Авторизация
 

Слухаць і чуць грамадзян Міёршчыны

Слушать и слышать граждан МиорщиныРабота органаў мясцовага кіравання са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, па выкананні адміністрацыйных працэдур прааналізавана 28 красавіка на сумесным пасяджэнні райвыканкама і прэзідыума раённага Савета дэпутатаў. Удзел у ім прынялі намеснік міністра юстыцыі Андрэй Аўдзееў, намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення юстыцыі аблвыканкама — начальнік упраўлення прымусовага выканання Аляксей Каржоў. Ходам пасяджэння кіраваў старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў. 

 

Па інфармацыі кіраўніка спраў райвыканкама Валерыя Драба, у мінулым годзе ў выканаўчыя і распарадчыя органы раёна паступіла 485 зваротаў, што на 77 (13,8%) менш чым пазалетась. Аператыўнае вырашэнне сацыяльна значных праблем насельніцтва паспрыяла змяншэнню колькасці зваротаў у райвыканкам. У 2016 годдзе паступіў 171 зварот (2015—184), дзе ўтрымлівалася 232 пытанні, і 8 (2015—4) прынята ад юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. 83 чалавекі звярнуліся пісьмова (2015—106), з іх 16—па сродках электроннай пошты, пададзена 88 вусных заяў (78). Аўтары трох пісьмаў пажадалі застацца невядомымі. 14 зваротаў—калектыўных, у тым ліку два ад групы больш за 30 чалавек. Абгрунтаванымі прызнаны сем.


Па-ранейшаму лідзіруе тэматыка жыллёва-камунальнай гаспадаркі—44 звароты. На 40% паболела прэтэнзій да аграпрамысловага комплексу. Самыя актуальныя з іх—несвоечасовая выплата заробку ў сельгасарганізацыях. 19 зваротаў па 26 пытаннях мелі дачыненне да землеўпарадкавання і землекарыстання. Аднак абгрунтаваным прызнаны толькі адзін—аб узнаўленні ландшафту ўчастка ў Орцах і пад'язных шляхоў да яго. Просьба задаволена. Па пытаннях жыллёвага заканадаўства атрымана 15 зваротаў па 18 пытаннях. 28% з іх складаюць просьбы аб выдзяленні пакою ў інтэрнаце ПМК-55. Нягледзячы на тое, што гэта не ў кампетэнцыі райвыканкама, два заяўнікі ўжо заселены і столькі ж пастаўлены ў чаргу.
У тры разы ў параўнанні з 2015-ым паболела зваротаў па дарожнай гаспадарцы. Актыўнасць грамадзян прыпадала на вясенні і асенні перыяды, калі непагадзь і бездарожжа. Павя-лічылася пытанняў, якія мелі дачыненне да растлумачэння парадку падключэння да сетак газаразмеркавальнай сістэмы, перспектывы газіфікацыі аграгарадкоў.


11 грамадзян звярталіся па праблеме працаўладкавання. Просьбы дваіх задаволены, двум адмоўлена, астатнія атрымалі растлумачэнні.
У Адміністрацыю Прэзідэнта ад жыхароў Міёршчыны паступіла пяць зваротаў з васьмю пытаннямі, з якіх чатыры прызнаны неабгрунтаванымі. У абласны выканаўчы камітэт дасланы 33 звароты. Задаволена просьба толькі аднаго заяўніка.


Створаны ўсе магчымасці для жывых зносінаў грамадзян з кіраўніцтвам райвыканкама, яго структурных падраздзяленняў, старшынямі гарсельвыканкамаў. Устаноўлены адзіныя дні і графікі асабістых прыёмаў у зручны час. За мінулы год правялі 33 асабістыя прыёмы грамадзян, старшыня райвыканкама—25 (2015—21), падчас якіх звярнуліся 60 грамадзян і адзін прадстаўнік юрыдычнай асобы. Яго і яшчэ 50 чалавек выслухаў кіраўнік раёна. Усе просьбы, акрамя шасці, задаволены, дадзены растлумачэнні.


Апраўдала сябе практыка выязных прыёмаў. Летась падчас іх прынята 30 грамадзян. З пытаннямі растлумачальнага характару зручна звяртацца на "прамыя тэлефонныя лініі". Арганізавана 51, падчас чатырох з іх званкі прымаў старшыня райвыканкама. Усяго звярнулася 65 чалавек, якія агучылі 70 пытанняў. Найбольш мелі дачыненне да работы камунальнай службы, дарожнай гаспадаркі, аграпрамысловага комплексу, гандлю і паслуг, транспарта. Па-за ўвагай ніводнае не пакінута.


Для вырашэння праблем насельніцтва дзейнічае і "гарачая лінія" райвыканкама. Летась прынята 16 званкоў. Толькі адна просьба прызнана абгрунтаванай. На "гарачую лінію" аблвыканкама звярнуліся 2 жыхары Міёрскага раёна. Прычынай звароту аднаго з іх паслужылі абыякавыя адносіны кіраўніцтва ААТ "Мікалаёўскі" да праблем жыхароў сяла, што наогул не дапушчальна.
Дні інфармавання ў сельсаветах, працоўных калектывах, па месцы жыхарства вяскоўцаў, асабістыя прыёмы кіраўнікоў і іх выступленні, справаздачы дэпутатаў у выбарчых акругах таксама дапамагаюць выяўляць людскія праблемы і спрыяць іх хутчэйшаму вырашэнню.


У 2016 годзе мясцовыя і распарадчыя органы раёна ажыццявілі 20711 адміністрацыйных працэдур у адносінах грамадзян і 1872—юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымаль-нікаў. Найбольшая доля прыпадае на структурныя падраздзяленні РАУС, а таксама упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, аддзелы загса, адукацыі, спорту і турызму, эканомікі, сектар па рабоце з грамадзянамі і юрыдычнымі асобамі. Гарсельвыканкамы за справаздачны год выканалі 4895 адміністрацыйных працэдур. Лідары ў гэтай справе Дзісенскі гарвыканкам, Язненскі і Мікалаёўскі сельвыканкамы.


На пасяджэнні нагадана, што работа са зваротамі, па выкананні адміністрацыйных працэдур—прамы абавязак органаў мясцовага кіравання, і менавіта кіраўнікі нясуць за яе адказнасць, а садзеянне і дапамогу па ўдасканаленні павінны аказваць Саветы дэпутатаў усіх узроўняў. Ступень камфорту і ўзровень жыцця, наяўнасць ці адсутнасць дыялогу паміж службовымі асобамі і насельніцтвам, настойлівасць мясцовага кіравання і самакіравання ў вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння абумоўліваюць ступень даверу насельніцтва да ўлады, што выражаецца, у тым ліку, і ў колькасці просьб, крытычных заўваг, скарг, якія паступаюць у вышэйшыя інстанцыі. Галоўны вынік такі: грамадзян трэба слухаць і чуць, своечасова і якасна вырашаць іх праблемы на месцах. 

 

Наталія СТАНКЕВІЧ.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 473
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 32 185
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 067
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 872
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 862
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 859
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 778
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 августа 2017


Именины 18 августа 2017
Викентий, Ефим, Иван, Максимилиан, Дарья, Евдокия, Кристина, Мария, Нонна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта