Авторизация
 

У Віцебскай вобласці пяць цэнтраў алімпійскага рэзерву

 Без рэкордаў і «золата»
У Віцебскай вобласці пяць цэнтраў алімпійскага рэзерву, дзе каплектуюцца групы ад пачатковай падрыхтоўкі да вышэйшага спартыўнага майстэрства па 21 відзе спорту. Ажыццяўляюць дзейнасць за кошт бюджэтных грошай.

На ўтрыманне кожнага цэнтра ў год у сярэднім выдаткоўваецца да 700 тысяч рублёў, расходы на аднаго навучэнца складаюць да 4 тысяч. Большая частка сродкаў ідзе на заработную плату трэнерска-выкладчыцкаму персаналу, перад якім стаіць задача ўбачыць алімпійскія рэзервы ў патэнцыяльных 1250 спартсменах. Аднак адзначаецца тэндэнцыя да змяншэння ўдзельнікаў, накіроўваемых на спаборніцтвы міжнароднага ўзроўню. За два гады ўпершыню прысвоена спартыўнае званне "майстар спорту міжнароднага класу" толькі сямі. Самі выкладчыкі не імкнуцца павышаць кваліфікацыю і рэдка накіроўваюцца для гэтага ў Нацыянальныя каманды рэспублікі па відах спорту.


Устаноўлена таксама, што абсталяваныя за кошт бюджэтных сродкаў базы падрыхтоўкі спартсменаў выкарыстоўваюцца з парушэннем заканадаўства, частка дзяржаўнай маёмасці не ўлічана і не зарэгістравана ў адзіным рэестры нерухомасці. Для заняткаў выкарыстоўваюцца памяшканні чужых арганізацый з аплатай ім камунальных паслуг і эксплуатацыйных выдаткаў.


Па выніках кантрольных мерапрыемстваў з цэнтраў алімпійскага рэзерву спагнаны ў бюджэт 23,8 тыс. рублёў, выкарыстаных з парушэннем заканадаўства. Да адміністрацыйнай адказнасці будуць прыцягнуты пяць службовых асоб.


Чаканняў не апраўдалі
У ходзе маніторынгу выяўлена неэфектыўнае выкарыстанне бюджэтных сродкаў на навукова-даследчыя работы. Так, РУП "Віцебскі занальны інстытут сельскай гаспадаркі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" быў зацверджаны выканаўцам у 2011-2016г. задання па распрацоўцы тэхналогіі вывядзення новых гатункаў азімай сурэпіцы ў паўночна-усходнім рэгіёне рэспублікі, каб укараніць ў вытворчасць у якасці дабаўкі для корму маладняку буйной рагатай жывёлы.


Аднак, атрымаўшы ў 2011-2013гг. 1,2 мільярда недэнамінаваных рублёў, з даручаным не справіўся. У выніку зрыву задання неэфектыўна выкарыстаны навуковы патэнцыял дзяржаўнага прадпрыемства, што не дазволіла атрымаць эканамічную выгаду ад навукова-даследчых работ і акупіць затраты на іх выкананне. Бюджэтныя сродкі адпаведна заканадаўству належыць вярнуць.


Цэнтралізаванае тэсціраванне
Сёлета ў тэсціраванні прынялі ўдзел 32,2 тыс. абітурыентаў, што на 4 тыс. больш чым летась. У чатырох пунктах у кожнай аўдыторыі парадак кантралявалі супрацоўнікі Камітэта дзяржкантролю з далучэннем больш за 400 работнікаў дзяржаўных устаноў і арганізацый.
Былі выдалены з аўдыторый чатыры абітурыенты: за пранос мабільных тэлефонаў і наяўнасць шпаргалак. Па выніках леташняй уступнай кампаніі такіх выпадкаў не здаралася.


З улікам норм Правіл прыёму ў ВНУ (зацверджаных Указам ад 07.02.2006г. №80 са змяненнямі), да ўдзелу ў конкурсе на ўсе формы атрымання вышэйшай адукацыі не дапускаюцца абітурыенты з сертыфікатамі ЦТ, якія атрымалі ад 1 да 9 балаў па стобальнай шкале па рускай і беларускай мовах; па першым профільным прадмеце ад 1 да 14 балаў — па матэматыцы, фізіцы, хіміі і біялогіі, ад 1 да 19 балаў —  па ўсіх астатніх прадметах (гісторыя Беларусі, сусветная гісторыя навейшага часу, грамадазнаўства, геаграфія, замежныя мовы); па другім профільным прадмеце ад 1 да 9 балаў — па матэматыцы, фізіцы, хіміі і біялогіі, ад 1 да 14 балаў — па ўсіх астатніх (гісторыя Беларусі, сусветная гісторыя навейшага часу, грамадазнаўства, геаграфія, замежныя мовы). Разам з тым яны маюць права прымаць удзел у конкурсе на ўсе формы атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі.


Звароты грамадзян па спрэчных і праблемных пытаннях уступнай кампаніі прымаюць камісіі, якія функцыянуюць у кожнай навучальнай установе. Можна звяртацца і на тэлефоны "гарачых ліній" Камітэта дзяржкантролю: у Віцебску — (0212) 42 61 93, у Полацку — (0214) 74 87 50, у Оршы — (0216) 51 09 22. 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 652
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 687
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 338
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 366
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 922
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 357
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 865
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 сентября 2017
Андрей, Василий, Гавриил, Глеб, Евгений, Иван, Климент, Константин, Николай, Павел, Петр, Татьяна, Семен

Именины 22 сентября 2017
Александр, Алексей, Василий, Григорий, Дмитрий, Захар, Иосиф, Никита, Сергей, Анна, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта