Авторизация
 

Жыхары Міёршчыны на прыёме ў дэпутата

 Наталія СТАНКЕВІЧ.

Фота аўтара.

Праблемныя дарогі і пераезды, перабоі з водазабеспячэннем, доўгачаканая дастаўка дроў, патоп дваровага маштабу —гэтыя і іншыя тэмы ўздымалі вяскоўцы, звяртаючыся да дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэя ЮНІЦЫНА. Прыём грамадзян адбыўся ў мінулую сераду ў Завуццеўскім сельвыканкаме. Сяльчане прыходзілі і тэлефанавалі. Усіх Андрэй Юр'евіч уважліва выслухаў.

Па дарозе да вёскі Клімяты з-за аварыйнага стану закрылі мост. Цяпер яе нешматлікія жыхары апынуліся ў ізаляцыі ад знешняга свету: не даязджае аўталаўка, праблема з дастаўкай дроў і газавых балонаў, — усхвалявана тлумачыла па тэлефоне адзінока пражываючая Ніна Мікалаеўна Клімята. Мясцовых не пакідаюць у бядзе сацыяльныя работнікі, але не кожная ноша па плячы і па сіле гэтым далёка не моцным жанчынам.Тым больш, што ад маста да крайніх дамоў вёскі больш за два кіламетры. Яўгенія Чарняўская, якая прыйшла на прыём да дэпутата следам за паступіўшым званком, пацвердзіла праблему. Яна адна з тых, хто аказвае сацыяльныя паслугі жыхарам Клімят. Усім ім ужо за 80 гадоў.


Наколькі сур'ёзная праблема, Андрэй Юр'евіч пацікавіўся ў філіяле "Міёрскае ДРБУ-203". Як патлумачыў начальнік Алег Сівіцкі, сітуацыя праясніцца на наступным тыдні пасля абследавання маста і заключэння спецыялістаў КУП "Віцебскаблдарбуд".
Рэгіна Бельская і Галіна Цымбаліст прынеслі калектыўнае пісьмо з 18 подпісамі, у якім просьба паспрыяць у рамонце дарогі па вуліцы Школьнай у Завуцці. Яе працягласць — паўтара кіламетра, знаходзіцца на балансе жыллёва-камунальнай гаспадаркі. У адказ на неаднаразовыя скаргі праходзіў грэйдар. Аднак усё роўна вясной і восенню, у дажджлівае надвор'е летам транспарт і людзі вязнуць у гразі, калі суха — ад пылу можна задыхнуцца. Найбольш праблемныя ўчасткі вяскоўцы спрабавалі падсыпаць і ўшчыльняць сваімі сіламі. Аднак у адзіночку дабіцца пэўнага выніку немагчыма.


Праблема і з воданапорнай вежай. Пакуль дзейнічае Завуццеўская школа, частыя аварыйныя сітуацыі і перабоі з вадой ліквідуюцца хутка, а што будзе пасля, — задаваліся пытаннем жанчыны. Абсталяванне фізічна і маральна ўстарэла, перадаць вежу з гаспадаркі на абслугоўванне ЖКГ праблематычна, бо яе існаванне нідзе не задакументавана. Замкнёнае кола, але як жыць без водазабеспячэння?


Шматдзетная матуля Надзея Вырвінская з Румполля не можа дачакацца заказанага ў Дзісенскім лясгасе прычэпа пашчапаных дроў. Самаму малодшаму з дзяцей яшчэ няма года, а халады не за гарамі. Як патлумачыў дэпутату старшыня Завуццеўскага сельсавета Яўген Баран, затрымка дастаўкі выклікана масавым адбыццём супрацоўнікаў лясгаса на Гомельшчыну, дзе дапамагаюць змагацца з жуком-караедам. Тым часам дровы можна заказаць у прыватнікаў. Яны прапануюць парэзаныя на цурбаны, прычэп абыдзецца куды танней. На месцы можна арганізаваць людзей іх пашчапаць. Пра гэта неаднаразова гаварыў шматдзетнай матулі Яўген Іванавіч, але яна па-ранейшаму чакае гатовых дроў.


Зоя Азараўна Аляшкевіч з вуліцы Анісімава ў Цвеціна падзялілася па тэлефоне, што з-за дрэннай дрэнажнай сістэмы вясной і восенню, у сезон дажджоў на яе прысядзібны ўчастак паступае вада. Нават першыя градкі просіцца садзіць у суседзяў. Слабы адток ападкаў можна ўзмацніць паглыбленнем размешчанага побач канала. Аднак па ім пралягае кабель электрасувязі. Вышэйшыя структуры інфармавалі гаспадыню пра гэта шмат гадоў таму. Як яго перанесці ў іншае месца, трэба вырашаць сумесна з РВЭС. Пасля разбірацца далей.


Занепакоена Зоя Азараўна і лёсам спартыўных снарадаў ля закрытай сёлета Цвецінскай школы. Унесла прапанову перанесці іх у больш надзейнае месца паміж клубам і ФАПам. Як патлумачыла дэпутату намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Стальмачонак, у тым няма неабходнасці. У школе ёсць вартаўнік, які сочыць за навакольным парадкам. Таму апаскі за захаванасць маёмасці дарэмныя.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 728
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 35 311
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 706
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 827
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 11 025
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 763
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 906
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 октября 2017
Александр, Богдан, Денис, Иван, Кузьма, Макар, Максимилиан, Мартин, Николай, Тарас, Федот, Доминика

Именины 24 октября 2017
Александр, Анатолий, Антон, Иларион, Иосиф, Исаакий, Лев, Макар, Моисей, Зинаида, Филипп

Госці краін
free counters
Партнеры сайта