Авторизация
 

Як атрымаць рабочую прафесію ў Міёрах

 Заканчваецца ўступная кампанія ў вышэйшыя, сярэднія спецыяльныя і прафесійна-тэхнічныя навучальныя ўстановы. Не сакрэт, што не для ўсіх выпускнікоў школ  хопіць месц. Калі былыя дзевяцікласнікі могуць пайсці ў дзясяты, то што рабіць учарашнім адзінаццікласнікам? У асноўным гэта пакуль некваліфікаваная рабочая сіла, якой патрэбна дапамагчы знайсці сваё месца ў грамадстве. Што  можа прапанаваць аддзел занятасці і сацыяльна-працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне  райвыканкама? З такім пытаннем звяртаюся да начальніка гэтага аддзела Ігара ШВЯЦА.

На праблему падрыхтоўкі кадраў для народнай гаспадаркі раёна глядзім некалькі шырэй, — адзначыў Ігар Міхайлавіч, — імкнёмся ўцягнуць у сістэму атрымання першай рабочай спецыяльнасці і перападрыхтоўкі беспрацоўных ці непрацуючых грамадзян як мага больш жыхароў раёна. Звярну ўвагу на адну з самых запатрабаваных прафесій не толькі ў сельскай гаспадарцы — механізатара. Ужо цяпер у аграпрамысловым комплексе Міёршчыны не менш за два дзясяткі вакансій трактарыстаў. Наша ўпраўленне можа накіроўваць жадаючых атрымаць гэтую спецыяльнасць у Цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі рабочых пры райсельгасхарчы. Заняткі пачынаюцца з 1 кастрычніка, працягваюцца чатыры з палавінай месяцы. Потым аказваем садзеянне ў праходжанні вытворчай практыкі на прамысловым ці сельскагаспадарчым прадпрыемстве, а пасля атрымання кваліфікацыйнага пасведчання — і з працаўладкаваннем. Адпрацоўкі ў гэтым выпадку няма, можна ўладкоўвацца па ўласным жаданні на любое прадпрыемства ці ў арганізацыю на тэрыторыі краіны.


Што патрэбна, каб трапіць на вучобу ў Цэнтр?
— Неабходна звярнуцца ў наша ўпраўленне з пашпартам, каб пацвердзіць рэгістрацыю на тэрыторыі раёна і аформіцца ў якасці беспрацоўнага. Такі статус грамадзяніна дазваляе выплочваць яму стыпендыю ў памеры ад 23 да 50 рублёў у залежнасці ад сацыяльнага становішча і іншых акалічнасцей; аплочваць штодзённы праезд на вучобу і дадому, калі ў гэтым ёсць неабходнасць.


Якая можа быць падтрымка ўпраўлення, калі ў чалавека ам-біцыі большыя, жадае, напрыклад, адкрыць уласную справу?
— Імкненне стаць індывідуальным прадпрымальнікам, заняцца рамесніцтвам ці дзейнасцю ў сферы аграэкатурызму і іншых таксама пахвальнае і падтрымліваецца дзяржавай. Нагадаю, што яшчэ ў мінулым годзе райвыканкам вызначыў найбольш значныя для Міёршчыны віды прадпрымальніцтва. Іх больш за трыццаць. Гэта вырошчванне сельгаскультур і дамашняй жывёлы, вытворчасць малака, перапрацоўка і кансерваванне садавіны і агародніны, аддзелка тканін і тэкстыльных вырабаў, апрацоўка драўніны, выпуск вырабаў з бетону, цэменту, гіпсу і каменя, выраб мэблі, аддзелачныя, санітарна-тэхнічныя і будаўнічыя работы, рознічны гандаль, пасажырскія перавозкі, камп'ютарнае праграмаванне, рамонт і абслугоўванне аўтамабіляў, фатаграфаванне і наогул індывідуальныя паслугі… Дакладны пералік знойдзеце ў мінулагоднім рашэнні райвыканкама "Аб унясенні змяненняў у рашэнне Міёрскага раённага выканаўчага камітэта ад 12 мая 2010 г. №435".


Калі жыхар раёна вызначыўся са справай, якой жадае займацца, упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама падтрымае яго грашовымі сродкамі ў 11 бюджэтаў пражытковага мінімуму (нагадаю, што БПМ з 1 жніўня гэтага года складае 197,57 рубля). Атрымліваецца даволі салідная сума, якая павінна выкарыстоўвацца строга на задэклараваныя мэты ў дакладна вызначаны тэрмін і пад кантролем адпаведных органаў. Ёсць пэўныя нюансы яе налічэння. Усё патлумачым, калі зацікаўленая асоба звернецца з пашпартам у аддзел занятасці і сацыяльна-працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.


Тэлефон начальніка — 4 93 62. Да галоўнага спецыяліста Алены Уладзіміраўны Якаўлевай звяртайцеся па нумары 4 12 75.


Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 478
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 32 285
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 098
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 878
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 873
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 876
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 780
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 августа 2017
Александр, Алексей, Антон, Василий, Дмитрий, Иван, Митрофан, Михаил, Никанор, Петр, Афанасий

Именины 19 августа 2017


Госці краін
free counters
Партнеры сайта