Авторизация
 

Пасяджэнне Міёрскага каардынацыйнага савета па супрацьдзеянні наркаманіі

 Чарговае пасяджэнне раённага каардынацыйнага савета па супрацьдзеянні наркаманіі, незаконнаму абароту наркотыкаў і звязаных з імі правапарушэннях адбылося ў райвыканкаме ў мінулы аўторак.

Раённы аддзел унутраных спраў ва ўзаемадзеянні з суб’ектамі прафілактыкі трымаюць сітуацыю пад кантролем. Аднак нагод для самазаспакаення няма. Інтэрнэт-навіны, звязаныя з абаротам і распаўсюджаннем наркотыкаў, рэпартажы па тэлебачанні наяўна сведчаць, што бяда побач. Неабходна рабіць усё магчымае, каб мінімізаваць небяспеку і не дапусціць яе распаўсюджання.

Як расказаў намеснік начальніка РАУС Уладзімір Лапыр, за дзевяць месяцаў сёлета ў Віцебскай вобласці прасочваецца найбольшае зніжэнне колькасці зарэгістраваных злачынстваў па лініі наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі. Адмінусавалі 108 да леташняга. Калі параўнаць, Брэсцкая вобласць — мінус 70, Гомельская — мінус 59, Гродзенская — мінус 53, Мінская — мінус адзін, Магілёўская — мінус 77, горад Мінск — плюс 47.


Выявілі на 34 менш цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў. Разам з тым іх удзельная вага да агульнай колькасці зарэгістраваных складае 40,7% (летась — 39,2%). А вось «перадазіровак» наркатычнымі сродкамі, псіхатропнымі рэчывамі паболела з 14 да 15. У двух выпадках фігурыравалі непаўналетнія з Оршы і Кастрычніцкага раёна Віцебска. Тры атручванні са смяротным зыходам, два з якіх — на тэрыторыі Наваполацка, адзін — Оршы.


Актывізавалася барацьба з арганізаванымі формамі нарказлачыннасці, кантрабандай. Стабілізавалася аператыўная абстаноўка ў сферы незаконнага абароту наркотыкаў. Адабралі 35 кілаграмаў 702 грамы небяспечных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх аналагаў, пры гэтым 95% ад усёй масы склала марыхуана.


І ў нашым раёне прафілактычная работа будуецца згодна з патрабаваннямі Дэкрэта ад 28.12.2014г. №6, а таксама «Комплекснага плана мерапрыемстваў, накіраваных на прыняцце эфектыўных мер па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў, прафілактыцы іх ужывання, у тым ліку сярод дзяцей і моладзі, сацыяльнай рэабілітацыі асоб, хворых наркаманіяй на 2018 год».


Летась выявілі два злачынствы, звязаныя з незаконных абаротам наркатычных сродкаў. Сёлета — столькі ж. Адно з іх з катэгорыі цяжкіх — збыт псіхатропных рэчываў, другое — іх захоўванне. Праблемы з законам узнікалі з-за медыцынскага прэпарата «трамадол», пры дапамозе якога аблягчаюць пакуты невылечна хворых на апошніх стадыях рака. Выпісваюць яго па рэцэпце, рэшткі неабходна здаваць у медустанову па вопісе, а калі перадаць іншаму з анкалогіяй — гэта ўжо крымінал.


У рамках спецыяльнай праграмы «Мак», якая праводзілася сёлета з чэрвеня па верасень, праваахоўнікі склалі 21 адміністрацыйны пратакол, знішчылі 17,1 м2 незаконных пасеваў агульнай вагой у 22,536 кг. Летась выявілі 26 фактаў вырошчвання маку, ліквідавалі 22,3 кг на 20 м2.
Са згубнай звычкай не значацца асобы на ўліку ў псіхіятра-нарколага Міёрскай ЦРБ. Не выявілі такіх пры правядзенні даследаванняў экспрэс- тэстамі ў прыёмным пакоі.


Застаецца спакойнай абстаноўка ў маладзёжным асяродку. Вялікую работу па фарміраванні правільнага ладу жыцця праводзяць установы адукацыі, культуры. Вучні добра знаёмы з небяспекай, дзякуючы тэматычным класным гадзінам, сустрэчам з кампетэнтнымі спецыялістамі падчас «круглых сталоў», іншых мерапрыемстваў у бібліятэках, тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання, на дыскатэках. Каб абудзіць нецярпімасць у іншых, самі здымалі відэаролікі на супрацьнаркатычную тэматыку. Восем міні-фільмаў ацэніць кампетэнтнае журы.
На ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі РАУС сем чалавек, якія раней асуджаны за незаконны абарот наркатычных сродкаў. Каб падобныя лёсы не паўтараліся, старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў давёў задачу старшаму оперупаўнаважанаму группы па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Андрэю Люцкаму. Як каардынатару вялікай прафілактычнай работы, кампетэнтнаму лектару, яму трэба часцей бываць у маладзёжных і працоўных калектывах, каб даносіць важную інфармацыю, якая засцеражэ ад бяды ў нашым краі. Старшыням сельсаветаў патрэбна лепш працаваць з аднавяскоўцамі, якія пакуль дрэнна ўсведамляюць маштабы праблемы, калі ля дома расце мак. Ні на хвіліну нельга губляць пільнасці і па-ранейшаму цесна ўзаемадзейнічаць усім суб'ектам прафілактыкі. 

Толькі лічбы
У Беларусі пад назіраннем псіхіятраў-нарколагаў знаходзяцца больш за 15 тысяч пацыентаў, якія спажываюць наркатычныя сродкі. Па выніках мінулага года сярод іх асоб да 18-і год — 5,2%, ва ўзросце ад 19 да 25-і — 27,1%, старэй за 30 — 44,3%.

Фота для ілюстрацыі.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 936
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 72 499
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 38 291
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 36 951
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 35 673
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 33 883
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 904
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2019
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2019
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта