцыпліну патлумачу значную колькасць пратаколаў на аматараў спіртнога ў ААТ "Мікалаёўскі" і "Папшулі", КУП "Язна". 25 асоб накіраваны ў ЛПП. Хаця прыведзеныя лічбы не ў поўнай меры адлюстроўваюць складанасць прафілактыкі алкагалізацыі насельніцтва.


Адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці органаў унутраных спраў з'яўляецца папярэджанне безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх. У нецвярозым стане выяўлена 11, пакараны за спойванне падлеткаў 18 дарослых, на 17 бацькоў складзены пратаколы за невыкананне сваіх абавязкаў. Атрымалі належную ацэнку факты продажу спіртнога ў магазінах. Аднак на стан правапарадку ў маладзёжным асяродку гэта пакуль не паўплывала. Намаганні трэба павялічваць, як і ў напрамку сферы сямейна-бытавых адносін. 

Аб'яднаць намаганні ўсіх суб'ектаў прафілактыкі па папярэджанні правапарушэнняў дапамагаюць грамадскія пункты аховы парадку. У раёне дзейнічае 30 добраахвотных дружын, хаця да арганізацыі іх работы ёсць прэтэнзіі. Працягваецца прававая асвета насельніцтва, у тым ліку на старонках раённай газеты. 46 выязных пасяджэнняў правёў суд. Сумесная прафілактычная работа працягваецца.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 987
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 69 872
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 35 525
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 34 268
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 33 646
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 977
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 991
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 декабря 2018
Андрей, Иван

Именины 12 декабря 2018
Даниил, Денис, Иван, Николай, Парамон, Сергей, Федор

Госці краін
free counters
Партнеры сайта