Авторизация
 

Семінар ідэолагаў у Дзісне

Семинар идеологов в Дисне

Леанід МАТЭЛЕНАК

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА

 

На базе Дзісенскага лясгаса 14 чэрвеня прайшоў раённы семінар намеснікаў кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце і адказных за гэты напрамак дзейнасці з прамысловых прадпрыемстваў і арганізацый райцэнтра. У Дзісенскім лясніцтве калег сустракала намеснік дырэктара лясгаса Алена Конах. Разам з ляснічым Іванам Шастакевічам яны пазнаёмілі прыезджых з выхаваўчай работай у калектыве, афармленнем нагляднасці, наогул з дзейнасцю падраздзялення. Цікавай была экскурсія па ствараемым тут дэндрарыі.

 

Размова пра асноўныя напрамкі выхаваўчай і арганізацыйнай работы з кадрамі прадоўжылася непасрэдна ў лясгасе. Гэтая дзяржаўная ўстанова мае добраўпарадкаваную базу, дзе створаны належныя ўмовы для працы персаналу, прадумана аформлена нагляднасць. Яна расказвае пра вытворчую структуру, знаёміць з кіраўнікамі, стэнды апавядаюць пра жыццё калектыву, пра "адно акно", змяшчаюць планы ідэалагічнай і прафсаюзнай работы, экран спаборніцтва. Належным чынам аформлены Дошка гонару, галерэя ветэранаў і нешматлікіх ужо ўдзельнікаў вайны. Невыпадковым таму стаў зварот да ўдзельнікаў семінара намесніка начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аксаны Ашурка пра вострую неабходнасць патрыятычнага выхавання падначаленых, найперш моладзі.


Семинар идеологов в ДиснеПасля дэманстрацыі відэафільма, падрыхтаванага да 75-годдзя лясгаса, Алена Леанідаўна падзялілася вопытам сваёй работы. Яна лічыць важным клапаціцца пра імідж установы сярод работнікаў, заахвочваць цяперашніх лепшых працаўнікоў і актывістаў, захоўваць памяць пра ветэранаў. У лясгасе працуе каля трох соцен чалавек, аднак большасць знаходзіцца ў лясніцтвах на тэрыторыі трох раёнаў. Іх збліжэнню садзейнічаюць сумесныя мерапрыемствы, спаборніцтвы, дзейнасць грамадскіх арганізацый, суботнікі, "Тыдні лесу", інфармацыйна-растлумачальная работа, святы, памятныя даты. Падтрымліваецца пастаянная сувязь з былымі работнікамі. Аксана Ашурка звярнула ўвагу на важнасць захаванай у лясгасе пераемнасці пакаленняў, намаганняў па згуртаванні калектыву, умення заўважаць кожнага чалавека і своечасова дзякаваць за старанне і добрую працу.
Удзельнікі семінара агледзелі кабінеты спецыялістаў і бытавыя памяшканні ў офісным будынку лясгаса. На пэўны час затрымаліся ў вучэбным класе па тэхніцы бяспекі і правілах аховы працы. Інжынер па гэтым напрамку дзейнасці Алег Краўчанка і пазаштатны спецыяліст Віктар Акуленка, якія займаюцца падрыхтоўкай да чарговай сертыфікацыі, падзяліліся вопытам як не разводзіць лішніх папер і рабіць толькі тое, што павінна дапамагаць у прафесійнай дзейнасці. Такі абмен практычнымі навыкамі тым больш неабходны, таму што ідэалагічныя работнікі нярэдка вырашаюць пытанні аховы працы і тэхнікі бяспекі.


Удзельнікі семінара прынялі ўдзел у жалобным мітынгу-рэквіеме, прысвечаным 75-годдзю расстрэлу яўрэяў Дзісны. Зрабілі экскурсію ў царкву Уваскрэсення Хрыстова, дзе гідам стала Ала Мішута.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 486
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 32 376
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 109
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 914
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 877
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 917
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 793
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 августа 2017
Александр, Василий, Макар, Максим, Марк, Мартин, Федор, Мария

Именины 23 августа 2017
Вячеслав, Роман, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта