Авторизация
 

Па Туркоўскім сельсавеце

По Турковскому сельсовету Наталія СТАНКЕВІЧ

Традыцыя правядзення дня сельскіх Саветаў працягваецца. Надышла чарга Туркоўскага. 6 чэрвеня рабочыя групы райвыканкама аб'ехалі кожны куточак на яго тэрыторыі, каб ацаніць сітуацыю па добраўпарадкаванні грамадскіх месц, вытворчых   аб'ектаў і прыватных домаўладанняў, вывучыць работу сацыяльных устаноў, чым гандлююць у магазінах, наколькі даступныя паслугі. Разам са старшынёй райсавета дэпутатаў Марыяй Баніфатавай, начальнікам аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Жаннай Падаляка і памочнікам урача-гігіеніста РЦГЭ Юліяй Любезных па намечаным маршруце накіраваўся і карэспандэнт раённай газеты. 

 

Ад аграгарадка — да хутарка

Наш шлях па сельсавецкай арбіце пачаўся з вуліцы Маладзёжнай у Туркове, у бок якой міжволі скіроўваецца позірк, калі едзеш па галоўнай шашы. Жыццё навідавоку абавязвае да ўзорнага парадку, таму ў першую чаргу ацанілі стан тутэйшых прыдамавых тэрыторый. Як вядома, не ўпрыгожваюць іх ні пустазелле, ні хмызняк. Аднак заўважалася і такое, што будынкі дагледжаны, кветнікі шыкоўныя, градачкі акуратныя, ды толькі агароджа патанае ў траве, пахінулася, а на такім фоне блякне ўся рукатворная прыгажосць. Таму так важна слупы раўняць, шчыты драўляныя папраўляць і падфарбоўваць. Парадак мае на ўвазе цэласную гармонію. Хаця прыкладаў, дзе валадарыць гаспадарчая рука, на гэтай і іншых вуліцах у Туркове, наведаных вёсках убачылі нямала.


У цэлым аграгарадок вабіць чысцінёй і ўтульнасцю. Бачна, што парадак тут не стыхійная, а пастаянная з'ява. Належным чынам даглядаецца школа-сад. Будынак, дзе месцяцца Дом культуры, урачэбная амбулаторыя, бібліятэка, паштовае аддзяленне, адміністрацыя гаспадаркі, таксама выглядае прыстойна. А вось на навакольнай тэрыторыі не хапае кветкавага дызайну, тады яна зайграе новымі фарбамі, набудзе дадатковы каларыт.
Дастойна добраўпарадкавана ля помніка воінам-вызваліцелям. На Паклонны крыж, што непадалёк, звярталі ўвагі менш. Відаць, праваслаўныя прыхаджане даўно не браліся за малярныя пэндзлі. Ад часу выцвелі і абразы.


Фасад мясцовага магазіна не вабіць шыльдай, якая выгарэла на сонцы. Да астатняга ніякіх прэтэнзій. Кветкі ў вазонах, дзве клумбы хутка забуяюць фарбамі лета. Над гэтым пастараліся прадаўцы. Ветліва і сумленна абслугоўваюць яны пакупнікоў. Прылаўкі таксама прыемна радуюць багатым асартыментным пералікам, выкладкай тавараў. Усё ў купе складае поспех добрай выручкі.


Пасля Туркова рэйдавы аўтамабіль жвава каціў па гравійнай дарозе між засеяных палёў, сакавітых лугоў, сельскіх агародаў на вёскі Іванькі, Вянужа. Прырода на шляху прыгожая, некранутая, а на абочынах шмат дзе цягнуцца ў неба гіганцкія расліны з раскінутымі ў бакі лістамі. Зараснікі з іх ля пакінутых дамоў і пабудоў сцяной стаяць ля засеяных надзелаў. Баршчэўнік Сасноўскага ўжо многія гады валадарыць на тэрыторыі сельсавета, і, нягледзячы на ўзмоцненую барацьбу з ім, акупіруе ўсё большыя прасторы. Расліна надзвычай хутка расце. Бачна, што скасілі нядаўна, а яна зноў набірае моц.


—Ці ж меркавалі тады, у 80-х гадах, што баршчэўнік, на які рабілі стаўку ў корманарыхтоўках, трапіць у разрад злоснага пустазелля, здольнага выцесніць нават дрэвы?—разважаў на гэты конт старшыня Туркоўскага сельсавета Пётр Ціхановіч.—Расліна рэгулярна скошваецца, пераворваюцца на- дзелы, выкарыстоўваецца хімічны спосаб апрацоўкі. Аднак насенне баршчэўніку неўтаймоўна дае ўсходы.


Добрыя ўражанні засталіся ў рэйдавай групы ад наведвання складоў гаспадаркі, агароднінасховішча, жывёлагадоўчых ферм у Гараўцах, Вянужы. Бачна, што тут і працоўныя абавязкі належна выконваюць, і пра санітарныя ўмовы звонку і знутры аб'ектаў дбаюць. Навакольны парадак нават дапаўняюць архітэктурныя формы. Так заведзена здаўна, прынятыя нормы не парушаюцца.


На могілках у Вянужы пахаванне партызана Кураша, як і ў цэлым месца вечнага спачыну, уладкаванае. Па пнях заўважылася нядаўняя работа па выдаленні векавых дрэў. І ніякіх стыхійных звалак і смецця. Кантэйнер для непатрэбнага—праз дарогу насупраць. Сумесь з сухіх лістоў, сукоў і рытуальных адходаў у кучах, але трэба арганізаваць іх вываз.


Больш за ўсё азмрочыла карціна мініпалігона. Смецце разрастаецца за межамі адведзенага для гэтага месца. Стыхійныя кучы апынуліся амаль на дарозе даезду.


На выпраўленне гэтых і іншых недахопаў гаспадарам тэрыторый дадзены тыдзень. У цэлым, як адзначыла кіраўнік групы Марыя Баніфатава, у Туркоўскім сельсавеце ёсць сістэма па навядзенні парадку, дбаюць пра яго і людзі, і кіраўнікі.

 

Фота для ілюстрацыі.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 473
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 32 185
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 067
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 872
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 862
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 859
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 778
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 августа 2017


Именины 18 августа 2017
Викентий, Ефим, Иван, Максимилиан, Дарья, Евдокия, Кристина, Мария, Нонна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта