Авторизация
 

Жыхар Полацка заплаціў за гашыш свабодай

 За рашоткай у зале суда 24-гадовы хлопец. Чатыры месяцы як жыццё падзялілася на «да» і «пасля». У красавіку яго затрымалі з гашышам. Праз некалькі гадзін суд вынесе прыгавор.

Крымінальную справу па артыкуле 328 «Незаконны абарот наркатычных сродкаў» у судзе Міёрскага раёна разгледзелі 27 жніўня.
Суддзя Алена Кот зачытвае кароткія факты з яшчэ невялікай біяграфіі падсуднага. Арцём Пятроў (імя і прозвішча зменены), 1995 года нараджэння, адукацыя сярэдняя, не працуе, халасты, зарэгістраваны ў Полацку. 27 красавіка затрыманы ў Міёрах па падазрэнні ў захаванні наркатычных сродкаў.


Далей малады чалавек расказвае сам. Час ад часу пазірае ў залу, сустракаючыся позіркамі з сябрамі і роднымі, што прыйшлі яго падтрымаць.


Да нядаўняга часу Арцём працаваў у Мінску. Там і набыў гашыш. Для сябе. Не першы раз ім забаўляўся. За пакецік з пяццю грамамі наркатычнага рэчыва заплаціў 60 долараў. Назваць прадаўца адмовіўся.


Пакупку ўвесь час трымаў пры сабе. Частку паклаў у кішэню джынсаў, астатняе – у пачак з-пад цыгарэт. З крымінальнай ношай напрыканцы красавіка прыехаў у Міёры да бабулі.


Між тым у раённы аддзел унутраных спраў паступіла інфармацыя пра маладога чалавека, што прывёз з сабой наркатычнае рэчыва. Арцёма затрымалі. Доўга шукаць праваахоўнікам не давялося – якраз з сябрам ішоў паблізу ад аддзела. Адразу прызнаўся, што захоўвае гашыш, і добраахвотна яго выдаў. Наркотык канфіскавалі, хлопца ўзялі пад варту.


– Меў шмат часу для разваг. Гэта гісторыя прынесла мне непрыемнасці, але больш хвалююся за сваіх блізкіх. Не магу ўявіць, што яны перажылі, – гаварыў Арцём на судзе. – Усвядоміў усю сур’ёз- насць учынку. Больш не стану пераступаць праз закон. Хачу ўладкаваць сваё жыццё, магчыма, атрымаць адукацыю і проста радавацца кожнаму дню.


Абвінавачванне падтрымлівала намеснік пракурора раёна Святлана Раманоўская. Адзначыла, што ўчыненае злачынства адносіцца да катэгорыі менш цяжкіх, па месцы жыхарства Арцём характарызуецца здавальняюча, цалкам прызнаў сваю віну і раскаяўся ва ўчыненым. Гэта дае падставы не прыбягаць да вельмі строгага пакарання. Прапанавала прызначыць чатыры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу і, згодна з артыкулам 8 «Закона аб амністыі…», вызваліць ад пакарання часткова на адзін год.


Суд прыгаварыў да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу і, кіруючыся артыкулам 8 «Закона аб амністыі…», зменшыў пакаранне на адзін год.
У зале суда Арцёма вызвалілі з-пад варты. Пакаранне будзе адбываць па месцы жыхарства.

Фота для ілюстрацыі.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 564
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 81 968
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 64 948
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 050
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 702
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 174
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 245
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 октября 2019
Андрей, Борис, Василий, Георгий, Давид, Иван, Константин, Михаил, Петр, Степан, Федор, Анна

Именины 14 октября 2019
Александр, Алексей, Георгий, Иван, Михаил, Николай, Петр, Роман, Вера

Госці краін

free counters
Партнеры сайта