На конференции Миорского ОО "Белая Русь"

На конференции Миорского ОО "Белая Русь"Алена БАСІКІРСКАЯ 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА

 

На справаздачна-выбарчай канферэнцыі дзейнасць раённай структуры грамадскага аб'яднання "Белая Русь" ацэнена здавальняюча. Прысутныя падкрэслілі супрацоўніцтва "Белай Русі" з іншымі райструктурамі, яе плённы ўдзел у жыцці рэгіёну.

 

З дакладам выступіла Алена Шамёнак. Яна паведаміла, што ў раённай арганізацыі — 293 сябры. Адзіная крыніца фінансавання — членскія ўзносы (гэта 0,3% ад месячнага даходу). Заўсёды аператыўныя ў супрацоўніцтве і фінансава дысцыплінаваныя пярвічкі аддзела адукацыі, спорту і турызму (старшыня Аляксандр Жук), тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання і ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне (Святлана Рынкевіч), цэнтральнай раённай бальніцы (Алена Януковіч), аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі (Наталля Калеснік), прадпрыемства меліярацыйных сістэм (Уладзімір Нікалаёнак).


На конференции Миорского ОО "Белая Русь"Арганізацыяй рэальных спраў назвала падначаленую структуру Алена Венядзіктаўна. Удзел у палітычным жыцці, дэпутацкай дзейнасці, днях інфармавання, выбарчай кампаніі, сумесныя акцыі з ветэранскімі, маладзёжнымі актывістамі, аддзелам загса, спонсарская дапамога — гэта і многае іншае ў пераліку добрых спраў "Белай Русі". Не так даўно грамадскае аб'яднанне падарыла цэнтральнай бальніцы канапу-ложак, дзісенскаму аддзяленню кругласутачнага знаходжання — тэлевізар, СШ №2 — мотакасу, а ветэранскай арганізацыі — грашовы сертыфікат на транспартныя паслугі.


У справаздачна-выбарчай канферэнцыі выступалі старшыні лепшых пярвічак, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый раёна. Вольга ФЕДУКОВІЧ узначальвае пярвічку СШ №3 імя Ягора Томкі. Усе ініцыятывы старшыня Алена Шамёнак падтрымлівае. Вольга Мікалаеўна ў сваю чаргу клапоціцца пра ўзнагароды ад "Белай Русі" для юбіляраў і ветэранаў. Да таго ж, аб'яднанне аказала фінансавую дапамогу на мерапрыемствы па прысваенні школе ганаровага звання Героя Савецкага Саюза Ягора Андрэевіча Томкі.


Святлана Рынкевіч з тэрытарыяльнага цэнтра і ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне заклікала да актыўнай грамадзянскай пазіцыі, расказала пра раённыя акцыі і мерапрыемствы з удзелам сяброў сваёй пярвічкі.
Сакратар раённай ветэранскай арганізацыі Зоя РОДЗІНА падзякавала "Белай Русі" за віншавальны грашовы сертыфікат, расказала пра сумесныя візіты да ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны і іншыя канкрэтныя справы.


Старшыня раённай структуры Фонду міру Ала СМЕРЦЬЕВА гаварыла пра будучыя сумесныя праекты, пахваліла дэлегатаў за грамадскую нагрузку, на якую здольныя толькі энтузіясты і актывісты. Аднак любая плённая праца не дарэмная.
Затым дэлегаты прыступілі да выбараў. Адзінагалосна пацверджана кандыдатура старшыні Алены Шамёнак. Намеснікам засталася кіраўнік раённага дэпутацкага корпуса Марыя Баніфатава. Выбраны савет, прэзідыум, кантрольна-рэвізійная камісія. Сакратаром "Белай Русі" стала спецыяліст тэрытарыяльнай установы Юлія ШЧЭПІНАВА, якая бойка правяла канферэнцыю.


Марыя БАНІФАТАВА акрэсліла асноўныя задачы арганізацыі. Найпершыя з іх — зрабіць "Белую Русь" пазнавальнай ва ўсім раёне, павялічыць колькасць яе сяброў, па-ранейшаму дапамагаць і працаваць на агульны дабрабыт. Самыя актыўныя і шматлікія пярвічкі ўзнагароджаны падарункамі. 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.