Авторизация
 

Наркаманія — гэта "здранцвенне" і зло

 Што стаіць за словам наркаман? Скалечаныя жыцці, зламаныя лёсы, страх, боль, злачынства і смерць… У перакладзе з грэчаскага наркаманія — гэта здранцвенне. Цяжкае захворванне пачынаецца з выпадковага ці прымусовага прыёму наркотыкаў. Шкодная звычка фарміруецца пастаянным ужываннем прэпаратаў, узнікае непераадольная цяга да іх.

Самая распаўсюджаная прычына, па якой людзі пачынаюць ужываць наркотыкі, гэта прага новых адчуванняў, імкненне збегчы ад сумнага жыцця, забыць пра праблемы, зняць стрэс. Але калі “кайф” праходзіць, застаюцца дэпрэсія, апатыя і безвыходнасць.


Сучасныя наркатычныя сродкі здольны выклікаць залежнасць з першага разу. Доза прыносіць задавальненне, затым узрастае, пачынаецца прывыканне.


Людзі ў наркатычным ап’яненні нярэдка гінуць у няшчасных выпадках, учыняюць самагубствы, паміраюць ад перадазіроўкі. Часцей за ўсё жыццё такога чалавека зводзіцца да пошуку прэпаратаў. Не спыняюцца перад забойствамі і крадзяжамі.


Шкодны псіхалагічны эфект ад такіх рэчываў заключаецца ў скажэнні ўспрыняцця рэчаіснасці, пачуцці непераможнасці, страце кантролю, нематываваным гневе або безнадзейнасці, дэпрэсіі.


Наркотыкі разбураюць практычна ўсе органы і сістэмы арганізма. Такія эксперыменты не праходзяць бясследна для псіхікі і цела, таму, перш чым паспрабаваць, падумайце.


Наконт наркалагічнай дапамогі пракансультуюць па “тэлефоне даверу” 4 21 52 на базе Міёрскай паліклінікі, а таксама на афіцыйным сайце арганізацыі аховы здароўя МЗ РБ “POMOGUT.BY”.

Фота для ілюстрацыі.
Вольга ГАНЕБНАЯ,
урач-нарколаг.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 062
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 176
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 76 704
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 143
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 605
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 391
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 529
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 февраля 2020
Александр, Андрей, Захар, Макар, Петр, Сергей, Степан, Федор, Семен

Именины 20 февраля 2020
Александр, Алексей, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта