Авторизация
 

Здарэнні на Міёршчыне

 З 29 жніўня па 4 верасня ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступіла 57 паведамленняў і заяў пра ўчыненыя правапарушэнні і злачынствы. Узбуджана шэсць крымінальных спраў. Складзена 216 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Злодзеі ў дамах
Крадзеж з пранікненнем у жыллё ўчынены ў Міёрскім сельсавеце. Злодзей трапіў у дом да сяльчаніна, вырваўшы дзвярны прабой. Забраў грошы, прадукты харчавання, адзенне. Урон ацэнены ў 750 рублёў. Асоба зламысніка ўстаноўлена. Ім аказаўся беспрацоўны раней судзімы жыхар суседняй вёскі. 29 жніўня ў адносінах да яго ўзбуджана крымінальная справа. Частка ўкрадзенага канфіскавана.


***
Пенсіянерка з Узмёнскага сельсавета заявіла ў міліцыю пра крадзеж. З яе дома прапалі грошы. Устаноўлена, што ў жыллё праніклі шляхам свабоднага доступу. Крымінальная справа ўзбуджана 1 верасня. Высвятляецца асоба зламысніка.


Інтым за ўзнагароджанне
У адносінах да раней не судзімай ураджэнкі Полацкага раёна 31 жніўня ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 171 КК "Выкарыстанне занятку прастытуцыяй ці стварэнне ўмоў для занятку прастытуцыяй". Устаноўлена, што на тэрыторыі Міёрскага раёна яна праз інтэрнэт арганізоўвала сустрэчы з мужчынамі для сексуальных паслуг за грашовае ўзнагароджанне.


Несумленны прадавец
У адным з магазінаў "Міёрыгандлю" выяўлены крадзеж таварна-матэрыяльных каштоўнасцей на суму 550 рублёў. Устаноўлена, што злачынства ўчыніла прадавец гандлёвай кропкі. 31 жніўня ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 211 КК "Прысваенне або растрата". Урон кампенсаваны.


Пагражаў забойствам
У міліцыю на свайго сужыцеля заявіла жыхарка Міёрскага сельсавета. Сварка паміж імі завяршылася рукапрыкладствам і пагрозамі. У адносінах да раней не судзімага сяльчаніна 4 верасня ўзбудзілі крымінальную справу па артыкуле 186 КК "Пагроза забойствам".


Каністры з афарбаваным палівам
Жыхар Новапагосцкага сельсавета захоўваў у гаспадарчай пабудове ля свайго дома каністру з дваццацю літрамі афарбаванага дызельнага паліва. Такое гаручае пастаўляецца ў арганізацыі, што выконваюць работы па вытворчасці сельгаспрадукцыі. Правапарушэнне выяўлена 30 жніўня. Сяльчаніна пакаралі штрафам у 230 рублёў. Столькі ж за аналагічнае парушэнне заплаціць жыхар Перабродскага сельсавета. Каністру з афарбаваным палівам выявілі ў яго двары.


Час успомніць пра флікеры
4 верасня двух жыхароў Новапагосцкага сельсавета ў Міёрах затрымалі супрацоўнікі ДАІ. Пешаходы ў цёмны час сутак рухаліся па неасветленым участку гарадской вуліцы без святлоадбівальных элементаў. Пакараны штрафам у адну базавую велічыню. 69 рублёў за прагулку па цёмнай вуліцы без флікера заплаціць жыхар Мікалаёўскага сельсавета. У той жа дзень яго затрымалі на абочыне праезнай часткі ў нецвярозым стане.


Вольга ДУДАЛЕВА, выконваючы абавязкі начальніка штаба раённага аддзела ўнутраных спраў.
Аляксандр ФУРС, начальнік раённага аддзела Следчага камітэта.

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 416
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 561
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 709
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 450
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 413
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 30 916
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 426
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 ноября 2018
Гавриил, Михаил, Павел, Рафаил, Марфа

Именины 20 ноября 2018
Александр, Алексей, Богдан, Валерий, Василий, Вениамин, Георгий, Григорий, Евгений, Иван, Иларион, Кирилл, Константин, Михаил, Николай, Павел, Сергей, Федор, Федот, Елизавета, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта