Авторизация
 

Міярчане прывезлі са сталіцы капсулу для зямлі з воінскіх пахаванняў

 У рамках раённага семінара ідэалагічных работнікаў, прысвечанага рэалізацыі мэт і задач Міжнароднай акцыі «Во славу общей Победы!», на мінулым тыдні адбылася паездка яго ўдзельнікаў у сталіцу. Намеснікі кіраўнікоў і адказныя за гэты напрамак работы ў працоўных калектывах наведалі музей Вялікай Айчыннай вайны. Наступным аб’ектам увагі стаў Храм-Помнік Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах выратаванню Айчыны нашай паслужыўшых. У час экскурсіі запалілі свечкі ля абразоў, напісалі запіскі аб малітвах за здароўе і памінанне па родных. 

Галоўнай мэтай нашай дэлегацыі было наведванне крыпты Храма-Помніка, дзе будуць захоўвацца капсулы з зямлёй з воінскіх пахаванняў і магіл ахвяр вайны. Тут уручылі капсулу – спецыяльна выраблены невялікі пластыкавы сасуд з надпісам «Міёрскі раён» са шкляной сферычнай накрыўкай, на якой выгравіраваны герб горада.


Міярчане наведалі таксама храм Святой Тройцы – часовае драўлянае збудаванне, з якога пачалося ўзвядзенне комплексу ўсяго Храма-Помніка.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 мая 2021
Герасим, Ефим, Игнатий, Макар, Нина, Тамара

Именины 13 мая 2021
Василий, Игнатий, Климент, Максим, Никита, Яков, Ефрем

Госці краін

free counters
Партнеры сайта