Авторизация
 

З прафсаюзнымі лідарамі Міёршчыны сустракалася Святлана СУПРУНЧУК

С профсоюзными лидерами Миорщины встречалась Светлана СупрунчукАлена БАСІКІРСКАЯ

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА

 

Сустрэчу з прафсаюзнымі лідарамі, спецыялістамі па кадравай рабоце ў цэнтральнай раённай бібліятэцы правяла галоўны прававы інспектар працы абласнога аб'яднання прафсаюзаў Святлана СУПРУНЧУК. Зацікаўлена і аргументавана яна адказвала на пытанні, перадавала вопыт. Прысутныя не спяшаліся разыходзіцца, скрупулёзна аналізавалі юрыдычныя нюансы. Ходам дзелавой сустрэчы кіраваў старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Аляксандр БАРЭЙКА.

 

Першае ў жыцці, як адзначыла госця,—гэта занятасць. Тады і дрэнныя думкі ў галаву не палезуць. Між тым дзяржава мае ўсё большую патрэбу ў высокакваліфікаваных кадрах. Мадэрнізацыя, робататэхніка—гэтыя паняцці шчыльней уваходзяць у нашу бытнасць. Таму простая фізічная сіла губляе попыт.
—Як застрахавацца ад беспрацоўя? Адзін з варыянтаў—мець сумежныя прафесіі. Калі няма жадання адукоўвацца, хаця б навучыцеся канкурыраваць у сваёй сферы, павышайце кваліфікацыю, асвойвайце новае, пераймайце вопыт ад калег,—прапісныя і разам з тым самыя мудрыя парады давала прававы інспектар.


С профсоюзными лидерами Миорщины встречалась Светлана СупрунчукШто важна для маладога спецыяліста ды і ўвогуле кожнага чалавека? Гэта гарантаванае першае рабочае месца, дах над галавой. Прычым інтэрнат—жыллё часовае. Гады ляцяць хутка, і вельмі крыўдна ў сталым узросце не мець яму альтэрнатывы. Такіх прыкладаў хоць адбаўляй. Што да крэдытаў, калі і браць іх, то толькі на жыллё, так сцвярджае прававы інспектар. Яшчэ ў пераліку важнейшых каштоўнасцяў—здароўе. Яго падтрымаюць прафсаюзныя санаторыі з вялікай зніжкай для сяброў пярвічак. Сярод такіх здраўніц і "Лётцы" ў Віцебскай вобласці.


Наступны момант і па сутнасці цэлы працэс, важны для маладога супрацоўніка,—настаўніцтва. Толькі пад апекай вопытнага калегі можна дасягнуць высокіх вынікаў, угледзець перспектывы. Наконт умоў, у калектыўнай дамове многае прадугледжвае прафсаюз. Напрыклад, рэжым працы і адпачынку, кампенсацыя здымнага жылля, надбаўкі за напружанасць, іншыя выплаты.


Заканадаўства і працоўны кодэкс падтрымліваюць маладога спецыяліста. Наймальнік не можа яго звольніць па пагадненні бакоў, мае права перапыніць кантракт толькі ў выпадку парушэння працоўнай дысцыпліны. І то першы прагул для гэтага не падстава. Лейтматыў такіх мяккіх адносін—прызвычаіць юнага калегу да новага парадку, растлумачыць і дапамагчы.


Інтэнсіўнасць працы расце. Дзе раней рупіліся 10 чалавек, спраўляецца адзін. Прычым аб'ём выкананага не памяншаецца. Таму ўмовы канкурэнцыі, можна сказаць, жорсткія. Калі работнік са статусам маладога мае пэўныя прывілеі, то ў іншых такога бонусу няма. Між тым агульныя правілы працоўнай дысцыпліны распаўсюджваюцца на ўсіх.


Многія прысутныя здзіўляліся сцверджанням прававога інспектара, нават спрабавалі ўступаць у палеміку. "Як так? Калі на рабоце ў шафе стаіць закаркаваная бутэлька са спіртным, ёсць падстава звольніць? Але ж у крыві алкаголю няма, ды і факт распіцця адсутнічае".


Аказваецца, у такой сітуацыі звальненне правамоцнае. Забаронена не толькі ўжываць напой з градусамі, але і любая прычына, якая можа гэта справакаваць. Дарэчы, піць чай на рабоце—таксама парушэнне службовай інструкцыі.


Наймальнікам перад звальненнем падначаленага варта дакладна вызначыць аргументаванасць. Усе ведаем, што адсутнасць на службе без уважлівай прычыны больш за тры гадзіны—прагул. Святлана Супрунчук прывяла прыклад, калі работнік у падобнай сітуацыі выйграў суд. Ён сапраўды адсутнічаў, але ўвесь гэты час у сукупнасці за дзень знаходзіўся ў прыбіральні…з-за нездароўя. Калегі гэта пацвердзілі, ісцец апраўданы і адноўлены ў пасадзе. 

 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 647
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 543
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 316
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 319
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 915
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 317
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 860
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 сентября 2017
Александр, Андрей, Василий, Григорий, Евгений, Иван, Лев, Макар, Михаил, Николай, Петр, Степан

Именины 19 сентября 2017
Андрей, Архип, Всеволод, Давид, Денис, Дмитрий, Иван, Кирилл, Константин, Макар, Михаил, Фекла

Госці краін
free counters
Партнеры сайта