Авторизация
 

Дзяржкантроль інфармуе

 Незаконная мінімізацыя мытных плацяжоў

Камітэт дзяржкантролю вобласці падчас праверкі ўнітарнага прадпрыемства Віцебска ўскрыў схему незаконнай мінімізацыі мытных плацяжоў пры пастаўках абсталявання камерцыйнай структурай Мінска.

Набытае ў снежні 2014 года абсталяванне на суму 21,1 тысячы рублёў не адпавядала заяўленым параметрам. Пастаўшчык абяцаў замяніць яго аналагічным абсталяваннем з Літвы. Фактычна гэта зрабілі ў сакавіку 2015-га і на момант праверкі абсталяванне выкарыстоўвалася па прызначэнні.


Устаноўлена, што зноў пастаўленае абсталяванне з унікальным нумарам паступіла ў Беларусь для прэзентацыі на ўмовах часовага ўвозу без уплаты мытных пошлін. Згодна з дакументамі, праз два месяцы яго вярнулі ў Літву.
На мытні правялі кантрольныя праверкі. Высветлілі, што звесткі пра вернутае ў Літву абсталяванне несапраўдныя і працэдура часовага ўвозу завершана неналежна.


За незаконныя дзеянні мінскай арганізацыі давялося даплаціць у бюджэт мытныя плацяжы і санкцыі ў суме 5,5 тысячы рублёў. Вінаватых асоб прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці.

Парушэнні ў таварыствах уласнікаў

Сёлета ў першым паўгоддзі праверылі, як выконваецца заканадаўства ў таварыствах уласнікаў і арганізацыях забудоўшчыкаў.

У 16 з 27 правераных таварыствах старшыні не забяспечылі захаванасць сродкаў, унесеных на рахунак таварыства за капрамонт дома. Выкарысталі іх на іншыя мэты. Аплацілі расходы па тэхабслугоўванні дома, пакрылі страты па электраэнергіі, спажытай на работу ліфтаў.
З-за нямэтавага выкарыстання таварыства ўласнікаў не можа атрымаць з бюджэту дадатковыя сродкі на капрамонт. Яны выдзяляюцца, калі на субрахункі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў штомесяц у поўным аб'ёме паступаюць адлічэнні на капітальны рамонт жылых дамоў.


Адзначылі неэфектыўнасць праверак, якія штогод праводзяць рэвізійныя камісіі таварыстваў уласнікаў. Напрыклад, у адным з таварыстваў не ўстанавілі відавочны факт адсутнасці бухгалтарскага ўліку.
Вынікі кантрольных праверак разгледзелі на калегіі Камітэта дзяржкантролю вобласці, унеслі прапановы па выпраўленні сітуацыі аблвыканкаму, гар- і райвыканкамам.

Аднастайныя стравы ў талерцы са сколам

У школах Віцебска і Оршы ў 2016-м і першым квартале 2017 года не забяспечвалі збалансаванае якаснае харчаванне навучэнцаў. 

Падчас кантрольных праверак устаноўлена, што некалькі дзён запар у меню ўключалі адны і тыя ж стравы; у буфетах штодня прадавалі піцы, сасіскі ў цесце, слойкі і бутэрброды з каўбасой і іншыя падобныя вырабы пры абмежаванні—не больш за два разы на тыдзень. Аб'ёмы страў не адпавядамі нормам. Прыгатаваныя з парушэннем тэхналогіі аднастайныя стравы школьнікі не з'ядалі. Вярталі катлеты, кашы, хлеб, фрукты.


Узровень матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння аб'ектаў харчавання і гандлю ў школах недастатковы. У правераных школьных сталовых у Оршы няма пасудамыечных машын. Патрэбна больш працірачна-рэзальных машын, халадзільнага абсталявання, бульбачыстак.


На сямі правераных аб'ектах у Оршы выяўлены парушэнні санітарных норм і правіл. Памяшканні не рамантавалі своечасова, выкарыстоўвалі забруджаныя і пашкоджаныя карозіяй абсталяванне і інвентар, посуд са сколамі, захоўвалі прадукцыю з парушэннем тэмпературных умоў, рэалізоўвалі падгарэлыя стравы, адсутнічала інфармацыя пра тэрміны прыдатнасці. Такія ж парушэнні — у пяці школьных сталовых у Віцебску.


Вінаватыя 48 работнікаў і суб'екты гаспадарання прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, 51 супрацоўнік — да дысцыплінарнай, тры — да матэрыяльнай.


Па патрабаванні Камітэта дзяржкантролю вобласці парушэнні ліквідавалі. Змянілі меню, прывялі ў парадак тэхналагічныя карты, не карыстаюцца дэфармаваным інвентаром і посудам са сколамі.
Харчаванне ў школах застаецца на пастаянным кантролі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 363
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 425
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 625
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 369
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 354
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 30 697
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 370
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 ноября 2018
Анатолий, Арсений, Василий, Виктор, Гавриил, Герман, Константин, Никита, Николай, Павел, Александра, Клавдия, Нина, Серафима

Именины 18 ноября 2018
Гавриил, Галактион, Григорий, Памфил, Тимофей, Тихон

Госці краін
free counters
Партнеры сайта