Чарговы дзень сустрэч у працоўных калектывах і з насельніцтвам па месцы жыхарства адбудзецца ў чацвер, 17 жніўня, на тэрыторыі Мікалаёўскага сельсавета. Чатыры інфармацыйна-прапагандысцкія групы райвыканкама наведаюцца ў мехмайстэрні мясцовай гаспадаркі, Сіцькоўскую школу, па пэўных адрасах у вёсках Баслакі, Сакалова, Капыльшчына, Акунёва, Турчына, Дарожкавічы, Бычыншчына і інш.
Размова пойдзе пра выкананне прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за першае паўгоддзе, пра ход уборачнай кампаніі. Нагадаюць жыхарам сельсавета пра бяспеку, здаровы лад жыцця, прафілактыку правапарушэнняў.
У гэты дзень можна звярнуцца да старшыні райвыканкама Ігара Валер'евіча Кузняцова, які з 11 да 12 гадзін правядзе прыём грамадзян у адміністрацыйным будынку ААТ "Мікалаёўскі".
У Мікалаёўскім сельскім клубе з мясцовым насельніцтвам сустрэнецца дэпутат па Мікалаёўскай выбарчай акрузе Ірына Амбросьеўна Крук. Пачатак у 11 гадзін.