Авторизация
 

Пасяджэнні камісіі на базе Пастаўскага раёна

 Для забеспячэння нацыянальнай бяспекі адных сіл служб аховы дзяржаўнай граніцы недастаткова. Ім дапамагаюць мясцовыя органы ўлады, грамадскія арганізацыі і жыхары прыгранічных тэрыторый. Толькі ў цесным узаемадзеянні, вырашаючы шматлікія пытанні — ад інфраструктуры да правядзення разнастайных сумесных мерапрыемстваў, можна паставіць надзейны заслон парушальнікам. 

Напрацоўкі ў гэтым накірунку, вартасці і недахопы прааналізавалі на выязным пасяджэнні камісіі пры Віцебскім аблвыканкаме па пытаннях дзяржаўнай пагранічнай палітыкі, якое адбылося на базе Пастаўскага раёна. Працягласць граніцы з Літвой тут складае 87 кіламетраў. Гэты ўчастак знаходзіцца ў падпарадкаванні Смаргонскай пагранічнай групы. Мясцовы райвыканкам актыўна ўзаемадзейнічае з ваеннымі. Выбудавана сістэмная работа, напрацаваны вопыт. Вартым для пераймання яго назваў кіраўнік камісіі па пытаннях правядзення дзяржаўнай пагранічнай палітыкі намеснік старшыні аблвыканкама Алег Мацкевіч. Таму месца сустрэчы старшынь прыгранічных раёнаў, у тым ліку размешчаных ў зоне адказнасці Полацкага пагранатрада—Міёрскага, Браслаўскага, Верхнядзвінскага, намеснікаў па сацыяльных пытаннях, начальнікаў фінансавых аддзелаў, першых сакратароў РК ГА "БРСМ", лідараў ветэранскіх арганізацый і прадстаўнікоў СМІ выбрана не выпадкова. 

 У прыгранічных раёнаў свае перавагі: ім лягчэй наладжваць і развіваць міжнароднае супрацоўніцтва, прывабліваць турыстаў. У той жа час ёсць свае хібы і праблемы. У ліку важных — высокая рызыка перасячэння беларускай граніцы незаконнымі мігрантамі. Нямала і тых, хто імкнецца арганізаваць перапраўку кантрабандных грузаў, наносячы тым самым эканамічную шкоду нашай краіне.


Як адзначыў намеснік старшыні Пастаўскага райвыканкама Юрый Кісялёў, у іх раёне патэнцыяльную пагрозу для бяспекі ўяўляюць пустуючае жыллё ў прыгранічнай паласе, якое могуць у сваіх мэтах выкарыстоўваць кантрабандысты. Адмоўна ўплывае прыток дачнікаў з іншых гарадоў. Скарачэнне рабочых месц, як адбылося ў сувязі з закрыццём спіртзавода ў Лынтупах, вымушае людзей парушаць закон і парадак, каб зарабіць на жыццё.


У цэлым на Пастаўшчыне пастаянна шукаюць новыя формы работы, удасканальваюць напрацаваныя і ўкараняюць новыя метады па рэалізацыі дзяржаўнай пагранічнай палітыкі і забеспячэнні бяспекі. У жыхароў прыгранічча высокая прававая культура, у чым вялікая роля мясцовых раённай газеты і тэлебачання. Тут паспяхова навучаюць і выхоўваюць маладое пакаленне пагранічнікаў. Сведчаннем таму — ваенна-патрыятычны клас "Патрыёт" у СШ №4, створаны ў 2015 годзе. Цяпер у профільным дзявятым 21 навучэнец. У гэтым ліку нямала дзяўчат, якія, як і хлопцы, з завязанымі вачымі ўмеюць правільна разбіраць і збіраць зброю. Для мясцовай моладзі вучыцца ў пагранічным класе вялікі гонар. Многія выбіраюць для паступлення ваенныя ВНУ, у тым ліку Інстытут пагранслужбы. З дасягненнямі і заўзятым патрыятызмам юных пагранічнікаў удзельнікі пасяджэння пазнаёміліся асабіста.


 Неаднойчы выступоўцы скіроўвалі ўвагу, што абавязак кожнага грамадзяніна ўдзельнічаць у ахове рубяжоў, у той жа час адзначалі пільнасць і добрасумленнасць жыхароў прыгранічных раёнаў. Нямала важнай інфармацыі паступае менавіта ад іх. Рэальную дапамогу пагранічнікам аказваюць добраахвотныя дружыны, якія прымаюць непасрэдны ўдзел у затрыманні парушальнікаў. Іх старанне цэняць, нярэдка заахвочваюць граматамі і падзякамі, аднак удзельнікі пасяджэння сышліся ў думцы, што заслугоўваюць дружыннікі не эпізадычнай, а рэгулярнай увагі. На пытаннях іх абавязковага страхавання, вырабу нагрудных знакаў і пасведчанняў акцэнтаваў увагу начальнік Полацкага пагранатрада Уладзіслаў Бруеў. Заклапочаны ён і праблемай добраўпарадкавання, тэхнічнага пераўзбраення пункта пропуску "Відзы" ў Браслаўскім раёне. Інфраструктура пагранзаставы "Лынтупы" на Пастаўшчыне таксама патрабуе сучасных перамен. Сістэму асваення сродкаў, выдаткаваных на рэалізацыю дзяржаўнай прыгранічнай палітыкі, належыць распрацаваць фінансістам.


Узорныя ўмовы, створаныя для нясення пагранічнай службы, прадэманстравалі на пагранзаставе "Ярэва", куды была арганізавана эскурсія ўдзельнікаў пасяджэння. 

Фота аўтара. 

Наталія СТАНКЕВІЧ.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 647
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 543
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 316
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 319
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 915
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 317
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 860
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 сентября 2017
Александр, Андрей, Василий, Григорий, Евгений, Иван, Лев, Макар, Михаил, Николай, Петр, Степан

Именины 19 сентября 2017
Андрей, Архип, Всеволод, Давид, Денис, Дмитрий, Иван, Кирилл, Константин, Макар, Михаил, Фекла

Госці краін
free counters
Партнеры сайта