Авторизация
 

Акцыя да Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй прайшла ў Міёрах

 У тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прайшла акцыя, прымеркаваная да Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй. Удзельнічалі дзесяцікласнікі сярэдняй школы №2 г. Міёры і маладыя інваліды.

— Наркаманія стаіць нароўні з ядзернай вайной і экалагічнай катастрофай у ліку трох галоўных пагроз нашай цывілізацыі,—заўважыла старшыня раённага аб’яднання “Чырвонага Крыжа” Ганна Ліскова.


 Згодна статыстыцы, тры-чатыры працэнты насельніцтва свету ўжываюць наркотыкі. Эпідэмія распаўсюджваецца хутка і непазбежна. Асаблівую занепакоенасць выклікае моладзь, падкрэсліла фельчар-валеёлаг раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Таццяна Вармахоўская. У асяродку студэнтаў прыняць таблетку ці пакурыць траву лічыцца модным і звычайным. Здаецца, пра наступствы такога расслаблення для арганізма ведаюць нават дзеці. Аднак гэта не спыняе многіх. Да таго ж, за захоўванне і збыт забароненых рэчываў прадугледжана крымінальная адказнасць.

  
 Пра небяспеку, што падсцерагае ў моладзевым асяродку, расказала псіхіятр-нарколаг раённай паліклінікі Вольга Баравік. Задавальненне, якое доўжыцца ўсяго некалькі гадзін, дорага каштуе. Прывыканне развіваецца хутка, пакутуе здароўе, дэградуе асоба, — і гэта ў “лепшым” выпадку. Кожная ін’екцыя ці цыгарэта можа стаць апошняй. Важна не паддавацца сумніўным спакусам і думаць пра наступствы сваіх учынкаў.

  
Маладыя людзі спрабуюць наркотыкі па розных прычынах: за кампанію, з цікаўнасці, каб не вылучацца з агульнай масы, забыцца, для ўпэўненасці. А вось бяда потым ва ўсіх агульная — залежнасць і праблемы. Правільна расстаўляйце прыярытэты, насычайце сваё жыццё пазітывам без дадатковых стымулятараў, каб не перакрэсліць будучыню. 

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Алена ВАРОНІНА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 062
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 176
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 76 704
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 143
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 605
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 391
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 529
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 февраля 2020
Александр, Андрей, Захар, Макар, Петр, Сергей, Степан, Федор, Семен

Именины 20 февраля 2020
Александр, Алексей, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта