Авторизация
 

У праграме правядзення дня Перабродскага сельсавета

 У праграме правядзення дня Перабродскага сельсавета рэйдавая група наведала грамадска важныя аб'екты, сустрэлася з насельніцтвам наваколляў. 

У склад групы ўвайшлі намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віктар Гагалінскі, начальнік землеўпарадкавальнай службы райвыканкама Алена Шаўчонак, памочнік урача-эпідэміёлага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Людміла Дулінская. Іх маршрут пралягаў праз вёскі Мельніца, Дворышча, Міёркі-2, Камянполле, Янова, Апанасёнкі, Мурашкі, Пераброддзе, Зачарэўе, Ніўнікі, а таксама малочнатаварныя фермы "Пячонкі" і "Масаніха".


 Дабрацца да МТФ "Масаніха" было няпроста, дажджы размылі грунтавую дарогу. Пакой для адпачынку тут чысты і ўтульны, як і астатнія памяшканні. На тэрыторыі падрыхтавана пляцоўка для будаўніцтва даільнай залы. На малочнатаварнай ферме "Пячонкі" таксама без асаблівых заўваг, хіба што хмызняк перад будынкам.


Мельніца — сапраўдны прыгарад. Усе дамы тут новыя, а гаспадары — дбайныя. Зямля ў Мельніцы запатрабаваная, бо гэта перспектыўная вёска паблізу райцэнтра.


Янова таксама "ў фаворы", тут любяць будавацца. Па-гарадскому абсталяваны мясцовыя могілкі, на тэрыторыі высечаны дрэвы. Адзінае, трэба пачысціць запоўнены кантэйнер і абкасіць тэрыторыю вакол плоту.


Каменполле даўно забылася на часы сваёй ажыўленасці. У сядзібе забітыя вокны, пра колішнюю веліч нагадваюць руіны грацыёзных канюшняў з чырвонай цэглы. У вёсцы дагледжаныя абеліск і магіла невядомага салдата. Фельчарска-акушэрскі пункт патыхае цяплом ад печкі. Разам з тым, у будынку працякае дах, абваліўся ён і ў прыбіральні.


 Магазін у "Міёрках-2" карыстаецца попытам, асартымент дазваляе выканаць план. Загадчыца Ларыса Конах самастойна сочыць за чысцінёй унутры і навокал. На тэрыторыі ўстаноўлены кантэйнеры. Перабродскі магазін таксама прыемна парадаваў. Паўнюткія паліцы не даюць усумніцца, што ўсе тавары тут ёсць. Хлеб міёрскі і пастаўскі, каўбасы віцебскія, ад "Ганны" і з мясцовага мясакамбіната. Гаспадыня Тэрэза Шклярава ветліва абслугоўвае, выконвае план, за месяц "набягае" выручкі на больш чым 20 тысяч рублёў. Толькі мала фруктаў. "Вяскоўцы іх слаба купляюць, персікі і абрыкосы даводзіцца выкідваць", — заўважае Тэрэза Антонаўна. — Спадзяюся, што з новым прывозам усё будзе іначай.


Як заўсёды, паказваюць прыклад у добраўпарадкаванні лясніцтва, УП ЖКГ, сельскі Дом культуры. Трымае вяскоўцаў пад пакровам царква, пра рамонт якой паклапаціўся старшыня ВУПКУ "Міёрскі" Васіль Міхалкіў са сваімі падапечнымі. "Васіль Дзмітрыевіч ніколі не адмовіў, выконвае любую просьбу, дапамагае тэхнікай і працоўнай сілай", — расказвае старшыня сельскага Савета Віктар Дзеравянчык.


Перабродскі сельсавет — прыгожае месца са слаўнай гісторыяй, курортнымі азёрамі і добразычлівымі людзьмі. Толькі ў сумоўі, паразуменні і старанні справы робяцца.

Фота аўтара.   

Алена БАСІКІРСКАЯ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 274
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 204
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 495
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 240
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 267
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 30 323
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 284
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 16 ноября 2018
Александр, Богдан, Василий, Викентий, Владимир, Иван, Илья, Иосиф, Кузьма, Николай, Павел, Петр, Сергей, Федор, Федот, Анна, Евдокия, Семен

Именины 15 ноября 2018
Константин

Госці краін
free counters
Партнеры сайта