Авторизация
 

Сустрэліся са старшынёй Міёрскага райвыканкама ў "Расінцы"

 Напачатку рабочага дня ў сераду, 18 кастрычніка, супрацоўнікі дзіцячага санаторыя "Расінка" сабраліся ў актавай зале на сустрэчу са старшынёй райвыканкама Ігарам Кузняцовым.

Кіраўнік раёна прывёў асноўныя паказчыкі развіцця народнай гаспадаркі Міёршчыны. Прадэманстраваў, што ў параўнанні з леташнімі яны не горшыя. Эканоміка развіваецца. Ужо ў наступным годзе трэба здаць ў эксплуатацыю новую бальніцу. Падтрымана ідэя стварэння пры ёй кардыёнеўралагічнага дыспансера. Высокакваліфікаваныя спецыялісты будуць рабіць тут складаныя аперацыі, а студэнты Віцебскага дзяржаўнага медуніверсітэта — праходзіць інтэрнатуру. Павінен даць першую прадукцыю металапракатны завод. Запланаваны значныя сродкі на рамонт дарог. Сёлета будзе заасфальтаваны кавалак вуліцы Камуністычнай у райцэнтры. Гэтыя і іншыя пазіцыі закладваюцца ў распрацоўваемы план развіцця Міёршчыны на бліжэйшыя гады.


Вытрымала няпростыя выпрабаванні наша сістэма кааператыўнага гандлю, калі ў некаторых суседніх раёнах яна развалілася.
Аднак 2017-ы год няпросты: шмат праблем у сельскай гаспадарцы, медыцыне, адукацыі ў сувязі з закрыццём школ з-за адсутнасці вучняў. Каб школьнікі не адчувалі дыскамфорту, для іх падвозу закуплены тры новыя аўтобусы. Большай увагі патрабуюць сем'і з дзецьмі і наогул дэмаграфічная сітуацыя. Ігар Валер'евіч выказаў упэўненасць, што колькасць насельніцтва райцэнтра будзе расці.


Некаторыя праекты не ўдалося рэалізаваць. У першую чаргу гэта адносіцца да стварэння торфа-прадпрыемства, хаця торф з нашых радовішчаў выдатнай якасці і дае мала попелу. Таму не спынены пошукі новых тэхналогій, пры якіх сыравіна забяспечыць высокарэнтабельную вытворчасць. Нашы спецыялісты ўмеюць пячы смачны хлеб і рабіць добрую каўбасу, выпускаць іншую запатрабаваную прадукцыю. Толькі трэба больш старанна працаваць кожнаму на сваім рабочым месцы.


Аўдыторыя з увагай выслухала кіраўніка раёна. З залы прагучала толькі адно пытанне — адносна забеспячэння дрывамі. Ігар Валер'евіч, каб не затрымліваць работнікаў, адказаў на яго індывідуальна. І размова тычылася не толькі паліва.


У гэты ж дзень паўдзельнічаў у сустрэчы інфармацыйнай групы пад кіраўніцтвам першага намесніка начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віктара Гагалінскага з работнікамі малочнатаварнай фермы райаграсэрвісу "Масаніха". Віктар Уладзіміравіч расказаў, як аграрыі раёна пераадольваюць цяжкасці, што стварыла дажджлівае надвор'е. Намалочана каля 44 тысяч тон зерня, на 2150 т больш леташняга. Добра ўрадзіў рапс. Цяпер ідзе ўборка кукурузы. А грошы "куюцца" тут, на ферме, і вынік залежыць ад кожнага работніка.
Спецыяліст сферы адукацыі Наталія Сяткоўская прысвяціла выступленне праблемам сямейнага выхавання, мацярынства і дзяцінства, ахове здароўя вучняў. Прадстаўнік пажарна-выратавальнай службы Алег Перапячаеў сканцэнтраваўся на пытаннях недапушчэння загаранняў і іншых няшчасных выпадкаў. На жаль, злабадзённым для раёна застаецца курэнне аматараў спіртнога ў ложку, што заканчваецца трагедыямі. Дзяржаўтаінспектар Валерый Валеўка пачаў са статыстыкі: на тэрыторыі раёна адбылося сем ДТЗ, пад коламі машыны загінуў нецвярозы пешаход. Нагадаў правілы паводзін на вуліцах і дарогах не толькі для пешаходаў, дарослых і дзяцей, але і веласіпедыстаў, вознікаў гужавога транспарта. Патлумачыў, як трактарысту здаць на правы кіроўцы мапеда-скутара.
Агульнай заклапочанасцю работнікаў фермы было давесці раённым службам, каб не зачынялі Каменпольеўскі ФАП.


18 кастрычніка сустрэчы ў працоўных калектывах і з насельніцтвам па месцы жыхарства ў Перабродскім сельсавеце праводзілі чатыры інфармацыйна-прапагандысцкія групы райвыканкама. Выступілі ў 16-ці аўдыторыях. Асноўныя тэмы — ахова мацярынства і дзяцінства ў нашай краіне, фарміраванне здаровага ладу жыцця, умацаванне пажарнай бяспекі і прафілактыка злачыннасці і правапарушэнняў. 

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 274
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 204
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 495
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 240
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 267
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 30 323
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 284
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 16 ноября 2018
Александр, Богдан, Василий, Викентий, Владимир, Иван, Илья, Иосиф, Кузьма, Николай, Павел, Петр, Сергей, Федор, Федот, Анна, Евдокия, Семен

Именины 15 ноября 2018
Константин

Госці краін
free counters
Партнеры сайта