Авторизация
 

Ваенны партрэт у сямейным інтэр'еры. Аляксей Аўрунцэвіч

 Аляксей АЎРУНЦЭВІЧ нарадзіўся ў Дзісне. Пасля васьмігодкі паступіў у Рыжскае ГПТВ-46, якое рыхтавала спецыялістаў для рамонту караблёў. Потым працаваў на суднарамонтным заводзе, дзе займаўся аднаўленнем падводных лодак. Меркаваў, што і служыць будзе падводнікам. Пра неажыццёўленую мару сведчыць вялікі здымак выпускніка вучылішча ў прыгожай флоцкай форме. 

Як аказалася, да накіроўваемых на падводны флот прызыўнікоў былі строгія патрабаванні па адукацыйным узроўні. Аляксей скончыць вячэрнюю сярэднюю школу рабочай моладзі не паспеў і трапіў у армію вадзіцелем. Потым усё жыццё круціў баранку. Працаваў на грузавых машынах у райсельгасхіміі, затым – ва УП ЖКГ. З 1981 года жыве ў Міёрах. Дзядуля, ветэран працы, пенсіянер, а як перанёс інсульт – і інвалід другой групы.


Сям’ю Аўрунцэвічаў, іх блізкіх родных апаліла вайна. Аляксей Аляксандравіч збірае пра іх звесткі, здымкі, дакументы. Бацька сустрэў вайну падлеткам. У ліку іншых мясцовых жыхароў захопнікі прымусілі яго капаць вялікую яму напярэдадні ліквідацыі гета ў Дзісне, потым і сам ледзь ацалеў. А ў 1943-м яго вывезлі ў Германію – цудам застаўся жывы пры масавых паветраных бамбардзіроўках саюзнікамі нямецкіх гарадоў. Расказваў, што нават неба не было бачна з-за самалётаў.


Нядаўна паглядзеў дакументальны фільм пра гераічнае супраціўленне савецкіх пагранічнікаў нямецкім захопнікам на тэрыторыі Украіны. Успомніў пра дзядзю, брата маці Арсена Іосіфавіча Кляноўскага. Ён нарадзіўся ў Дзісне ў 1919 годзе. Як сцвярджае кніга «Памяць», быў радавым, стралком, прапаў без вестак у жніўні 1944-га. Значыць, прайшоў ледзь не ўсю вайну, бо прызваны на службу ў 1939-м. Напачатку ахоўваў граніцу на Львоўшчыне, у памяці родных застаўся ліхім кавалерыстам. У перадваенных пісьмах паведамляў, што над ім надта нізка ходзяць чорныя хмары, і невядома, калі распагодзіцца. Відаць, прама паведаміць пра трывожнае становішча на граніцы не мог.


Фота аўтара.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

Чытайце поўнасцю ў № 14 раённай газеты, электронны варыянт http://belkiosk.by/mirnov

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 апреля 2021
Ефим, Иван, Макар, Сергей, Мария

Именины 13 апреля 2021
Вениамин, Иван, Иннокентий, Иосиф, Анна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта