Авторизация
 

На сесіі Міёрскага райсавета: ствараць рабочыя месцы...

Наталія СТАНКЕВІЧ

У раёне распрацаваны комплекс мерапрыемстваў па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы аб сацыяльнай абароне і садзеяння занятасці насельніцтва на 2016-2020 гады, які зацверджаны рашэннем райсавета дэпутатаў ад 27 снежня 2016г. №136, план дзейнасці на 2017-ы.

 

Па інфармацыі начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Таццяна Рымша, сітуацыя на рынку працы ў раёне стабільная, але паболела грамадзян, якія звяртаюцца за садзеяннем у працаўладкаванні. Сёлета ў студзені-маі ў службу занятасці звярнуліся 85 чалавек (2016—65), у тым ліку зарэгістравана беспрацоўнымі 74 (летась 59). 37 працэнтаў з іх працяглы час нічым не займаліся, страцілі работу без уважлівых прычын, парушалі вытворчую дысцыпліну і інш. Зарэгістравацца ў службе занятасці змусіла ў першую чаргу прыняцце Дэкрэта №3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства".


На 1 чэрвеня на ўліку ва ўпраўленні па працы знаходзіцца 24 беспрацоўныя — на аднаго больш, чым на пачатак сёлетняга года і на 15 менш, чым за адпаведны перыяд летась. Пераважна гэта мужчыны з сярэдняй адукацыяй, якім 51-60 гадоў. Узровень зарэгістраванага беспрацоўя па раёне склаў 0,3% — 108 чалавек.


Спецыялісты ўпраўлення па працы заўсёды разлічваюць на своечасовасць і паўнату атрымання звестак ад наймальнікаў пра наяўнасць свабодных рабочых месц. Забяспечана ўзаемадзеянне з кадравымі службамі арганізацый і прадпрыемстваў. Адпрацаваны механізм актуалізацыі Агульнарэспубліканскага банка вакансій, размешчанага на партале Дзяржаўнай службы занятасці.


У цэлым у эканоміцы заняты 8562 жыхары нашага краю. Сёлета за студзень-май на новыя рабочыя месцы за кошт стварэння прадпрыемстваў і вытворчасцей працаўладкавана 17. У бягучым годзе служба занятасці пасадзейнічала ў працаўладкаванні 63 грамадзянам, з іх 58 нідзе не былі заняты. Больш за 150 знайшлі работу па рэкамендацыі. 29 уладкаваліся дзякуючы кірмашу вакансій, які праводзіўся ў красавіку.
Многія атрымалі кансультацыі аб магчымасці праходзіць прафесійную перападрыхтоўку, адкрыць сваю справу. Для аказання практычнай дапамогі ў выбары прафесіі, змене роду дзейнасці і павышэння кваліфікацыі з улікам схільнасцей, інтарэсаў і патрэб рынку працы 26 грамадзян скарысталіся прафарыентацыйнымі паслугамі. Ёсць станоўчыя прыклады адкрыцця сваёй справы. За мінулы год зарэгістравана 50 індывідуальных прадпрымальнікаў і чатыры юрыдычныя асобы. Сёлета за першы квартал адпаведна 9 і 1.


У перыяд пошуку вакансій для людзей арганізуюцца аплачваемыя грамадскія работы, якія фінансуюцца за кошт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва. На гэта выдаткавана 20 тысяч рублёў. Беспрацоўныя добраўпарадкуюць населеныя пункты сельсаветаў, Міёр і Дзісны.


У раёне створаны аператыўныя групы, якія выяўляюць незанятых на працоўных месцах людзей. Такіх устаноўлена 87, у тым ліку 49—у Міёрах. Аднак большасць з гэтай катэгорыі закончылі базавую школу, без спецыяльнасці, раней мелі праблемы з працоўнай і вытворчай дысцыплінай, у многіх страчаны навыкі да працы. Вучыцца ці перавучвацца не жадаюць. Хочуць быць вартаўнікамі, дворнікамі, прыбіральшчыкамі. Забяспечыць пастаяннай работай такую катэгорыю грамадзян немагчыма. Для іх занятасці створаны часовыя брыгады ў СУП "Цітова", якія перабіраюць бульбу, ДРБУ-203—уладкоўваюць аўтамабільныя дарогі. Брыгада з 20-25 чалавек занята на лесакультурных работах у Дзісенскім лясгасе.
У працяг тэмы занятасці насельніцтва раёна на важнае акцэнтавалі ўвагу намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Баданін, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы Наталля Мішута, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ДЛГУ "Дзісенскі лясгас" Алена Конах, старшыня Язненскага сельсавета Валянціна Фядзьковіч.


Старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў падзякаваў дэпутатам, што засяродзілі ўвагу на важным. Забяспечыць занятасць насельніцтва—галоўная задача кіраўніцтва раёна. Якаснае яе выкананне дапамагае нашым жыхарам самарэалізоўвацца і ствараць матэрыяльныя рэсурсы для ўмацавання эканомікі. Аднак Ігар Валер'евіч падкрэсліў: сучасны рынак працы манеўраны. Каб заставацца запатрабаваным, без павышэння кваліфікацыі і асваення новых спецыяльнасцей не абысціся. У пытаннях адраджэння сяла, мадэрнізацыі эканомікі, інавацыях трэба думаць на перспектыву, хто будзе вырашаць пастаўленыя задачы і рэалізоўваць іх. Да прыкладу, якіх спецыялістаў прапануе раён металапракатнаму заводу, дзе будзе створана каля 500 працоўных месц? Як забяспечыць неабходнымі кадрамі сяло, дзе не хапае трактарыстаў, ветэрынарных урачоў, заатэхнікаў, інжынераў, аператараў машыннага даення, жывёлаводаў. Наймальнікам неабходны бухгалтары і эканамісты, вадзіцелі аўтамабіля, прадаўцы. Моладзь павінна набываць запатрабаваныя ў раёне прафесіі. Разам з тым неабходна павышаць эфектыўнасць адаптацыі маладых спецыялістаў і рабочых па месцы размеркавання.


Падводзячы вынікі, старшыня райсавета Марыя Баніфатава падкрэсліла, што ўвагу і клопат пра арганізацыю занятасці і надалей павінны праяўляць не толькі ўпраўленне па працы, а таксама старшыні сельсаветаў, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, грамадскіх аб'яднанняў, устаноў адукацыі.
На сесіі заслухалі справаздачу дэпутата ад Язненскай выбарчай акругі №32, дырэктара Язненскага сельскага Дома культуры Ларысы Бервячонак. Унеслі змяненні ў рашэнне райсавета дэпутатаў ад 23.12.2016г. №130, прынялі рашэнне аб ліквідацыі 11 населеных пунктаў Міёрскага раёна. 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 647
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 543
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 316
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 319
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 915
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 317
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 860
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 сентября 2017
Александр, Андрей, Василий, Григорий, Евгений, Иван, Лев, Макар, Михаил, Николай, Петр, Степан

Именины 19 сентября 2017
Андрей, Архип, Всеволод, Давид, Денис, Дмитрий, Иван, Кирилл, Константин, Макар, Михаил, Фекла

Госці краін
free counters
Партнеры сайта