Авторизация
 

Гаспадарлівы падыход у Перабродскім сельсавеце

 18 кастрычніка прайшоў Дзень Перабродскага сельсавета. Вынікі сустрэч з насельніцтвам абмеркавалі ў райвыканкаме. Разгледзілі асноўныя праблемы. Адказным службам дадзены адпаведныя даручэнні.

Многіх сяльчан непакоіць стан дарог. У Крычаве немагчыма даехаць да могілак. Дарогу разбілі, калі вывозілі лес. На пад'ездзе да могілак у Дзедзіна няпростую сітуацыю магчыма вырашыць невялікімі ўкладаннямі. Шлях да Лебедзева таксама ўхабісты, што абцяжарвае працу малаказборшчыкаў, можа не даехаць аўталаўка. Грэйдзер выпраўляе сітуацыю ненадоўга. Рамонту патрабуе і дарога па маршруце Тычкі-Пераброддзе. Зінаіда Нікіціна з Зачарэўя падняла тое ж пытанне. Да яе дома няма заезду, адмаўляюцца выконваць заказ газавікі. Ва ўсім абвінавачваюць непагадзь: дарогу размываюць дажджы.


Людзі скардзіліся, што закрылі звалку ў Баркове. Старшыня Перабродскага сельвыканкама Віктар Дзеравянчык патлумачыў, што на адлегласці ў адзін кіламетр дзейнічае палігон у Лісіцы. Пры жаданні можна вывезці адходы туды. Увогуле, у раёне ў сельскай мясцовасці 32 міні-палігоны.


У Пераброддзі непакояцца, што не ўсе паспелі абмалаціць збожжавыя. На дзень сустрэчы заставалася каля 12 участкаў. Такой магчымасці цяпер няма. Прычыны аб'ектыўныя — камбайн не заедзе на агарод. Можна шукаць іншае выйсце — выкошваць пасевы і вывозіць іх на сухое месца. Калі збяруцца некалькі гаспадароў, пусцяць камбайн. Або прапануюць вяскоўцам зерне замест загубленага ўраджаю.


Сяльчане пыталіся, дзе купіць зерне. Зрабіць гэта можна ў райспажыўтаварыстве, а таксама ў аўталаўцы па папярэдняй заяўцы.
У Перабродскім сельсавеце адчуваецца дэфіцыт дроў. Паступіла скарга на адсутнасць паліва. Аднак пры падрабязным разглядзе праблемы аказалася, што гэта не надта хвалявала гаспадара. Ва ўсялякім выпадку, ні ў сельскі Савет, ні ў лясніцтва за дапамогай ён не звяртаўся. На кантроль узята забеспячэнне дрывамі адзінокіх састарэлых.


На сустрэчах з насельніцтвам падымалі пытанні па рабоце аўталаўкі і яе асартыменце. Некаторыя выказвалі асабістыя пажаданні. Парада для ўсіх адна: хочаш атрымаць пэўны тавар — зрабі папярэднюю заяўку. Не адмовяцца прывезці і любімае пірожнае, і танныя цыгарэты.
Жыхароў сельсавета не задавальняе якасць мабільнай сувязі. У прыгранічных раёнах заўсёды існуе такая праблема. Адзначана, што ў Міёрах вядуцца работы, хутка да нас прыйдзе 4G.


Пры падвядзенні вынікаў падрабязна прааналізавалі добраўпарадкаванне тэрыторыі Перабродскага сельсавета. Патрабуюць рамонту аўтобусныя прыпынкі, неабходна паднаўляць будынкі. Ля некаторых даўно трэба абкошваць пустазелле. Недапрацоўкі ўзяты на кантроль. Што да асабістых падворкаў, Віктар Дзеравянчык адзначыў старанне сяльчан у навядзенні парадку, падзякаваў за гаспадарчы падыход. 

Фота для ілюстрацыі.

Алена ВАРОНІНА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 363
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 425
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 625
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 369
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 354
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 30 697
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 370
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 ноября 2018
Анатолий, Арсений, Василий, Виктор, Гавриил, Герман, Константин, Никита, Николай, Павел, Александра, Клавдия, Нина, Серафима

Именины 18 ноября 2018
Гавриил, Галактион, Григорий, Памфил, Тимофей, Тихон

Госці краін
free counters
Партнеры сайта