С Днём работников государственной статистики
gazeta 23-08-2017, 16:01 639 Афіцыйна23 жніўня 1920 года Пастановай Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта БССР створана Цэнтральнае статыстычнае бюро. У 1924-ым зацверджана Палажэнне аб дзяржаўнай статыстыцы БССР. Амаль векавая гісторыя стаўлення і развіцця непарыўна звязана з жыццём краіны. 10 сакавіка 1932 года створана Упраўленне народнагаспадарчага ўліку пры Дзяржаўнай планавай камісіі БССР. Віцебскае абласное аддзяленне з'явілася ў 1938-ым. Першапачаткова размяшчалася ў вёсцы Гараны Лёзненскага раёна. З 2008 года функцыю рэспубліканскага органа дзяржаўнай статыстыкі выконвае Нацыянальны статыстычны камітэт, які падпарадкоўваецца Прэзідэнту.
Сёлета за першае паўгоддзе Галоўнае ўпраўленне Віцебскай вобласці падрыхтавала 2512 статыстычных бюлетэняў, 49 экспрэс-інфармацый, 6 дакладаў "Сацыяльна-эканамічнае становішча Віцебскай вобласці". Выйшаў даведнік "Віцебская вобласць у лічбах". Рыхтуецца да выдання "Статыстычны штогоднік Віцебскай вобласці".
Дзейнасць работнікаў Галоўнага ўпраўлення звязана з высокай адказнасцю. Ад якасці статыстычных дадзеных, паўнаты і праўдзівасці ў многім залежыць эфектыўнасць кіраўнічых рашэнняў па эканамічных, дэмаграфічных, сацыяльных і экалагічных пытаннях. Невыпадкова статыстыку называюць гісторыяй краіны ў лічбах.
За апошнія гады сістэма дзяржаўнай статыстыкі значна ўдасканалена. Ажыццёўлены пераход на электронны фармат справаздачнасці. Паступова скарачаецца колькасць форм дзяржаўных статыстычных назіранняў, зніжаецца нагрузка на рэспандэнтаў. Пашыраецца кола карыстальнікаў афіцыйнай статыстычнай інфармацыі. Раней яна цікавіла толькі кіраўнікоў і эканамістаў. Цяпер многія імкнуцца суаднесці карціну ўласнага жыцця з агульнай сацыяльна-эканамічнай сітуацыяй у краіне, рэгіёне.
Выходзяць на новы ўзровень каналы распаўсюджання афіцыйнай статыстычнай інфармацыі. Разам з друкаванай версіяй зборнікі і бюлетэні размяшчаюцца ў адкрытым доступе ў Інтэрнэце на сайтах Белстата і тэрытарыяльных органаў дзяржаўнай статыстыкі. Можна прачытаць інфармацыю і на англійскай мове.
З нагоды прафесійнага свята жадаем работнікам і ветэранам працы органаў дзяржаўнай статыстыкі, нашым рэспандэнтам і карыстальнікам інфармацыі аптымізму, упэўненасці ў заўтрашнім дні, поспехаў у рэалізацыі намечаных планаў!
Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Віцебскай вобласці.
Фота для ілюстрацыі.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.