Авторизация
 

У Міёрах абмеркавалі падрыхтоўку да ацяпляльнага сезона

 Завяршаецца актыўная падрыхтоўка жыллёвага фонду і суб'ектаў гаспадарання раёна да чарговага ацяпляльнага сезона. У мінулую пятніцу на пасяджэнні райвыканкама гэтаму пытанню надавалася асаблівая ўвага. 

Зімой — не мерзнуць

Па інфармацыі начальніка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі Георгія Бушунова, дырэктара УП ЖКГ Уладзіміра Мяцеліцы, за мінулы перыяд бягучага года заменена паўтара кіламетра цеплавых сетак на энергаэфектыўныя, папярэдне ізаляваныя трубы. Праведзены прафілактычны рамонт 38 кіламетраў цеплавых сетак, 47 цеплавых пунктаў і трох ЦТП. У жылых дамах адрамантавана цеплавая ізаляцыя. Выканана прамыўка і гідраўлічныя выпрабаванні сістэм ацяплення. Да работы ў зімовых умовах гатова спецыяльная камунальная і аўтатрактарная тэхніка, створаны неабходныя запасы пясчана-солевай сумесі. Назапашана 5 тысяч кубаметраў дроў і 6 тысяч шчапы.
У арганізацыях аграпрамысловага комплексу раёна таксама рыхтаваліся да зімовага перыяду. Адрамантаваны дахі, уцеплены мехмайстэрні, жывёлагадоўчыя памяшканні, у рабочым стане абсталяванне для іх абагрэву. Прынятыя меры гарантуюць надзейную работу крыніц і сістэм водазабеспячэння, пажарную бяспеку. Цяпер ідзе працэс назапашвання дроў, якіх пакуль 920 кубоў з 1700 неабходных.


Сёлета маруднымі тэмпамі пастаўляе паліва спажыўцам Дзісенскі лясгас. Міёрскаму філіялу "Віцебскаблпаліва" рэалізаваў толькі 58% дроў ад плана, УП ЖКГ пры заданні 7500—4770 кубаметраў. Попыт на шчапу задаволены—9070 м. куб. Міёрскі філіял "Віцебскаблпаліва" за восем месяцаў рэалізаваў 3110 тон торфабрыкету, 3850 кубаметраў дроў, задаволіўшы патрэбы людзей і арганізацый раёна. У чарзе на брыкет 60 чалавек, на дровы—66.


На 21 верасня з 61 спажыўца цеплавой энергіі зарэгістравана 55 пашпартаў гатоўнасці (90%), з 54 цеплакрыніц дапушчаны да работы 46. Для забеспячэння ўстойлівай работы ў асенне-зімовы перыяд старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў даручыў актывізавацца кіраўніцтву лясгаса, своечасова атрымаць пашпарты гатоўнасці належыць льнозаводу, Міёрскаму ДРБУ-203, ПМК-55, Язненскаму ПМС, райспажыўтаварыству. Каб не здаралася аварыйных сітуацый, да перыяду максімальных нагрузак трэба дасканала падрыхтавацца раёну электрасетак.

Засцеражэ жорсткі кантроль

Па інфармацыі галоўнага спецыяліста па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Руслана Карпуця, нядаўна завяршылася следства па прычынах і абставінах смяротнай трагедыі на вытворчасці філіяла Міёрскага ДРБУ-203. У маі бягучага года пры разгрузачных работах упаў і прыціснуў яго супрацоўніка люк паўвагона. Вінаватым прызнаны дарожны майстар. Ён не забяспечыў персанал неабходнымі па тэхналогіі інструментамі, у прыватнасці, спецыяльнымі адбойнымі штангамі, не прызначыў старэйшага з ліку занятых, і не быў побач, бо па вытворчай неабходнасці знаходзіўся на іншым аб'екце. Вінаваты і пацярпелы. Ён прайшоў навучанне, інструктаж, праверку ведаў па пытаннях аховы працы, але быў нецвярозы. Па заключэнні судова-медыцынскай экспертызы канцэнтрацыя этылавага спірту ў крыві склала 2, 2 праміле. П'яны, праявіўшы грубейшую неасцярожнасць, падлез пад адкрываемы люк паўвагона.


Як нагадаў Руслан Карпуць, парушэнне правіл аховы працы, у выніку чаго наступіла смерць па неасцярожнасці, караецца пазбаўленнем волі ад трох да сямі гадоў. Каб папярэдзіць падобнае, у кожным калектыве трэба дбаць пра вытворчую дысцыпліну, узмоцнена змагацца з п'янствам. Наймальнікам усіх сфер дзейнасці практычную і метадычную дапамогу ў тым аказвае мабільная група райвыканкама. Сёлета за студзень-жнівень яна наведалася ў 75 арганізацый, выяўлена 561 парушэнне. Выкананне ўсіх рэкамендацый трымаецца на кантролі.
На пасяджэннях раённай камісіі па ахове працы разгледжаны 16 пытанняў. Са справаздачай выступілі дзевяць кіраўнікоў. Да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнуты тры.


За студзень-жнівень у арганізацыях раёна за распіццё спіртнога на працоўным месцы звольнена 17 чалавек. Да дысцыплінарнай адказнасці за прагулы прыцягнуты 51, з іх 19 засталіся без работы. Чатыры службовыя асобы пакараны за непадпарадкаванне працоўнай дысцыпліне. Вынік адзін—толькі жорсткі кантроль за выкананнем правіл бяспекі засцеражэ ад трагедый на вытворчасці. 

Наталія СТАНКЕВІЧ.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 728
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 35 311
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 706
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 827
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 11 025
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 763
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 906
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 октября 2017
Александр, Богдан, Денис, Иван, Кузьма, Макар, Максимилиан, Мартин, Николай, Тарас, Федот, Доминика

Именины 24 октября 2017
Александр, Анатолий, Антон, Иларион, Иосиф, Исаакий, Лев, Макар, Моисей, Зинаида, Филипп

Госці краін
free counters
Партнеры сайта