Авторизация
 

З увагай, павагай, удзячнасцю і пашанай. Пасяджэнне аргкамітэта па падрыхтоўцы і святкаванні 75-годдзя Перамогі адбылося ў Міёрах

 У райвыканкаме адбылося пасяджэнне арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання 75-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Заслухалі кіраўнікоў шэрагу служб, якія павінны забяспечыць выкананне запланаваных мерапрыемстваў. 

Як нагадала намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Аксана Ашурка, у раёне на дзяржаўным уліку 37 пахаванняў перыяду Вялікай Айчыннай вайны, дзе знайшлі апошні прыстанак 5 549 чалавек. 3 044 з іх невядомыя, у тым ліку 59 ваеннаслужачых, 2 985 мірных жыхароў. Дадаткова ўстаноўлены 34 помнікі воінскай славы і абеліскі.


Добраўпарадкаванню і рамонту надаецца выключнае значэнне. Згодна з Дзяржаўнай праграмай на 2015 – 2020 гады па ўвекавечанні загінулых пры абароне Айчыны і захаванні памяці пра ахвяр войнаў, летась патрацілі каля 16 тысяч рублёў. У тым ліку вырабілі і ўстанавілі чатыры помнікі на воінскія пахаванні ў Завуццеўскім сельсавеце. Добраўпарадкавалі пахаванне ахвяр вайны ў Дзісне. Замянілі мемарыяльныя пліты ў Масеўцах Міёрскага сельсавета, куды дадаткова занеслі 16 прозвішчаў.


Пра вырашэнне пытанняў сацыяльна-бытавой дапамогі ўдзельнікам вайны і прыроўненым да іх асобам праінфармаваў старшыня раённага савета ветэранаў Часлаў Кашкур. На ўліку 19 чалавек, з якіх пяць удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, 13 вязняў канцлагераў і адна сям’я загінулых. Штогод абследуюцца іх жыллёвыя ўмовы. Гэту работу правялі сёлета.


Дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Алена Шамёнак дапоўніла, што трое з абследаваных знаходзяцца на сацыяльным абслугоўванні. За двума аформлены пастаянны старонні догляд. Адзін знайшоў прыстанак у аддзяленні кругласутачнага знаходжання. Просьбы, якія паступілі ў рамках абследавання жыллёва-бытавых умоў, задаволены.
Намеснік галоўнага ўрача ЦРБ Святлана Бірукова расказала пра арганізацыю комплексных медыцынскіх аглядаў, аздараўленне ветэранаў. Па выніках абследаванняў вызначаецца, каму неабходна стацыянарнае лячэнне, каму трэба на сацыяльны ложак.
Пра цімураўскую і валанцёрскую работу, ваенна-патрыятычнае выхаванне вучнёўскай моладзі, шэфства над ветэранамі і ўдзельнікамі вайны, правядзенне рознапланавых мерапрыемстваў інфармацыйнага і выхаваўчага характару ў школах і садках праінфармавала метадыст аддзела па адукацыі Іна Сіповіч.


Планамі і ідэямі ў падрыхтоўцы да значнай даты падзяліліся начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Аляксандр Тронькін, першы сакратар РК ГА БРСМ Вікторыя Фурс.
Як заўважыў старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў, усе святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 75-й гадавіне з дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, павінны прайсці на высокім узроўні. Кожнага ветэрана неабходна атуліць увагай і клопатам. 

Фота для ілюстрацыі.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 мая 2021
Иван, Исаакий, Кирилл, Климент, Леонтий, Никита, Николай, Мария, Пелагея

Именины 16 мая 2021
Викентий, Николай, Павел, Петр, Тимофей, Ульяна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта