Миротворческое движение на Миорщине

 Наталія СТАНКЕВІЧ.

Фота аўтара.

За апошнія два гады міратворчы рух упэўненым крокам увайшоў амаль ва ўсе сферы жыццядзейнасці Міёршчыны, пакідаючы добры, гуманны след. На справаздачна-выбарнай канферэнцыі раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі фонд міру" 31 верасня падвялі вынікі гэтай неабходнай і значнай работы.   

Адкрыла мерапрыемства лідар міратворчага руху на Міёршчыне Ала Смерцьева. Яна нагадала, што дзейнасць цяперашняга складу праўлення бярэ адлік з сакавіка 2015 года. У радах актывістаў — 58 чалавек. Усе яны стараліся павысіць значнасць і аўтарытэт арганізацыі ў грамадскім жыцці раёна, далучыць да ахвяраванняў як мага больш людзей. Як вынік, ужо ў 2015-ым з 64 працоўных калектываў раёна на рахунак абласнога аддзялення "Беларускага фонда міру" паступіла 28 мільёнаў 392 тысячы недэнамінаваных рублёў, што склала 1400 руб. на аднаго жыхара. У 2016-м паўдзельнічалі 74 арганізацыі і ўстановы, якія сабралі 43 мільёны. Сёлета паступіла 4174 рублі.


За значныя сумы асаблівую падзяку Ала Пятроўна выказала работнікам ЛВДС "Дзісна", ДЛГУ "Дзісенскі лясгас", аптэк, камбікормавага завода, ветстанцыі, ДРБУ, РВЭС, райвыканкама і яго аддзелаў (акрамя РАУС), Туркоўскага, Новапагосцкага, Узмёнскага, Завуццеўскага сельвыканкамаў. Адзначана высокая актыўнасць СШ №№2, 3, Дворнасельскай, Язненскай школ, дзіцячых садкоў №1 райцэнтра і Язненскага. Пэўны асабісты ўклад Алены Аляксандраўны Кавалёнак, якая штогод ахвяруе фонду міру па 100 рублёў. Шчодрая душа ў Валянціны Генадзьеўны Атрошка, Марыі Мікалаеўны Баніфатавай, Таццяны Алегаўны Стальмачонак. Пастаянны пасільны ўнёсак ад клуба "Бажэна". Сёлета ўпершыню да агульнай справы далучыліся сем пярвічных ветэранскіх арганізацый, сярод якіх РВЭС, хлебазавод, ВУПКУ "Міёрскі". У тым адзначана заслуга члена праўлення Часлава Станіслававіча Кашкура.
Улічваючы, што 70 працэнтаў сродкаў можна выкарыстоўваць у раёне, яны былі накіраваны на дабрачынныя і міратворчыя мерапрыемствы з нагоды Міжнароднага дня міру, юбілею арганізацыі і іншых важных дат, на патрыятычнае і духоўнае выхаванне моладзі, падтрымку адораных дзяцей і маладых талентаў, на набыццё жыццёваважных, неабходных рэчаў і многае іншае.
За сабраныя грошы у 2015 годзе куплены супрацьпролежневы матрас інваліду І групы Іне Тышкевіч. Шліфавальная машынка для апрацоўкі вырабаў з дрэва з'явілася ў майстэрні рэабілітацыйна-працоўных заняткаў "Лаўка цудаў" тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Выдаткавана матэрыяльная дапамога шматдзетнай сям'і Пятра Вячэрскага на набыццё школьных прылад. Дзякуючы фонду міру ў Дзісенскай бальніцы сястрынскага догляду цяпер ёсць лазарны прынтар, у аддзяленні кругласутачнага знаходжання састарэлых — інгалятар (небулайзер).


Палюбілася нашым землякам і акцыя "Дзіця міру". У рамках яе віншуюць малышоў, якія нарадзіліся 21 верасня — у Міжнародны дзень міру. Пазалетась і ў мінулым годзе ўладальніцамі пачэснага тытулу сталі тры дзяўчынкі.


У юбілейны 2016-ы "Беларускага фонда міру" сабрана амаль у паўтара раза больш сродкаў, чым у папярэднім годзе. Значная частка выкарыстана на правядзенне мерапрыемстваў у рамках праграм "Памяць", "Клопат", "Народная дыпламатыя". Па ініцыятыве калектыву СШ №3 пры фінансавай падтрымцы фонда міру ўстаноўлена пано і новая шыльда ў гонар Героя Савецкага саюза Ягора Андрэевіча Томкі, чыё імя носіць школа. Патрачана каля 15 мільёнаў недэнамінаваных рублёў.


Нямала добрых спраў арганізавана сумесна з ветэранскай арганізацыяй. З нагоды 70-годдзя Вялікай Перамогі і з дня ўтварэння ААН і ЮНЕСКА з клубам "Адраджэнне" ў СШ №3 правялі рэспубліканскую акцыю "Дрэва міру". У маі летась упершыню адбылося гарадское мерапрыемства "Дзеці міру—дзецям вайны", дзе з'явілася ідэя ўстанавіць памятны знак, прысвечаны народжаным да 1945 года. З ваенкаматам, аддзелам адукацыі, спорту і турызму напярэдадні Дня Перамогі ўручалі падарункі і сувеніры, прымацоўвалі таблічкі на дамах "Тут жыве ветэран Вялікай Айчыннай вайны".


І ў бягучым годзе не спынялася работа па ўкладанні грашовых сродкаў ў добрыя справы раёна. Набываліся салодкія прызы для ўдзельнікаў конкурсу юных талентаў "Хвіліна славы", "Зорны россып", "Мір вачыма дзяцей", клуба маладой сям'і "Мядовы месяц", які адзначаў дзесяцігоддзе. Уручаны два падарункі ад фонда міру і на раённым конкурсе сельскіх сем'яў "Уладар сяла". Не з пустымі рукамі лідар арганізацыі завітала на юбілей дзіцячага садка №1. Пры падтрымцы арганізацыі прайшлі мерапрыемствы "Дзеці міру —дзецям вайны", прысвечаныя 30-годдзю раённай ветэранскай арганізацыі. Адбылася сустрэча клуба "Бажэна" з клубам "Прыяцелькі" з Даўгаўпілса. На прызы і падарункі сёлета патрачана 306 рублёў 63 капейкі.


Пра плённае супрацоўніцтва з раённай арганізацыяй цёпла адгукаліся намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Галіна Гур'ева, кіраўнік клуба "Бажэна" Ірына Гушча, дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Алена Шамёнак, намеснік начальніка РВПС Галіна Курыльчык, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Часлаў Кашкур, якія з'яўляюцца членамі праўлення. Выказалася нераўнадушная да міратворчай справы сябра арганізацыі Алена Кавалёнак. Высокую ацэнку сумеснай рабоце дала намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Стальмачонак. Усе выказалі вялікае жаданне цесна ўзаемадзейнічаць надалей.


Па традыцыі на сходзе выбралі новы склад праўлення. Адзінагалосна абралі лідарам Алу Смерцьеву, за час кіравання якой раённая арганізацыя Беларускага фонда міру набыла новае дыханне і зарэкамендавала сябе дзейснай, аўтарытэтнай, актыўнай. Таксама вызначаны прадстаўнікі раёна для ўдзелу ў абласной канферэнцыі.


У ліку галоўных задач: памнажаць паказчык добраахвотных ахвяраванняў. Ва Ушацкім, Расонскім, Глыбоцкім, Дубровенскім раёнах збіраюць па 60-70 капеек на аднаго жыхара, у нас—20 капеек. Вялікае жаданне далучыць да дабрачыннай справы індывідуальных прадпрымальнікаў, прыватныя прадпрыемствы, рэлігійныя арганізацыі. Большай актыўнасці чакаюць ад ветэранскіх пярвічак.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.