Авторизация
 

Недахопы, выяўленыя падчас уборачнай кампаніі

 У вобласці створана рабочая група ў складзе прадстаўнікоў дзяржкантролю, фінансавай міліцыі, УУС аблвыканкама і пракуратуры вобласці. У ходзе рэгулярных рэйдаў аператыўна выпраўляюцца недахопы, выяўленыя  падчас уборачнай кампаніі. Пра іх вынікі Камітэт інфармуе старшынь райвыканкамаў і аблвыканкам. 

На 14 жніўня да масавай уборкі збожжавых культур прыступілі сельгаспрадпрыемствы ўсіх раёнаў вобласці. Аднак некалькімі днямі раней у 11 правераных гаспадарках з шасці раёнаў яшчэ выяўляліся факты нізкай тэхнічнай падрыхтаванасці камбайнаў да работы, аўтамабілі не былі ўкамплектаваны пакрываламі для транспарціроўкі зерня.


Напрыклад, у адной з гаспадарак Расонскага раёна з шасці збожжаўборачных камбайнаў спраўнымі былі чатыры. Адзін стаяў са зламанай рамай, якая не належыць узнаўленню, у другім — няспраўная паліўная апаратура. З трох энерганасычаных трактараў не працавалі два, адзін з іх прастойвае каля двух гадоў з-за няспраўнасці паліўнай сістэмы і пярэдняй бартавой. Не быў завершаны рамонт збожжасушылкі, частка тэрыторыі зернетока патанала ў быльнягу.


У Бешанковіцкім аграсэрвісе выяўлены парушэнні тэхналогіі ўборкі азімай пшаніцы, недамалот коласа. Па патрабаванні Камітэта тэхналагічная служба ўпраўлення сельскай гаспадаркі райвыканкама на працягу гадзіны праверыла ўсе камбайны гаспадаркі, недакладнасці па рэгуліроўцы тэрмінова выправілі.Кантроль за выкананнем даручэнняў Кіраўніка дзяржавы па завяршэнні ўборкі сельгаскультур ва ўстаноўленыя тэрміны працягваецца.

Фота для ілюстрацыі.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 728
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 35 311
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 706
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 827
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 11 025
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 763
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 906
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 октября 2017
Александр, Богдан, Денис, Иван, Кузьма, Макар, Максимилиан, Мартин, Николай, Тарас, Федот, Доминика

Именины 24 октября 2017
Александр, Анатолий, Антон, Иларион, Иосиф, Исаакий, Лев, Макар, Моисей, Зинаида, Филипп

Госці краін
free counters
Партнеры сайта