Авторизация
 

Прыём у Туркоўскім сельсавеце

Приём в Турковском сельсовете

Наталія СТАНКЕВІЧ

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА

 

Вынікі дня Туркоўскага сельсавета падведзены 15 чэрвеня. Напярэдадні старшыня райсавета дэпутатаў Марыя Баніфатава, прадстаўнікі райвыканкама і кіраўнікі асноўных служб раёна аб'ехалі кожны куточак на яго тэрыторыі. Наведалі вытворчыя аб'екты, сацыяльныя ўстановы. Прааналізавалі створаныя ўмовы для спрыяльнага пражывання і жыццезабеспячэння мясцовага насельніцтва, як вырашаюцца пытанні навядзення парадку на зямлі.  

 

У мінулы чацвер зрабілі стаўку на непасрэдныя стасункі з людзьмі ў працоўных калектывах, па месцы жыхарства. Прадстаўнікі інфармацыйных груп выслухалі кожнага, вывучылі праблемы. Заадно нагадалі вяскоўцам пра актыўную сумесную работу па навядзенні парадку ва ўсім. Пэўная ўвага надавалася прафілактыцы супрацьпраўных дзеянняў, здароваму ладу жыцця, як засцерагчыся ад згубных спакус, з-за якіх можна застацца без работы і сям'і. Актуальныя цяпер правілы паводзін паблізу вадаёмаў і на вадзе, больш пільны кантроль за дзецьмі. Ключавымі для абмеркавання сталі тэмы развіцця нацыянальнай турыстычнай індустрыі, рэалізацыі мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы па сацыяльнай абароне і садзеянні занятасці насельніцтва ў раёне. 

 

З праблемамі, якія немагчыма вырашыць на мясцовым узроўні, вяскоўцы ішлі да кіраўніка раёна Ігара Кузняцова. Ён вёў прыём грамадзян у Туркоўскім сельвыканкаме. Супрацоўніца бухгалтэрыі гаспадаркі Наталля Янушонак найперш выказала падзяку Ігару Валер'евічу за садзеянне ў паляпшэнні стану дарогі Гараўцы-Вянужа. Заадно ад імя жыхароў Туркова паскардзілася на варон, якія аблюбавалі для гнездавання бярозы насупраць школы. На навакольнай тэрыторыі яны пачуваюць сябе надта вальготна, наносяць рэгулярныя візіты на агароды, дзе дзяўбуць пасеяныя зярняты, маладыя парасткі, псуюць плады і ягады, крадуць з панадворкаў хатніх птушанят.


Як вядома, закон "Аб жывёльным свеце" забараняе рэгуляваць месцы распаўсюджання і колькасці птушак у перыяд гнездавання з 15 лютага да 15 жніўня. З-за ўмяшальніцтва ў прыроду цяпер пагражаюць вялікія штрафы.


Святлана Талапіла і Марыя Гудак ад імя жыхароў вуліцы Новай агучылі старую праблему ўзведзеных у 1987-88 гадах дамоў. Тут выйшла са строю каналізацыйная сістэма. Грунтовыя воды высокія, у падвалах стаіць вада, якую пастаянна даводзіцца адпампоўваць. Не значыцца каналізацыя на балансе ЖКГ і ААТ "Туркова". Аднак нават пры вялікім жаданні дапамагчы людзям адрамантаваць пабудаваную калісьці з парушэннем усіх правіл і тэхнічных норм сістэму ўжо немагчыма. Давядзецца займець сваю лакальную. Дамы прыватызаваны, іх уладальнікам неабходна займацца пытаннем самім. Дзе ўзяць сродкі? Як спраўныя кліенты Белдзяржстраху па абавязковым і добраахвотным страхаванні, яны разлічваюць на кампенсацыю з-за аварыі ў сістэме. Мяркуюць, што гэта менавіта той самы страхавы выпадак, які можа пацвердзіць пісьмова кампетэнтная служба, напрыклад, жыллёва-камунальная гаспадарка раёна. Старшыня райвыканкама патлумачыў: яна можа заключыць, што каналізацыя непрацаздольная і не выконвае свае функцыі, факт аварыі не засведчыць.


Малады спецыяліст ААТ "Туркова" Аляксандр Жук ад імя жыхароў вуліцы Новай, дзе дамы здадзены ў эксплуатацыю летась і яшчэ на гарантыйным абслугоўванні, паскардзіўся на недапрацоўкі будаўнікоў. Гаспадарка звярталася да іх з афіцыйным запытам, абяцалі прыехаць, але "воз і цяпер там". Іх візіт старшыня райвыканкама паабяцаў паскорыць.


Вырашыцца і пытанне Алены Станкевіч з Юбілейнай. Яна прасіла дапамагчы пазбавіцца ад лазовага кустоўя, якое ў канаве уздоўж вуліцы вырасла сцяной . А на будучае для ўсіх парада: не варта дазваляць ісці ў рост маладым парасткам, тады не ўзнікне падобных праблем.
Наогул, кожнаму і паўсюль трэба дбаць пра навакольную чысціню, падтрымліваць парадак пастаянна, з году ў год. Пра гэта вялася размова пры падвядзенні вынікаў дня Туркоўскага сельсавета ў райвыканкаме. Рэйдавыя групы аб'ехалі ўладанні ААТ "Туркова" і "Дрыгучы". У цэлым, наваколлі першай гаспадаркі, бадай, самыя бездакорныя ў раёне. Што не характэрна, ідэальная чысціня на аб'ектах жывёлагадоўлі, лоск і глянец паўсюль, куды вокам не кінь. Тут смецяць і ўбіраюць адначасова. А на тэрыторыі ААТ "Дрыгучы" пераважалі недагледжаныя, парослыя хмызняком мясціны. Шмат пустуючых дамоў, вакол якіх узняло галаву пустазелле. Гэтыя і іншыя негатыўныя моманты наглядна дэманстравалі фотаслайды.
Старшыня райвыканкама выказаў незадавальненне такім становішчам спраў. Многае з убачанага сведчыць пра ўзровень мясцовай культуры. Кіраўніку гаспадаркі дадзены месяц на выпраўленне сітуацыі. У добраўпарадкаванні тэрыторыі актыўную пазіцыю павінны заняць і працоўныя калектывы, і жыхары. Трэба толькі акі-нуць усё навокал крытычным вокам. Аднойчы ўзяцца і навесці парадак, каб пасля толькі падтрымліваць, як гэта робіць кожны дбайны гаспадар.


У ходзе абмеркавання ўбачанага кіраўнікі іншых служб раёна атрымалі даручэнні і прадпісанні. Комплекснае вывучэнне жыццезабеспячэнння насельніцтва раёна працягваецца.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 647
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 543
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 316
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 319
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 915
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 317
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 860
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 сентября 2017
Александр, Андрей, Василий, Григорий, Евгений, Иван, Лев, Макар, Михаил, Николай, Петр, Степан

Именины 19 сентября 2017
Андрей, Архип, Всеволод, Давид, Денис, Дмитрий, Иван, Кирилл, Константин, Макар, Михаил, Фекла

Госці краін
free counters
Партнеры сайта