Авторизация
 

Дзяржкантроль інфармуе

Госконтроль информирует Не парушаць правілы і парадак ЦТ

Цэнтралізаванае тэсціраванне праходзіць з 12 чэрвеня да 2 ліпеня ў чатырох пунктах: Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце, універсітэце імя П. М. Машэрава, Полацкім дзяржуніверсітэце і Аршанскім дзяржаўным механіка-эканамічным каледжы. За парушэнне парадку яго правя-дзення па выніках чатырох прадметаў у Віцебскай вобласці ўжо выдалены тры абітурыенты, якія праносілі мабільныя тэлефоны і шпаргалкі. У 2016 годзе такіх выпадкаў не было.


Камітэт дзяржаўнага кантролю вобласці звяртае асаблівую ўвагу, што ўдзельнікам ЦТ забаронена мець пры сабе і выкарыстоўваць сродкі прыёму-перадачы інфармацыі. Нельга праносіць любыя прадметы, акрамя дакумента, які пацвярджае асобу, пропуску, ручкі (гелевай ці капілярнай) з чарніламі чорнага колеру.


Пры выкананні тэстаў па хіміі і фізіцы дазваляецца выкарыстоўваць непраграмны калькулятар, які не з'яўляецца сродкам захоўвання, прыёму і перадачы інфармацыі. Знешнім выглядам не павінен нагадваць апараты мабільнай сувязі, электронныя запісныя кніжкі, плееры, кішэнныя камп'ютары. Каб не было выяў літар любога алфавіту на клавішах прыстасавання ці побач з імі.


Звароты грамадзян па спрэчных і праблемных пытаннях прымаюць камісіі ў кожным пункце тэсціравання, а таксама па кантактных тэлефонах "гарачых ліній" Камітэта дзяржкантролю (у рабочыя дні з 9 да 18 гадзін): у Віцебску—(0212) 42 61 93, 42 61 82; у Полацку—(0214) 74 87 50; у Оршы—(0216) 51 09 22. У Віцебскі рэгіянальны цэнтр тэсціравання, які дзейнічае пры дзяржаўным тэхналагічным універсітэце, можна патэлефанаваць па нумары (0212) 47 72 34.

 

Калі ў гандлі пераважае антысанітарыя

Вынікі праверкі Полацкага спажыўтаварыства, праведзенай у маі, сведчаць пра нізкую якасць гандлёвага абслугоўвання сельскага насельніцтва.
У пяці аб'ектах дапушчаны да рэалізацыі пратэрмінаваныя да трох месяцаў тавары. У чатырох прадаваліся сапсаваныя яблыкі, бананы, ігрушы, буракі. Ва ўсіх правераных магазінах не знайшлося айчынных солі, шампанскага. У пяці не было каньяку айчыннай вытворчасці, у чатырох—ёгуртаў і ёгуртнай прадукцыі, беларускага алею, у трох—мяса птушкі. У магазінах аграгарадка Гараны і г.п. Ветрына ў асартыментным пераліку не мелася шматлікіх айчынных тавараў, у тым ліку цукру прэсаванага, шакаладу дыябетычнага і інш.


У большасці аб’ектаў гандлю на кандытарскія, каўбасныя вырабы, яйкі курыныя і іншыя тавары пакупніку не даводзілася інфармацыя пра дату вырабу, тэрмін прыдатнасці, умовы захоўвання.


Выяўлены факты невыканання патрабаванняў размяшчэння харчовай прадукцыі і тэмпературных умоў захоўвання. Напрыклад, у магазіне ў Гаранах дабраякасныя масла салодкасметанковае, яйкі курыныя ляжалі разам з сырам "Расійскім", які пакрыўся цвіллю шэра-зялёнага колеру. У Ветрыне хлеб захоў-ваўся за прылаўкам у кардоннай каробцы на падлозе.


Полацкае райспажыўтаварыства не падтрымлівала ў спраўным стане гандлёвае абсталяванне, якое кантактавала з харчовай прадукцыяй. Так, у магазіне ў Новых Гаранах на рашотках і карзінах халадзільных вітрын і маразільнага лару шматлікія сляды іржы. На ўнутраных бакавых сценках—цвіль.


Па выніках праверкі вінаватыя прыцягнуты да дысцыплінарнай і адміністрацыйнай адказнасці, на суб'ект гаспадарання накладзены штрафныя санкцыі.

 

Адпускныя—у тэрмін

На асаблівым кантролі пытанне своечасовай выплаты заробку. У ходзе пастаяннага маніторынгу аналізуецца статыстычная справаздачнасць і вывучаюцца праблемы, выкладзеныя ў зваротах грамадзян, тэлефонных званках на "гарачую лінію", падчас асабістых прыёмаў, прымаюцца меры па ліквідацыі запазычанасці па заробку і павышэнні дысцыпліны разлікаў з працаўнікамі.


Па выніках дзвюх праверак сельгасарганізацый выяўлена сістэмная праблема невыканання тэрмінаў выплаты "адпускных". Заканадаўства дакладна вызначае, што сярэдні заробак за час працоўнага водпуску неабходна выдаць не пазней, чым за два дні да пачатку адпачынку (пры кантрактных адносінах—за дзень). Пры гэтым у правераных арганізацыях з матывацыяй, што гэта "даўно ўсталяваная практыка", выплочваюць яго з парушэннем тэрмінаў да 78 дзён. Некаторыя работнікі атрымалі "адпускныя" праз паўтара месяца пасля выхаду на працу.


Усяго за 2016 год і сёлета за парушэнне правоў грамадзян да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнуты 155 кіраўнікоў з накладаннем штрафу на агульную суму 9,5 тыс. рублёў.


Меры, якія прымалі дзяржаўныя органы, дазволілі скараціць праблемную запазычанасць па выплаце заработнай платы за 2016 год больш чым удвая. На 01.01.2016 г. яе не выдалі ў 122 арганізацыях у суме 4,42 млн. рублёў, на 01.01.2017 г. запазычанасць у 2,19 млн. рублёў мелі 58 арганізацый.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 647
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 543
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 316
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 319
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 915
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 317
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 860
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 сентября 2017
Александр, Андрей, Василий, Григорий, Евгений, Иван, Лев, Макар, Михаил, Николай, Петр, Степан

Именины 19 сентября 2017
Андрей, Архип, Всеволод, Давид, Денис, Дмитрий, Иван, Кирилл, Константин, Макар, Михаил, Фекла

Госці краін
free counters
Партнеры сайта