Авторизация
 

Рабочая група наведала Язненшчыну

 14 ліпеня рабочая група ў складзе намесніка старшыні райвыканкама Таццяны Стальмачонак, намесніка начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Андрэя Батуры і нашага карэспандэнта наведала Язненшчыну. У Дзень сельсавета асаблівую ўвагу звярнулі на добраўпарадкаванне, актуальныя пытанні. На падвядзенні вынікаў напрыканцы ліпеня не толькі прагучаць асноўныя праблемы, падмацаваныя фотаілюстрацыямі, але і аналіз выкананага. Усе заўвагі ўзяла на аловак старшыня сельвыканкама Валянціна Фядзьковіч. 

Да першага аб'екта — вёскі Пашніно — рабочая група дабралася даволі хутка. Дарога паказалася лёгкай, без перашкод і калдобін. Наводзіў сум хіба што дожджык, які церушыў за аўтамабільным шклом. На гэтай ноце не заўважылі ў лістоце дрэў указальнік і праехалі паварот. Леваруч дарогі тоўстым камлём і высахлымі разгалістымі сукамі сустрэла вялізнае аварыйнае дрэва. Паводле статыстыкі, у Пашніно 25 жыхароў, 15 з якіх — пенсіянеры. Праблемы вёскі звычайныя — пакінутыя хаты, быльнёг ля іх і абапал дарог. Насенны склад абкошаны часткова. "Замінка за тым, што касец стаміўся", — патлумачыў старшыня мясцовай гаспадаркі.


Населены пункт Кілепава хутка можа знікнуць з геаграфічнай карты. Пакуль тут 10 жыхароў, палова з іх пенсіянеры. Пустыя будынкі, зернясховішча патанаюць у быльнягу. Кіраўнік гаспадаркі прызнаў, што памяшканне даўно не ў вытворчасці, таму пакуль "не да яго". 

Вёска Амбросенкі яшчэ менш населеная. Вольга Канстанцінаўна пачула сабачы брэх і выйшла на панадворак. Ёй 80, але ніякія хваробы на ўзрост не спісвае. Бадзёрая і актыўная, нават гадуе кароўку. Дапамагае сын, які часта наведваецца з Наваполацка. Бабуля ўспамінае, што ў гады яе маладосці ў Амбросенках жыло шмат людзей, цяпер толькі шасцёра. На выездзе з вёскі дарогу захінула дрэва, нядаўна зламанае бурай.


Язна — дагледжаная і па-сардэчнаму цёплая вёска. Лепшымі на ўсю краіну прызнаны культурны комплекс — Дом культуры, бібліятэка і музычная школа з іх таленавітымі і апантанымі кіраўнікамі. Два гады таму па медыцынскіх і іншых паказчыках першай у Беларусі стала Язненская ўчастковая бальніца і яе галоўны ўрач Уладзімір Пашковіч. Гэта першае, што ўспамінаецца адразу. Тут шмат адметнага і прыгожага. Абласны фестываль "Язненскі благавест", фальклорны гурт "Язынка", крыніца Святога Яна, царква Праабражэння Гасподняга, узведзеная ў 1900 годзе. Нібы візітоўка, на ўез-дзе сустракае дом старшыні сельвыканкама Валянціны Фядзьковіч. Яна паказвае прыклад сяльчанам у добраўпарадкаванні.


Мясцовае паштовае аддзяленне ўкамплектаванае харчовымі і прамысловымі таварамі, друкаванай прадукцыяй. Загадчыца Ала Шамшур не дае ўсумніцца, што ўсё карыстаецца попытам. Сапраўды, кліенты заходзяць, а "раёнак" падпісана 193, гэта амаль на кожную сям'ю. Засмучаюць зламаныя металічныя парэнчы на ганку. Дарэчы, ужо не першы раз. Паштовае аддзяленне побач з Домам культуры, таму прымае "ўдары" ад нядобрасумленных танцораў. Парэнчы хутка стануць на месца, але ці выправяцца зламыснікі?


Установы культуры не пустуюць ні ўзімку, ні летам. Бібліятэкар Ларыса Карпава запрашае малых і дарослых чытачоў, ганарыцца творчымі аднасяльчанамі, уражана нядаўнім выступленнем фальклорнага гурта "Язынка" на фестывалі ў Апочцы.


Язненскі магазін "Удобный" належыць "Міёрыгандль". Прамысловы аддзел тут небагаты. Будаўнічыя матэрыялы разыходзяцца "з малатка". Напрыклад, цвікоў засталіся рэшткі, хоць нядаўна іх завезлі дзевяць відаў, кожнага па 20 кг. Праблема з фарбай і шыферам. Гэтых тавараў не стае на раённай базе. Між тым харчовай прадукцыі хоць адбаўляй. Загадчыца Галіна Арол расказвае, што многае хоць на капейку танней чым у "Ніцы", якая стварае канкурэнцыю. Напрыклад, там ахвотней купляюць полацкі хлеб. Ва "Удобным" бедны каўбасны асартымент. Але прадавец запэўнівае, што ён не карыстаецца попытам, на "ўра" ідзе гародніна.


Цвінтар мясцовай царквы патанае ў кветках. Настаяцель храма Сергій Гуцко паклапаціўся пра новае ацяпленне, адрамантаваў падмурак плата, цяпер завіхаецца над будынкам дзіцячай нядзельнай школы, што побач з царквой. Дзеткі, дарэчы, тут ужо займаліся. Даглядаць тэрыторыю дапамагаюць прыхаджане. Але без тэхнікі і мужчынскай сілы складана, у тым ліку і ў навядзенні парадку на могілках. Таму намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Стальмачонак папрасіла кіраўніка мясцовай гаспадаркі Станіслава Багдановіча, як каардынатара працоўнай сілы, дапамагаць святыні.


 У ААТ "Язна" рабочы рэжым. Між тым вакол фермы буяе быльнёг, прабіраецца ён і праз цэментаваны расшчэплены ганак, на прафілакторыі для цялят-малочнікаў хістаецца плёнка. На тэрыторыі майстэрні складзіраваны шыфер зарос травой, а ў бытавым пакоі рукі хутчэй забрудзіш, чым памыеш. "Не да прыгажосці", — разводзіць рукамі старшыня. Спасылаецца на больш значныя праблемы. Аднак без малога не бывае вялікага.


Каравул у пажарнай частцы неслі Аляксандр Ганебны і Арцём Маляўка. Паўсюль чысціня. Клумбы ў хлопцаў куды лепшыя, чым у даярак ля фермы.


На вышыні і дзіцячы садок, якім загадвае Ірына Балай. Здалёк вабяць вока апартаменты лясніцтва. Прыклад для пераймання-участковая бальніца. На варце дабрабыту Язненшчыны начальнік прадпрыемства меліярацыйных сістэм Пётр Радзюк. Кіруе ім 28 гадоў, а ў гэтай сферы з 1973-га. У ПМС разам з сезоннымі 80 работнікаў, пастаянных — 62. Цяпер калектыў выконвае праекты па заказе "Цітова", "Папшулёў", "Белбуднафтагазу", ёсць іншыя перспектывы. Загрузка пакуль поўная, гэта прымушае не раслабляцца, а як стымул — добры заробак.
Вывад адзін: у добрых гаспадароў і справы ладзяцца.

Фота аўтара.

Алена БАСІКІРСКАЯ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 630
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 95 004
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 703
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 657
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 724
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 772
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 927
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 декабря 2020
Александр, Алексей, Борис, Григорий, Иван, Митрофан, Федор

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта