Галоўная > 75 год Перамогі > На абласных конкурсах, прысвечаных 75-годдзю Перамогі, прадставілі Міёршчыну дзісненцы

На абласных конкурсах, прысвечаных 75-годдзю Перамогі, прадставілі Міёршчыну дзісненцы


5-03-2020, 08:28. размясціў: gazeta

 Абласныя конкурсы, прысвечаныя 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, прайшлі ў лютым. Годна прадставілі Міёршчыну таленты з Дзісны.

У аглядзе-конкурсе ветэранскіх творчых калектываў «Не старэюць душой ветэраны» лаўрэатам ІІ ступені ў намінацыі «Мастацкае слова» стала ўдзельніца народнага клуба ветэранаў працы «Чырвоны гваздзік» Дзісненскага ГЦК Алена Окунева.

На выставе народнай творчасці трэцяе месца ў намінацыі «Падарунак ветэрану» прысудзілі работам дырэктара Дзісненскага гарадскога Дома рамёстваў Людмілы Ганебнай, з такім жа поспехам у намінацыі «Салют Перамогі» прадставіў свае работы майстар гэтай жа ўстановы Уладзімір Майсяёнак.

– На конкурс я прадаставіла пано, матэрыялам для якога паслужылі льняныя тканіна і тасьма. У цэнтры палатна – журавель, з бакоў – кветкі. Ідэю навеяла песня «Жураўлі» на вершы Р. Гамзатава, – расказвае дырэктар Дома рамёстваў Людміла Ганебная. – Старанна рыхтаваўся да конкурсу Уладзімір Майсяёнак. На працягу месяца выразаў з дрэва тры пано з выявамі на тэму Вялікай Айчыннай вайны. Зусім не чакалі, што будзем у тройцы найлепшых адразу ў дзвюх намінацыях. Рады такому поспеху

 

Фота для ілюстрацыі.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.


Вярнуцца назад