Авторизация
 

У Міёрскім райвыканкаме пра медыцыну

В Миорском райисполкоме о медицине

Алена БАСІКІРСКАЯ

 

На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, якое адбылося 23 чэрвеня, прадстаўнікі мясцовай вертыкалі, Савета дэпутатаў, кіраўнікі служб абмеркавалі пытанні жыццядзейнасці раёна. На павестцы дня якасць і даступнасць медыцынскай дапамогі, паляпшэнне дэмаграфічнай бяспекі, міжведамаснае ўзаемадзеянне ўстаноў і арганізацый па прафілактыцы сямейнага няшчасця, супрацьдзеянні наркаманіі і незаконнаму абароту наркотыкаў. 

 

З дакладам пра медыцынскую сферу выступіла галоўны ўрач раёна Алена Сівая. Вялікую ўвагу надала дэмаграфічнай сітуацыі, бо структура і колькасць насельніцтва ўплываюць на развіццё раёна. На Міёршчыне 20 289 жыхароў, 51% з іх працаздольнага ўзросту. 1177 чалавек маюць больш за 80 гадоў, стогадовую мяжу адолеў адзін. Летась у раёне нарадзілася 211 дзяцей, за сёлетнія пяць месяцаў—80. За апошнія 10 гадоў жанчын дзетароднага ўзросту паменела на 25%, або на 1200 чалавек. Зніжаецца колькасць абортаў, у 2015-м іх 29, у 2016-м—10, за сёлетні год—тры. Летась памерлі 485 чалавек, сёлета—182. Самыя распаўсюджаныя прычыны смерці—хваробы сардэчна-сасудзістай сістэмы, старасць, новаўтварэнні, знешнія прычыны.


Захворваемасць з году ў год застаецца прыкладна аднолькавай. Па бюлетэнях за першы квартал у сярэднім кожны працаўнік раёна прапусціў крыху больш за адзін дзень. Ёсць праблема з медыцынскімі аглядамі, якія пакуль прайшлі толькі 42% жыхароў. Мы павінны клапаціцца пра сваё здароўе, а кіраўнікам належыць звяртаць на гэта ўвагу падначаленых. Першага жніўня ў раён прыбудуць два тэрапеўты, тры акушэры-гінеколагі, неўролаг і дзевяць медработнікаў сярэдняга звяна.


Інвалідамі сёлета прызнаны сем дзяцей, разам з тым за ўвесь леташні год—восем. З 2098 школьнікаў цалкам здаровыя—12%, з другой групай здароўя—77%, з хранічнымі захворваннямі—9,8%. Устаноўлена, што 10% паталогій узнікаюць менавіта за перыяд вучобы ў школе.
Старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў засяродзіў увагу на гэтай праблеме. Даручыў медыкам і настаўнікам дайсці да кожнага дзіцяці, размаўляць з бацькамі, праводзіць прафілактыку, зрабіць усё магчымае, каб нашчадкі раслі здаровымі.


Загадчык Язненскай участковай бальніцы Уладзімір Пашковіч на гэты конт параіў у праграму аздараўленчых лагераў, акрамя харчавання і мікраклімату, уключыць медыцынскае асблугоў-ванне, з якім дапаможа мясцовая бальніца. Тым больш усе ўмовы для гэтага ёсць. У язненскай зоне абслугоўвання 1312 чалавек. На жаль, медыцына не ў сілах павысіць натуральны прырост насельніцтва, але ўсё робіць для здароўя і даўгалецця сяльчан.


Намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Стальмачонак падняла тэму безнагляднасці і правапарушэнняў падлеткаў. Сёлета яны ўчынілі пяць крадзяжоў. На ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх 13 чалавек, 10 з іх школьнікі. У раёне 152 дзіця з 73 сем’яў знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, з іх 66—дашкольнікі, шасцёра непаўналетніх з трох сем’яў маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне. Даюць вынікі спецыяльныя акцыі, рэйды, дні інфармавання. Сродкі за дзяржаўнае ўтрыманне дзяцей вяртаюцца не ў поў-ным аб'ёме і несвоечасова. Тэрміны пералічэння парушаюць некаторыя сельгаспрадпрыемствы.


Старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў і яго намеснік Таццяна Стальмачонак нагадалі сацыяльным службам, што тыя ў абавязковым парадку павінны паведамляць у органы апякунства пра нездаровую абстаноўку ў сем'ях, якія наведваюць. Найлепш з гэтым спраўляецца аддзел па надзвычайных сітуацыях. Падобная інфармацыя паступае з суда, аддзела адукацыі, спорту і турызму, медустаноў і іншых структур. Важная роля ў гэтым напрамку адводзіцца сельвыканкамам, якія лепш за ўсіх ведаюць сваіх жыхароў.


З дакладам пра супрацьдзеянне наркаманіі і незаконнаму абароту наркотыкаў і псіхатропных рэчываў выступіў начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Андрэй Патапенка. Сёлета складзена пяць пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях па фактах вырошчвання забароненых раслін. У раёне праводзіцца спецыяльная аперацыя "Мак". Злачынстваў па лініі незаконнага абароту наркотыкаў не выяўлена.

 

Працягваецца адсочванне міграцыі на тэрыторыі раёна прадстаўнікоў цыганскай народнасці. Па супрацьдзеянні гандлю людзьмі сёлета ўстаноўлены два выпадкі.


Заслухаўшы даклады, райвыканкам прыняў рашэнні. На пасяджэнні зацверджаны спісы грамадзян на атрыманне льготных крэдытаў, аднаразовай субсідыі на набыццё жылля, пералік памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду для камерцыйнага выкарыстання.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 486
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 32 376
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 109
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 914
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 877
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 917
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 793
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 августа 2017
Александр, Василий, Макар, Максим, Марк, Мартин, Федор, Мария

Именины 23 августа 2017
Вячеслав, Роман, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта