Авторизация
 

Як працавалі камунальнікі, газавікі і іншыя службы Міёршчыны

Как работали коммунальщики, газовики и другие службы МиорщиныЯк працавалі камунальнікі, газавікі і іншыя службы раёна ў мінулым ацяпляльным сезоне, каб на рабочых месцах, у кватэрах і дамах пачувалася камфортна і ўтульна? Якія задачы трэба вырашыць цяпер, каб народнай гаспадарцы дасканала падрыхтавацца да работы ў асенне-зімовы перыяд 2017-2018гг.? Пра гэта ішла размова на чарговым пасяджэнні райвыканкама 26 мая. Распачаў і вёў яго кіраўнік раёна Ігар Кузняцоў. 

 

Да зімы з вясны рыхтавацца
Па інфармацыі намесніка старшыні райвыканкама Леаніда Лясовіча, у мінулым ацяпляльным перыядзе ўсе цепла-крыніцы адпрацавалі ў штатным рэжыме, бесперабойна забяспечваліся палівам і цеплаэнергіяй жыллёвы фонд, аб'екты вытворчага і сацыяльнага прызначэння. Усяго 22 кацельні выпрацавалі 35,3 т.Гкал цеплавой энергіі: 21,7 т.Гкал на шчапе, 4,7 т.Гкал на прыродным газе, 8,9 т.Гкал на дрывах. Удзельная вага мясцовых відаў паліва ў агульным аб'ёме склала 88,3%. Паказчык па энергазберажэнні — 10%.


Да новага ацяпляльнага сезона жыллёва-камунальнай гаспадарцы неабходна назапасіць 20000 м3 шчапы і 12000 м3 дроў. Трэба правесці выпрабаванне абсталявання кацельняў, цеплатрас, прамыўку і гідраўлічную адпрасоўку ўнутраных сістэм ацяплення, прафілактычны рамонт інжынерных сетак і 47 цеплавых пунктаў. Пры падрыхтоўцы шматкватэрных жылых дамоў да наступных халадоў неабходна ўстанавіць запорную арматуру на ацяпляльных прыборах месц агульнага карыстання.


Да новага ацяпляльнага сезона старанна рыхтуецца Міёрскі раён газазабеспячэння філіяла ВУ "Браслаўгаз", каб надалей бесперабойна і безаварыйна арганізоўваць сваю работу. Раён электрычных сетак выканае капітальны рамонт паветраных ліній электраперадач 10 кВ — 80 км, 0,4 кВ — 52 км, у тым ліку з заменай 108 апор, сямі закрытых і 57 камплектных трансфарматарных падстанцый, расчысціць 46 гектараў просек ВЛ 10 кВ, адрамантуе будаўнічую частку трансфарматарнай падстанцыі па вуліцы Дзяржынскага.


Уцяпліць мехмайстэрні, памяшканні жывёлагадоўлі, падрыхтаваць снегаўборачную тэхніку, прывесці ў рабочы стан сістэмы ацяплення павінны прадпрыемствы аграпрамысловага комплексу. Ім патрэбна нарыхтаваць 1700 м3 дроў.


Запасы паліва ствараюць усе арганізацыі і прадпрыемствы раёна, адпаведна заданняў, даведзеных райвыканкамам. Да наступных халадоў рыхтуюцца і домаўладальнікі. Летась Міёрскі філіял АУП "Віцебскаблпаліва" рэалізаваў 4258 тон торфабрыкету (121,7% ад плана), 5649 м3 дроў (125% да задання). Дагаворы паставак заключаны з ААТ "ТБЗ Браслаўскі" і ДЛГУ "Дзісенскі лясгас".


За 4 месяцы сёлета торфабрыкетам забяспечаны 272 домаўладанні, у тым ліку 15 ільготнікаў, дровамі запасліся 373 чалавекі, у тым ліку 63 — ільготнай катэгорыі. На чарзе за брыкетам 2 грамадзяне, на дровы — 55, у тым ліку адзін ільготнік.


Рашэнне, прынятае райвыканкамам, абавязвае да 1 кастрычніка забяспечыць поўную гатоўнасць жыллёвага фонду, камунальных і вытворчых аб'ектаў да работы ў асенне-зімовы перыяд 2017-2018гг. Якасць прафілактычных і рамонтных работ, выкананне заданняў па стварэнні неабходных запасаў паліва пракантралюе спецыяльная камісія, створаная пры райвыканкаме.


Маёмасць — у гаспадарчы абарот
Па інфармацыі намесніка старшыні райвыканкама Аляксандра Баданіна, на 2017 год запланавана ўцягнуць у гаспадарчы абарот пяць невыкарыстоўваемых аб'ектаў маёмасці раённай камунальнай уласнасці, якія ўключаны ў адпаведны абласны пералік. Акрамя гэтага, 14 аб'ектаў значацца ў спісе належачых спісанню, кансервацыі і выкарыстанню ў наступных гадах. За першы квартал два аб'екты прададзены з аўкцыёна і перададзены ў межах раённай камунальнай уласнасці.


У 2017-2019 гадах дзяржаўнай рэгістрацыі належаць 383 аб'екты. Гэту работу неабходна правесці УП ЖКГ (51 аб'ект), ВУПКУ "Міёрскі" (105), "Юбілейны" (29), КУП "Язна" (106), КУП "Міёрскі КБА" (13), аддзелам адукацыі, спорту і турызму (56) і ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама (22), УАЗ "Міёрская ЦРБ" (1).


За першы квартал запазычанасць па арэнднай плаце арганізацыям раённай камунальнай уласнасці склала 3,386 тыс. рублёў. Яе давядзецца пагасіць, работу па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці — актывізаваць тым кіраўнікам, якія не выканалі даручанае ў тэрмін, а таму прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.


На ўмовах дзяржпадтрымкі

Сёлета ў студзені-сакавіку дзяржаўную падтрымку атрымалі 19 суб'ектаў гаспадарання розных форм уласнасці, у тым ліку 17 сельгасарганізацый і два прамысловыя прадпрыемствы. Аднак на ўмовах выканання пэўных паказчыкаў: забяспечыць тэмп росту аб'ёмаў вытворчасці валавай сельгаспрадукцыі, рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі, тавараў, работ, паслуг, продажу, тэмпы росту прадукцыйнасці працы.
Ільнозавод атрымаў падтрымку па нарматыўных актах, якія не ўстанаўлівалі ўмоў. Камбікормавы завод выканаў запланаваныя тэмпы росту аб'ёмаў вытворчасці прамысловай прадукцыі. Але з-за нізкай загрузкі магутнасцей, якая за першы квартал склала 46,3%, не забяспечыў паказчык рэнтабельнасці рэалізаванай прадукцыі. Адсутнасць уласнай зерневай і бялковай сыравіны стала прычынай зніжэння аб'ёмаў выпуску камбікармоў. Гэта прывяло да росту сабекошту адной тоны на 66,5% і зніжэння прыбытку ад рэалізацыі на 90,5 тыс. рублёў. Зменшыліся паступленні выручкі ад рэалізацыі іншай прадукцыі.


Па сельгаспрадпрыемствах у большасці ўмовы аказання дзяржаўнай падтрымкі не выкананы. Тэмпы росту вытворчасці валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі з 17 забяспечыла толькі адно. Па рэнтабельнасці рэалізаванай прадукцыі (тавараў, работ, паслуг) дзевяць справіліся з заданнем. Паказчыкі па тэмпах росту вытворчасці працы выкананы, па рэнтабельнасці продажу — не. Асноўнай прычынай стаў нізкі ўзровень вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі. Паколькі ў першым квартале выраблялася толькі яна, гэта паўплывала на тэмпы росту валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі ў цэлым. У выніку выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг зменшылася на 3,8%, а сабекошт вырас на 4,9% у параўнанні з леташнім. Адпаведна атрыманы страты ў 126 тыс. рублёў. Сітуацыю трэба выпраўляць, перш за ўсё ўзмоцненай працай.

 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 657
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 811
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 368
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 403
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 930
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 389
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 867
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 сентября 2017
Александр, Илья, Корнилий, Леонтий, Лукьян, Николай, Петр, Степан, Юлиан

Именины 25 сентября 2017
Алексей, Даниил, Иван, Николай, Федор, Юлиан, Афанасий, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта