Авторизация
 

Прадпрымальніцтва на Міёршчыне

 Новыя этапы ў ходзе даўно вядомых з'яў прыносяць ва ўжытак раней нечуваныя словы. З курсам на паскоранае развіццё малога і сярэдняга бізнесу, прадпрымальніцтва замест папярэдняга "ў цэнтры ўвагі" стала модным "у трэндзе". Падзяліцца думкамі на гэты конт рэдакцыя раённай газеты папрасіла намесніка старшыні райвыканкама
Аляксандра БАДАНІНА.

Аляксандр Іосіфавіч, сайт райвыканкама паведамляе, што па стане на 1.01.2017 года ў раёне былі зарэгістраваны 284 індывідуальныя прадпрымальнікі па розных напрамках дзейнасці. Гэта многа ці мала, і чым яны займаліся?


— Гэтага недастаткова. Прадпрымальніцтва, малы і сярэдні бізнес у нас не развіты належным чынам нават там, дзе, здавалася б, праяўляць прыватную ініцыятыву проста — у гандлі і сферы абслугоўвання. У якасці ІП аптовым і рознічным гандлем на той час займаліся 129 чалавек ці 45,4% агульнай колькасці, 75 (27,5%) аказвалі розныя паслугі, акрамя індывідуальных, 35 (12,3%) праявілі сябе ў будоўлі, 22 (7,7%) — на транспарце, толькі 7 (2,5%) — у сацыяльнай сферы. Акрамя таго, было зарэгістравана 12 малых і 59 мікраарганізацый, з іх дзейнічала зноў жа ў аптовым і рознічным гандлі 21 (29,6%), прамысловых 5 (7%), транспартных — 6 (8,4%), будаўнічых —2 (2,8%) і 37 (52,1%) — таксама ў сферы паслуг.


Сёлета на самым высокім узроўні неаднаразова пацверджана, што далейшае развіццё прадпрымальніцтва, малога і сярэдняга бізнесу ў Беларусі — важная дзяржаўная задача. Ім будзе паўсюдна аказвацца падтрымка. Як гэта адбілася на Міёршчыне?


— Калі параўноўваць колькасць суб'ектаў гаспадарання (ІП, мікра-, малых і сярэдніх прадпрыемстваў) на 1000 чалавек ў 2015 і 2016 гадах, то іх колькасць павялічылася з 17 да 17,4. Работнікаў малога бізнесу ў агульнай масе занятых у эканоміцы паболела з 36,4% да 41,6%. Суб'екты малога бізнесу займалі 30,3% удзельнай вагі ў аб'ёме вытворчасці паслуг, цяпер за імі 31%. Калі ў 2015-м ад гэтых катэгорый актыўнага насельніцтва аб'ём падаткаў складаў 11,8% агульных паступленняў, то за мінулы год — ужо 16,2%.


Вырасла доля суб'ектаў прадпрымальніцтва ў інвестыцыях у асноўны капітал за адзначаны перыяд з 42,2% да 71,7%. Асноўная доля прыходзіцца на сродкі па фінансаванні будаўніцтва завода па выпуску металічнага ліста і белай бляхі ТАА "ММПЗ-груп" і жылля для яго работнікаў.


У мінулым годзе абноўлены пералік найбольш значных для раёна відаў прадпрымальніцкай дзейнасці. Ён утрымлівае тры дзясяткі пазіцый, некаторыя вызначаюць толькі агульны напрамак. Чым бы Вы парэкамендавалі канкрэтна заняцца нашым прадпрымальным землякам з улікам мясцовых патрэб і магчымасцей, практыкі іншых рэгіёнаў?


— Некаторыя нішы гаспадарання прыватнікі пачалі займаць даўно. Да прыкладу, "Аўташкола ТайфунБел" рыхтуе вадзіцеляў больш за сем гадоў, следам, калі не раней, з'явіліся шынамантаж і аўтарамонтныя майстэрні. ТАА "Капіталдрэўпрадукт" пачынала толькі з дрэваапрацоўкі, потым пашырыла паслугі на рамонтныя і будаўнічыя работы. Ёсць прыклады стварэння майстэрняў па рамонце абутку, цырульняў… Канкрэтны пералік магчымасцяў вельмі вялікі. У раслінаводстве гэта вырошчванне зяленіва, прыпраў, лекавых раслін і ягадных культур, агародніцтва і садоўніцтва. У жывёлагадоўлі — развядзенне трусоў, птушкі, авечак, зверагадоўля. У прамысловасці — вырошчванне грыбоў на прамысловай аснове, перапрацоўка ягад і садавіны, другаснай сыравіны, выраб будаўнічых і іншых матэрыялаў. Насельніцтву патрэбны кваліфікаваныя касметолагі, масажысты, цырульнікі, краўцы, сантэхнікі, электрыкі. Пакуль цяжка знайсці мясцовыя арыгінальныя сувеніры. Ёсць попыт на пасажырскія і грузавыя перавозкі, распрацоўку бізнес-планаў і праектаў, спецыялістаў па правядзенні сямейных і карпаратыўных мерапрыемстваў, у тым ліку арганізацыі на іх харчавання…


Але каб займацца большасцю з названых спраў, патрэбны першапачатковы капітал!


— Так. Калі патрэбны хутка, можна звярнуцца за крэдытам у банк. "Белаграпрамбанк", напрыклад, падтрымлівае станаўленне аграэкасядзіб, фінансавую дапамогу пры пэўных умовах мае магчымасць аказаць упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне — да 11 бюджэтаў пражытковага мінімуму. Але я паставіў бы на першы план не грошы, а жаданне займацца бізнесам, энтузіязм. Ужо потым—уменне самому нешта рабіць лепш за іншых, наладжваць сувязі і зацікавіць справай, арганізатарскія здольнасці, імкненне пераадольваць цяжкасці, бачыць перспектыву, дабівацца станоўчага выніку. Пералік можна і трэба працягваць, ён укладваецца ў паняцце прадпрымальнасці. На жаль, ім валодаюць нямногія, нават адзінкі. Прадпрымальнік, бізнесмен — штучны тавар. Такіх людзей трэба выяўляць, цаніць і падтрымліваць, бо яны ўмеюць зарабляць грошы, каб потым пусціць іх у справу на ўласную карысць і на патрэбу грамадства, рэгіёну, дзяржавы.


Лічу, што на Міёршчыне недастаткова развіты турыстычны бізнес, хаця колькасць аграэкасядзіб павялічваецца і створана значная база адпачынку, ёсць юрыдычная асоба, якая магла б узяць гэтую сферу на сябе — адміністрацыя рэспубліканскага ландшафтнага заказніка "Ельня". Толькі патрэбны энтузіясты, новыя ідэі, агрэсіўная рэклама на сайце, які павінен стаць мясцовым брэндам для ўнутранага і замежнага (найперш!) спажыўца. З'явяцца турысты, тады ажывуць даўно распрацаваныя маршруты-"кольцы". А якім цікавым магло быць воднае падарожжа па Дзісёнцы-Дзвіне! Няма дзе размясціць прыезджых? Чаму б не падключыць аграэкасядзібы, "Актам", дом адпачынку УП ЖКГ. Зарабілі грошы, іх можна накіраваць на іншыя турыстычныя аб'екты і праекты. Напрыклад, на арганізацыю падарожжа над Ельняй на паветраным шары: усё бачна зверху, уражліва, прыгожа і яшчэ адна надта наглядная рэклама.


Ці вернемся да вырошчвання грыбоў — вешанкі, шампіньёнаў. Для іх на першапачатковым этапе будзе дастаткова арандаваць пустуючыя будынкі, ад якіх цяперашнім гаспадарам ніякай карысці. Яшчэ патрэбны пілавінне і міцэлій. Другім этапам можа стаць замарозка і расфасоўка прадукцыі, наогул, паглыбленая перапрацоўка, якая заўсёды прыносіць дадатковы даход. Рэалізаваць ураджай? Для гэтага сістэма гандлю і прадпрыемствы грамадскага харчавання. Займацца авечкагадоўляй дапамогуць сувязі з прадпрыемствамі гандлю і харчавання, а таксама з іншымі прадпрымальнікамі, якія вырабляюць з воўны сувенірныя ці звычайныя валёнкі або што іншае.

 
Склалася меркаванне, што нявыгадна займацца прадпрыемствамі грамадскага харчавання. Але ж у гэтым напрамку змаглі развярнуцца прадпрымальнікі з суседняга райцэнтра. Зрабі заказ і аплаці яго — прыедуць, прыгатуюць, прывязуць усё патрэбнае для вяселля, імянін, памінак, карпаратыву. Ці ж мы горшыя?


Хапае і мясцовага станоўчага вопыту ў станаўленні аграэкасядзіб, сялянскіх гаспадарак, вытворчасцей. Толькі ў кожнай справе трэба гарэць ідэяй, быць энтузіястам.


Вы мяне захапілі. Калі вызначуся з канкрэтным відам "сваёй справы", што рабіць далей?


— Найперш, пазнаёмцеся з заканадаўчай базай. Чакаецца, што ў бліжэйшы час яна абновіцца, ужо аб'яўлена аб будучым спрашчэнні ўмоў адкрыцця магазіна, кавярні, цырульні ва ўласным доме. Карысна пазнаёміцца з Дэкрэтам №6 ад 7.05.2012 аб стымуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці (прадугледжвае вызваленне ад увазных мытных пошлін, падатковыя льготы); Дэкрэт №10 ад 6.08.2009 прапануе дадатковыя палёгкі для інвестыцыйнай дзейнасці. Імі скарысталіся пры выдзяленні зямельных участкаў і падрыхтоўцы будаўнічай дакументацыі "ММПЗ-груп", некаторыя фізічныя асобы. Ёсць ільготы па падаткаабкладанні.


Звярніце ўвагу на Указ №225 па пытаннях рамесніцкай дзейнасці (ён вызначае, чым можна займацца без дзяржрэгістрацыі ў якасці ІП). Указ №372 ад 2.06.2006 прадугледжвае дадатковыя меры па развіцці аграэкатурызму.


Аддзелы райвыканкама пракансультуюць пачынаючага бізнесмена, як скарыстацца мерамі дзяржаўнай падтрымкі па Указе №255 ад 21.05.2009. А гэта пры паспяховай рабоце конкурсы на атрыманне субсідый для пагашэння часткі працэнтаў па банкаўскіх крэдытах ці выплат па лізінгу.


Называю самы мінімум, а каб стаць паспяховым прадпрымальнікам, заканадаўчую базу трэба вывучаць старанна.
Шлях у малы бізнес адкрыты для ўсіх. Каб пачатак не стаў надта складаным, распрацавана памятка як пачынаць сваю справу. Рэалізацыя задумы трымаецца на абгрунтаванні яе мэтазгоднасці. Наступны крок — выбар формы арганізацыі і падрыхтоўка дакументаў. Затым ідзе дзяржрэгістрацыя, выраб пячаткі, адкрыццё рахунка ў банку.


У невялікіх гарадах і сельскіх населеных пунктах прадпрымальнікі маюць значныя льготы. Аднак трэба як мінімум ведаць пытанні сертыфікацыі прадукцыі і ліцэнзавання, падаткаабкладання, вядзення бухгалтэрыі і справаздачнасці. Адным словам, быць гатовымі сур'ёзна займацца справай, асабліва калі яна любімая і жаданая.


Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.

Фота з архіва рэдакцыі.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 728
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 35 311
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 706
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 827
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 11 025
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 763
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 906
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 октября 2017
Александр, Богдан, Денис, Иван, Кузьма, Макар, Максимилиан, Мартин, Николай, Тарас, Федот, Доминика

Именины 24 октября 2017
Александр, Анатолий, Антон, Иларион, Иосиф, Исаакий, Лев, Макар, Моисей, Зинаида, Филипп

Госці краін
free counters
Партнеры сайта