Авторизация
 

На выязным пасяджэнні прэзідыума ў Мікалаёўскім сельсавеце

 На выязным пасяджэнні прэзідыума, якое адбылося ў мінулы чацвер, справаздачу трымаў старшыня Мікалаёўскага сельсавета Анатоль Кудрашоў. Па запланаваным маршруце ён паказваў і расказваў калегам, членам прэзідыума, на чале са старшынёй райсавета дэпутатаў Марыяй Баніфатавай,  дзе жывуць сапраўдныя гаспадары, што павінна вырастаць на месцы знесеных дамоў, і куды не сорамна прывесці гасцей любога ўзроўню.

Тэрыторыя Мікалаёўскага сельсавета займае 16270 га. Тут 40 населеных пунктаў, у іх ліку адзін аграгарадок, 33 вёскі, 6 хутароў. 1047 жыхароў, з якіх 596 працаздольнага ўзросту, 318 пенсіянераў, 133 дзіцяці. За сем месяцаў сёлета памерлі 11 чалавек, у тым ліку тры працаздольныя, нарадзілася пяць. Паслугі аказваюць па тры магазіны і ФАПы, па дзве бібліятэкі і паштовыя аддзяленні, а таксама комплексна-прыёмны пункт, сярэдняя школа-сад, сельскі клуб. На палетках сельсавета гаспадарыць
ААТ "Мікалаёўскі". 

Бліжэйшае знаёмства з тэрыторыяй сельсавета пачалося з ускладання кветак да помніка загінуўшым землякам у Шарагах. Адрамантаваны і пафарбаваны, ён велічна ўзвышаецца сярод гонкіх дрэў. Старшыня райсавета дэпутатаў Марыя Баніфатава падкрэсліла, што клапаціцца пра свяшчэннае месца даверана рупліваму чалавеку і старэйшыне вёскі Пятру Стальмачонку. Усяго на тэрыторыі сельсавета чатыры абеліскі і тры пахаванні.
Далей па маршруце—шарагоўскі магазін. Размешчаны ля бойкай дарогі, ён асабліва запатрабаваны ў аўтамабілістаў. Цяпер часцей купляюць напіткі і марожанае. Карыстаюцца попытам каўбасныя і хлебабулачныя вырабы, прамысловыя тавары, у наяўнасці нават корм для хатніх гадаванцаў. Такое багацце асартыменту забяспечана дзякуючы ГУП "Міёрыгандль", патлумачыла абаяльная загадчыца Алена Федарэц.
У гандлі 23 гады, з іх 17 працуе ў Шарагах. Увага, кампетэнтнасць, індывідуальны падыход да кожнага з гадамі сталі галоўнымі ў характары прадаўца. Ёй давярае кожны мясцовы пакупнік, а гэта 102 чалавекі з 56 двароў. Толькі шэсць гаспадароў трымаюць кароў, таму малочная прадукцыя карыстаецца асаблівым попытам. Ведае, якія ласункі любяць школьнікі. Іх трое ў Шарагах, астатнія павырасталі і раз'ехаліся. Можна ў магазіне набыць тавар па папярэднім заказе. Так часцей за ўсё купляюць будаўнічыя матэрыялы, мэблю. Нядаўна з Полацка прыязджалі забіраць веласіпед. Са слоў Алены Мікалаеўны, за дзень набягае 500-700 рублёў выручкі, за месяц каля 16 тысяч.


 Наступная на шляху сядзіба Урублеўскіх. Таццяна — настаўніца, яе муж — вадзіцель далёкіх рэйсаў. Разам з дачушкай яны зрабілі ўсё, каб дом і прылеглы ўчастак сталі зонай адпачынку. Да гэтага ішлі 13 гадоў. І заўсёды ведалі: калі старацца, любое жаданне можна рэалізаваць. У двары заўважаецца густ у імкненні да гармоніі і прыгажосці. Ёсць штучны вадаём, дзе выдатна пачуваюць сябе карасі. Красуюць яркія кветкі. На агульным фоне асабліва вылучаюцца пышныя ўсходнія, азіяцкія лілеі і гібрыды. Яшчэ тут добра прыжыліся экзатычныя ядлоўцы, кіпарыс, сасна Воранава. Гаспадыня засвоіла тэхналогію вырошчвання туі з насення. Гаспадар навучыўся вырабляць плітку, з якой выкладае агароджу. Наогул, яго хваляць за залатыя рукі.
Як расказаў старшыня сельсавета Анатоль Іванавіч Кудрашоў, у Шарагах узорнае домаўладанне таксама ў Німыкіных, у Акунёве—Ганебных, у Сіцькова-ІІ—Белазорчыкаў і Шыпілаў, у Мікалаёве—Бондзікавых. Дэлегацыі спадабаліся прыгожыя дамы з акуратнымі агароджамі, добраўпарадкаванымі ўчасткамі, клапатліва дагледжанымі клумбамі па вуліцы Новая ў Мікалаёве.
Найлепшыя ўражанні пакінула знаёмства з Юрыем Ганебным, які загадвае малочнатаварнай фермай "Бандарцы". Навакольная тэрыторыя рэгулярна падкошваецца, упрыгожваюць яе альтанка і кветкі ў клумбах. Для Юрыя Аляксеевіча работа і дом—непадзельнае цэлае, таму ўсюды дбае пра парадак.
Захапляліся і загадчыкам рамонтна-механізаванай майстэрні гаспадаркі Дзмітрыем Пячурам, які прыслухаўся да мінулагодніх заўваг. Цяпер на сваім рабочым месцы і падведамнай тэрыторыі ўсё пад прыцэлам дбайнасці і гаспадарлівасці. Гэтыя прыклады наяўна сведчаць, што ўсё залежыць ад чалавека: што на душы, тое акаляе звонку.


Па вуліцы Доўгай Анатоль Іванавіч скіраваў увагу на ўчастак, дзе зелянее сакавітая газонная трава. На месцы дачыста знесенай хаткі яе пасеяў спадчаннік. Такое стаўленне да зямлі-прыклад для іншых. Ёсць у старшыні сельсавета спадзяванне, што на гэтым месцы некалі зноў зацвіце сад, з'явяцца парнікі з агароднінай. Цудоўных куточкаў на тэрыторыі сельсавета нямала, вось каб знаходзіліся людзі, якія б прыдумалі, як выкарыстаць асаблівасці мясцовага ландшафту…
У Сіцькоўскай садку-школе делегацыю сустракала дырэктар Аксана Шараг. Перш за ўсё парадавала, што прыёмная камісія па вартасці ацаніла падрыхтоўку ўстановы да новага навучальнага года. Са слоў Аксаны Дзмітрыеўны, сёлета за парты сядуць 56 вучняў. З 15 выпускнікоў 9 і 11 класаў дзесяць паступілі, астатнія працягнуць вучобу ў роднай школе. Садок наведваюць 18 дашкалят, адна група на месцы, другая—яшчэ ў Мікалаёве, дзе бліжэй ад дому малышам.
Некалькі год таму з той школы Сіцькоўская прыняла пад сваё крыло абсалютна ўсіх вучняў, педагогаў і абслугоўваючы персанал. Таму закрыццё ўстановы перажылі без стрэсаў і хвалявання, бо папярэднічала доўгая падрыхтоўчая работа і правільна падабраны момант.
Умовы ў Сіцькоўскай школе не ўступаюць гарадскім: прасторныя калідоры, утульныя класы, залітыя сонечным святлом, спартыўная і актавая залы. А некалі ўзмоцнена змагаліся з праблемай працякання школьнага даху. Прыгадалі, як у непагадзь са столі ў класах вада лілася цурком. Шмат рамантавалі і ўладкоўвалі ўласнымі сіламі і намаганнямі. Цяпер, са слоў Аксаны Дзмітрыеўны, матэрыяльна-тэхнічная база ў парадку, затое турбуе апусценне навакольных вёсак. Насельніцтва вымірае, выязджае. А руплівы педагагічны калектыў, у якім прыжылася і таленавітая моладзь, гатовы выкладвацца напоўніцу яшчэ доўгія гады.
Праблемай апусцення вёсак заклапочаны і настаяцель прыходу храма Нерукатворнага Абраза Гасподня ў Мікалаёве. Васіль Мешчаракоў упэўнены, каб наша народнасць не вымерла, маладым трэба ствараць трывалыя сем'і, нараджаць здаровых дзетак і належна іх выхоўваць. Дзе віць уласнае гняздзечка, кожны выбірае самастойна. Як правіла, належныя ўмовы для жыццядзейнасці, наяўнасць працоўных месц стрымліваюць парыванні з'ехаць з маляўнічых вёсак у гарады. І без царквы вёска пустая. Храм, дзе атрымліваеш духоўныя сілы і жыццёвы арыенцір, таксама важнейшы аб'ект на сяле.


У будынку сельскага Дома культуры падвялі вынікі Дня сельсавета. Недахопы, выяўленыя рэйдавымі групамі, якія мелі дачыненне да навядзення парадку ў вёсках, на аб'ектах вытворчай сферы, у месцах пахаванняў, складавання цвёрдых бытавых адходаў, сельсавету сумесна з кіраўніцтвам гаспадаркі і іншымі службамі ўдалося вырашыць за тыдзень. За гэта атрымалі персанальную падзяку старшыні райвыканкама. У размовах па душы на прыёме ў кіраўніка раёна, дэпутата па Мікалаёўскай выбарчай акрузе Ірыны Крук, падчас сустрэч у калектывах і па месцы жыхарства людзі звярнулі ўвагу на новыя праблемы.


 Напрыклад, у Баслаках прасілі адрамантаваць дарогу, не разбіваць яе вялікагрузнай тэхнікай. У Сакалове не могуць выйсці на сувязь па скайпе, бо "вісне" інтэрнэт. У Капыльшчыне наракалі на дрэнны прыём радыётэлефоннай сувязі. А яшчэ пажылым не хапае сіл пасячы на дровы сукаватую елку, якую прадае насельніцтву лясгас. У Акунёве агучылі праблему дрэннай бачнасці з-за зараснікаў кустоўя на перакрыжаваннях дарог, што можа стаць прычынай аўтамабільных аварый. У Арханаве хацелі б уключыць уласныя пасевы збожжавых у севазварот гаспадаркі. Амаль паўсюднае хваляванне вяскоўцаў пра абмалот уласных агародаў. Як вядома, без прычыны такое не ўзнікае. Магчыма, кіраўніку гаспадаркі варта перагледзець сваё стаўленне да праблем людзей. Пытанні ўзяты на кантроль старшыні райвыканкама Ігара Кузняцова.


Пажаданне Анатолю Іванавічу плённым курсам рухацца далей. Лепш арганізоўваць парадак на падведамнай тэрыторыі, больш працаваць з нядбайнымі гаспадарамі, працягваць работу па зносе старых і пустуючых вытворчых будынкаў і дамоў.
Фінальным акордам насычанага мерапрыемства стаў задушэўны канцэрт загадчыка Мікалаёўскага СДК Ігара Мятлы і настаўніцы Марыі Арцімёнак. 

Наталія СТАНКЕВІЧ. 

Фота К. Блажэвіча.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 725
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 35 103
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 627
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 807
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 11 019
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 746
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 902
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 октября 2017
Андрей, Василий, Иннокентий

Именины 22 октября 2017
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта