Авторизация
 

Правядзенне ўборкі ўраджаю на Міёршчыне

 Прэзідыум раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК вызначыў задачы ў падрыхтоўцы і правядзенні ўборкі ўраджаю ў 2017 годзе. 

Прафкамам арганізацый аграпрамысловага комплексу Міёршчыны даручана разгледзець увесь комплекс задач на гэты перыяд на пашыраных пасяджэннях, сходах у працоўных калектывах, сумесна з усімі зацікаўленымі бакамі распрацаваць умовы матэрыяльнага і маральнага стымулявання ўдзельнікаў жніва, умовы спаборніцтва, забяспечыць выкананне патрабаванняў па ўмацаванні працоўнай дысцыпліны, паляпшэнні бяспекі працы.


Вынікі на ўборачных работах будуць падводзіцца штодзённа. Пераможцаў плануюць узнагароджваць граматамі, пісьмамі-падзякамі, грашовымі падарункамі, у іх гонар узнімаць сцягі. Пра лепшы вопыт раскажуць у друку, на інфармацыйных стэндах. Трэба адзначаць сямейныя экіпажы, ветэранаў, удалы пачатак у маладых. У раённай газеце Дошка гонару будзе публікавацца ў кожным нумары.


Сярод сельгаспрадпрыемстваў пераможцаў вызначаць па працэнце ўбраных плошчаў і ўраджайнасці збожжавых культур. Сярод экіпажаў камбайнаў, у тым ліку маладзёжных,—па ўбранай плошчы ў гектарах і намалоце ў тонах. Сярод вадзіцеляў транспарта, у тым ліку маладых,—па колькасці перавезенага збожжа ў тонах з улікам маркі транспартнага сродку. Сярод работнікаў зернесушыльных агрэгатаў—па колькасці перапрацаванага зерня ў тонах.


Экіпаж, які першым у раёне намалоціць тысячу тон зерня, узнагародзяць дыпломам і падарункам коштам да пяці базавых велічынь.
Агульнае патрабаванне для ўсіх пераможцаў — адсутнасць выпадкаў вытворчага траўматызму і парушэнняў працоўнай дысцыпліны.
Старшыні прафсаюзных камітэтаў асаблівую ўвагу павінны надаваць кантролю за інструктажамі па ахове працы, дзейнасцю грамадскіх інспектараў па гэтым напрамку. Парушальнікам працоўнай дысцыпліны не месца на ўборачным полі, на тэхніцы. Нельга эксплуатаваць няспраўныя машыны і механізмы, якія не забяспечваюць бяспеку лю-дзей. Належным чынам трэба абсталяваць месцы кароткачасовага адпачынку і прыёму ежы ў палявых умовах.


Дарэчы, па выніках жніва ацэняць дзейнасць старшынь прафкамаў і вызначаць лепшых.


Леанід ХАХЕЛЬ, старшыня раённай арганізацыі
прафсаюза работнікаў АПК.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 725
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 35 103
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 627
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 807
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 11 019
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 746
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 902
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 октября 2017
Андрей, Василий, Иннокентий

Именины 22 октября 2017
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта