Авторизация
 

На пасяджэнні абмеркавалі сацыяльныя паслугі на Міёршчыне

 Пажылых грамадзян более. Таму вялікая ўвага надаецца стварэнню ўмоў, каб павышаць узровень і якасць іх жыцця, а таксама ветэранаў, інвалідаў, развіваць і рабіць даступнымі сацыяльныя паслугі. Гэтыя задачы ў нашым раёне рэалізуе тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. 

На колькі паспяхова, прааналізавалі 26 ліпеня на пасяджэнні райвыканкама.  У яго рабоце прыняла ўдзел начальнік упраўлення сацыяльнай падтрымкі насельніцтва і стацыянарных устаноў камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама Вера Астапенка. 

Па інфармацыі дырэктара тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва раёна Алены Шамёнак, запатрабаванасць у сацыяльных паслугах расце. Для павышэння іх даступнасці арганізавана работа 7 аддзяленняў, 11 сацыяльных пунктаў. Працуе мабільная брыгада, якая дапамагае пажылым папілаваць дровы, прымае дакументы на прадастаўленне дзяржаўнай адраснай дапамогі па месцы жыхарства, дастаўляе сродкі сацыяльнай рэабілітацыі, аказвае цырульніцкія паслугі. Дзейнічаюць тры пункты пракату тэхнічных сродкаў рэабілітацыі — калясак, хадуноў, кіёчкаў, кастылёў.


Найбольшай папулярнасцю карыстаецца надомнае абслугоўванне. Яго атрымлівае 521 чалавек, сёлета дадалося яшчэ 60. Расце колькасць наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для пажылых у Дзісне. Прычым не толькі з ліку мясцовых жыхароў, нават у бліжэйшых вёсках ёсць яго аматары. Усяго 43 чалавекі. Для іх дзейнічаюць чатыры гурткі і клубы па інтарэсах.


Паслугі ў форме стацыянарнага сацыяльнага абслугоўвання аказвае аддзяленне кругласутачнага знаходжання для пажылых і інвалідаў, разлічанае на 35 ложкаў. Умовы тут набліжаны да дамашніх, што спрыяе лепшаму самаадчуванню і настрою падапечных. Створаны знешні і ўнутраны тэрапеўтычны асяродак, уключаючы інтэлектуальную зону, рэлаксацыі, успамінаў, актыўнага адпачынку, фіта-бар і інш. Цудоўны спартыўны пакой. Арганізаваны культурна-масавая работа, адпачынак. Пастаяльцам некалі сумаваць, як вынік—працягласць іх жыцця перавышае 80 гадоў.


У тэрытарыяльным цэнтры ўкаранёны інавацыйныя формы работы: "патранатная сям'я", "гасцявая сям'я", "дом зімоўкі", "дом сумеснага пражывання прыватнай формы ўласнасці". 48 чалавек апрабавалі іх на сабе. З мінулага года аказваецца паслуга сядзелкі, ёй карыстаюцца чацвёра грамадзян. Арганізавана работа, накіраваная на ўзнаўленне нармальнага жыцця ў сем'ях, якія апынуліся ў цяжкай сітуацыі. Паслугі сацыяльнага патраната аказаліся неабходнымі для 12.


Асаблівая ўвага надаецца людзям з абмежаванымі магчымасцямі. Аддзяленне дзённага знаходжання наведваюць 12 інвалідаў І групы, 22—другой, 1 дзіця, якое закончыла адукацыю па спецпраграме. Для іх функцыянуюць 11 гурткоў і клубаў па інтарэсах, абсталяваны камп'ютарны клас. У цэнтры набываюць навыкі самаабслугоўвання, сацыяльныя, культурныя і камунікатыўныя, развіваюць творчы патэнцыял, удасканальваюцца і самасцвярджаюцца. Прайшоўшыя рэабілітацыю, сезонна заняты на работах па добраўпарадкаванні горада. Пры іх удзеле набыла прывабны выгляд тэрыторыя цэнтра сацыяльнага абслугоўвання, уладкаваны знешні тэрапеўтычны асяродак.
У аддзяленні функцыянуюць тры рэабілітацыйна-працоўныя майстэрні, у якой 17 наведвальнікаў. "У лаўцы цудаў" яны вырабляюць керамічныя сувеніры, "Займальная працатворчасць" дае магчымасць пачараваць над прыродным матэрыялам і над тым, што ёсць пад рукой. "Фотапалітра" выпускае паліграфічную прадукцыю. Пералік вырабаў складае больш за 120 найменняў, выкананых у розных тэхніках. Выручка ад іх рэалізацыі ў першым паўгоддзі сёлета склала 611,50 рублёў, гэта амаль удвая больш чым летась.


У рабоце з інвалідамі і пажылымі прымяняюцца інавацыйныя і сацыяльныя тэхналогіі. Напрыклад, у рамках праекта-ініцыятывы "Дабро на парозе" валанцёры наведваюць на даму дзяцей і маладых інвалідаў, якія не маюць магчымасці бываць у грамадскіх месцах. Па праекце "Талака" брыгада з шасці адзінокіх інвалідаў ІІ групы калектыўна аказвае бытавую дапамогу і адно аднаму, і сіротам, прыбыўшым у раён. Запатрабавана ў бацькоў паслуга "Сацыяльная гасцёўня", якая прапануе догляд за дзецьмі і маладымі людзьмі з асаблівасцямі развіцця ў суботні дзень.


Пры аказанні неабходнай дапамогі розным катэгорыям грамадзян, тэрытарыяльны цэнтр цесна ўзаемадзейнічае з усімі структурнымі падраздзяленнямі райвыканкама, прадпрыемствамі і арганізацыямі раёна, грамадскімі арганізацыямі і аб'яднаннямі. У першым паўгоддзі сёлета прыведзены ў адпаведнасць патрабаванням тэхнічных норм пажарнай бяспекі 22 адзінкі пячнога ацяплення на суму 2550 рублёў, адна электраправодка на 80 руб.


Матэрыяльную дапамогу з разнастайных крыніц фінансавання атрымалі 637 чалавек на больш чым 103043 рублі.
Інфармацыю дырэктара тэрытарыяльнага цэнтра дапоўніў старшыня Дзісенскага гарвыканкама Аляксандр Качан. Пры падвядзенні вынікаў начальнік упраўлення сацыяльнай падтрымкі насельніцтва і стацыянарных устаноў камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама Вера Астапенка адзначыла высокую якасць работы тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Міёрскага раёна, дзе, сапраўды, чуюць людзей і імкнуцца дапамагчы маючым патрэбу.


Начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Раіса Лакотка прааналізавала работу арганізацый раёна па выкананні прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, павышэнні эфектыўнасці дзейнасці прамысловых арганізацый, прыцягненні інвестыцый, стабілізацыі фінансавага стану і разлікаў, зніжэнні ўзроўню затрат у першым паўгоддзі сёлета. Тут усім ёсць над чым працаваць і куды імкнуцца.
Старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў у чарговы раз звярнуў увагу кіраўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў, што належыць адчуваць адказнасць на сваім пасту, думаць пра свой калектыў і старанна працаваць, што з'яўляецца асновай усіх вытворчых і якасных паказчыкаў. 

Наталія СТАНКЕВІЧ.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 725
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 35 103
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 627
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 807
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 11 019
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 746
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 902
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 октября 2017
Андрей, Василий, Иннокентий

Именины 22 октября 2017
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта