Авторизация
 

У Міёрах пабывалі інспектары працы з Федэрацыі прафсаюзаў

В Миорах побывали инспекторы труда из Федерации профсоюзовАлена БАСІКІРСКАЯ

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА 

6-7 чэрвеня ў раён наведаліся тэхнічныя інспектары працы з Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. З імі адбылася сустрэча ў райвыканкаме, на якую сабраліся прафсаюзныя лідары прадпрыемстваў і арганізацый, інжынеры, грамадскія інспектары і іншыя адказныя асобы па бяспецы вытворчасці.

 

Кіраваў ходам мерапрыемства старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Аляксандр Барэйка. Ён коратка пазнаёміў з сумнай статыстыкай, якая адбываецца па прычыне ігнаравання правіл аховы працы. У вобласці за 2016 год ад гэтага пацярпела 169 чалавек. З іх 19 загінулі, 99 цяжка траўмаваны. І ўсюды вінаваты чалавечы фактар. "Хутчэй, сыдзе і так, рызыкну, даведаюся на практыцы" — самыя распаўсюджаныя рэплікі, якія цягнуць за сабой расплату.


В Миорах побывали инспекторы труда из Федерации профсоюзовТэхнічны інспектар працы абласнога камітэта прафсаюза аграпрамысловага комплексу Міхаіл Лабко пабудаваў сваё выступленне на практычных прыкладах. "Больш за 100 смерцяў у краіне з-за невыканання тэхнікі бяспекі — гэта, прабачце за шчырасць, калектыў амаль цэлага калгаса, які мог бы прыносіць карысць. Шкада губляць жыццё ад бяздум'я. Калі да гэтай лічбы прыплюсаваць тапельцаў, ахвяр дарожна-транспартных здарэнняў, пажараў, то атрымаецца прыкладна 400 чалавек. Цяпер мяркуйце самі", — змусіў паразважаць спецыяліст.


Казаў ён і пра тое, што не трэба баяцца маніторынгаў, якія праводзяць тэхнічныя інспектары з Федэрацыі прафсаюзаў. Наадварот, яны ўкажуць на памылкі і недахопы, прычым — без штрафных санкцый.


"Ці ўвойдзе ў стаж работа, дзе зарплата ніжэй за мінімальную? Ці можна выбіраць грамадскіх інспектараў у арганізацыі з інжынерна-тэхнічнага персаналу?" — пыталіся ў спецыялістаў прысутныя. Трэба сказаць, што аўдыторыя сабралася ажыўленая і зацікаўленая.


Міхаіл Лабко падкрэсліў, што ў працоўнай кніжцы важна дакладна запісваць пасаду. Бо, здавалася б, нюанс можа паўплываць на многае. Так, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці права на льготную пенсію мае, а проста трактарыст-машыніст — не.


В Миорах побывали инспекторы труда из Федерации профсоюзовПапрасіў інспектар не злоўжываць фармалізмам. Яго чуваць здалёк. Гэта проста бяздумнае марнаванне часу. Так, у адной з арганізацый праверку ведаў за адзін дзень прайшлі 180 чалавек. Ці магчыма такое пры рэальным поглядзе на рэчы? Любая падтасоўка заўсёды становіцца яўнай.
Між іншым, гісторыя сцвярджае, што пра тэхніку бяспекі людзі дбалі яшчэ з 19 стагоддзя — часоў сякеры і рыдлёўкі. А за яе ігнараванне пазбаўлялі жалавання. У сучасным свеце проста грэшна не ведаць, што на кожную справу ёсць спецыяліст. Выпраўляць непаладкі на чужым участку работы — тое самае, што лезці са сваім статутам у чужы манастыр.


Тэхнічны інспектар працы абласнога камітэта прафсаюза работнікаў аховы здароўя Святлана Кутузава глыбей засяродзілася на дакументацыі, сродках індывідуальнай абароны, усіх этапах інструктажу, удзеле грамадскага інспектара і старшыні прафсаюзнай пярвічкі ў расследаванні службовых траўм. Расказала, што рабіць пры выяўленых парушэннях.


Без сумнення, вучоба прынесла шмат новых і карысных фактаў. Тым часам рэйдавая група інспекцыі ФПБ зноў адправілася на праверку. Правільней сказаць, на дапамогу ў важных пытаннях, за якія часам можна разлічыцца не толькі грашыма, але і жыццём. 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 478
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 32 285
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 098
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 878
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 873
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 876
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 780
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 августа 2017
Александр, Алексей, Антон, Василий, Дмитрий, Иван, Митрофан, Михаил, Никанор, Петр, Афанасий

Именины 19 августа 2017


Госці краін
free counters
Партнеры сайта