Авторизация
 

Прафілактыку і не толькі абмеркавалі на сесіі ў Міёрах

 13 кастрычніка адбылася 39-я чарговая сесія раённага Савета дэпутатаў.  Запрасілі членаў райвыканкама, старшынь Дзісенскага гарадскога і сельскіх Саветаў дэпутатаў, кіраўнікоў раённых служб, прадпрыемстваў і арганізацый, актыў. 

З дакладам "Аб стане законнасці і правапарадку, ходзе рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь "Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў" на тэрыторыі раёна" выступіў начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Андрэй Патапенка. Адзначыў, што актыўная работа ўсіх суб'ектаў прафілактыкі дазволіла дабіцца пазітыўных вынікаў па многіх напрамках дзейнасці. Не дапушчана вымагальніцтваў, махлярстваў, наўмыснага знішчэння ці пашкоджання маёмасці, крадзяжоў транспартных сродкаў і з магазінаў. Менш зарэгістравана забойстваў і хуліганстваў, вялікіх крадзяжоў, дарожна-транспартных здарэнняў, рэцыдыўных правапарушэнняў. Вырасла раскрываемасць: у прыватнасці, па лініі крымінальнага вышуку — з 69,4% летась да 70,8% сёлета.


Вырасла колькасць агульнай злачыннасці за кошт разбояў, згонаў транспартных сродкаў, незаконных дзеянняў у адносінах агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў, правапарушэнняў, учыненых непаўналетнімі і ў сферы сямейна-бытавых адносін. Актуальным застаецца забеспячэнне захаванасці ўласнасці ў арганізацыях раёна. На Міёршчыне выяўлена 13 эканамічных злачынстваў, з іх шэсць адносяцца да цяжкіх і столькі ж — да карупцыйных.


Значны рост правапарушэнняў адзначаны ў Міёрскім, Перабродскім, Узмёнскім і Туркоўскім сельсаветах.
Намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Баданін звярнуў асаблівую ўвагу на супрацьдзеянне карупцыйным праяўленням. Дэпутат ад Узмёнскай выбарчай акругі №15, начальнік пажарнага аварыйна-выратавальнага паста №11 Аляксандр Ліманоўскі падзяліўся вопытам работы па скарачэнні страт ад агню ў народнай гаспадарцы на падведамнай тэрыторыі. Напрамкі ўзмацнення прафілактычнай работы, каардынацыі намаганняў па папярэджанні правапарушэнняў у сямейна-бытавой сферы адзначыла старшыня Міёрскага сельскага Савета дэпутатаў Галіна Шынкевіч. Прааналізавала сітуацыю з учыненнем правапарушэнняў падлеткамі намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Соф'я Цыркіна.


Старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Баніфатава звярнула ўвагу аудыторыі, што ўсе запрошаныя на сесію — удзельнікі прафілактычнай работы. Толькі іх агульныя намаганні прынясуць плён. Старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў дапоўніў, што гэтая работа нялёгкая і няпростая, але вельмі патрэбная. Яе неабходна весці спакойна і мэтанакіравана. Асабліва важна не дапускаць негатыўных праяўленняў на вытворчасці.


У прынятай пастанове вызначана праграма далейшага ўдасканалення прафілактычнай работы па супрацьдзеянні правапарушэнням на Міёршчыне.


Па прапанове начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Аляксандра Жука прынялі рашэнне аб пераразмеркаванні фінансавых сродкаў у рамках рэгіянальных комплексных мерапрыемстваў, зацверджаных рашэннем раённага Савета №143 ад 18 студзеня 2017 года.


Па інфармацыі начальніка аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Наталіі Мішута вырашылі стварыць на тэрыторыі раёна да будучых выбараў у мясцовыя Саветы 32 выбарчыя акругі з сярэдняй колькасцю 505 выбаршчыкаў у кожнай.


Па прапанове падатковай інспекцыі ў рашэнне раённага Савета №130 ад 23 студзеня 2016 года ўнесена змяненне ў адносінах сум выплат пры нараджэнні дзяцей.


Падрыхтаваў Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 274
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 204
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 495
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 240
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 267
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 30 323
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 284
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 16 ноября 2018
Александр, Богдан, Василий, Викентий, Владимир, Иван, Илья, Иосиф, Кузьма, Николай, Павел, Петр, Сергей, Федор, Федот, Анна, Евдокия, Семен

Именины 15 ноября 2018
Константин

Госці краін
free counters
Партнеры сайта